Нацыя лідэраў

Анлайн-хаб для навучання і супрацоўніцтва

Практычныя веды для актыўных беларусаў

Саспелі для зменаў і гатовыя дзейнічаць?

Атрымлівайце веды ад практыкаў:

  • Ананімна
  • Бясплатна
  • У зручным фармаце

Курсы

ПРАВЫ ГРАМАДЗЯНІНА БЕЛАРУСІ

Як выкарыстоўваць грамадзянскія правы для паляпшэння жыцця свайго і блізкіх

У вельмі простай форме правы грамадзяніна ў сферы ЖКГ, аховы здароўя, адукацыі і экалогіі. На рэальных прыкладах: як абараніць свае інтарэсы і інтарэсы сваіх блізкіх

Старт 16 патоку: 18.09.2023
Рэгістрацыя: 11.09.2023-15.09.2023

Анонсы на тг-канале Нацыя Лідэраў 

ераадоленне выгарання

Як пераадольваць выгаранне і стрэс, аднаўляць рэсурс

  • чаму адбываецца выгаранне
  • як выходзіць з выгарання
  • што такое рэсурс і як яго аднаўляць
  • як знайсці сваю ўнутраную моц і ніколі яе не губляць

Старт 17 патоку: 09.10.2023
Рэгістрацыя: 02.10 -06.10.2023

Анонсы на тг-канале Нацыя Лідэраў

антыпрапаганда

Як павышаць медыяпісьменнасць і супрацьдзейнічаць прапагандзе

Што такое медыяпісьменнасць, фактчэкінг і крытычнае мысленне. Як правяраць факты, адшліфоўваць свой дар пераканання і займацца асветай людзей вакол сябе

Старт 6 патоку: 13.03.2023
Рэгістрацыя: 06.03-10.03.2023

Анонсы на тг-канале Нацыя Лідэраў

Дыягностыка вострых стрэсавых рэакцый і метады аказання псіхалагічнай дапамогі

  • як адрозніваць вострыя стрэсавыя рэакцыі
  • як прафесійна аказваць ЭПД дарослым і дзецям
  • як выкарыстоўваць індывідуальныя «межы» валанцёрскай дапамогі

Старт 4 патоку: 03.04.2023
Рэгістрацыя: 27.03-31.03.2023

Анонсы на тг-канале Нацыя Лідэраў

Эфектыўна рэалізуйце свае мэты, захоўваючы рэсурс і радасць

  • вызначаем вектар руху ў жыцці і мэту
  • складаем план, якому хочацца прытрымлівацца
  • захоўваем радасць жыцця і матывацыю, працуючы штодня

Старт 6 патоку: 02.10.2023
Рэгістрацыя: 25.09.2023-29.09.2023

Анонсы на тг-канале Нацыя Лідэраў

Вывучаем асновы публічнай палітыкі

  • набываем аснову для ведаў у сферы публічнай палітыкі
  • вучымся суадносіць веды з жыццёвымі сітуацыямі
  • усведамляем, якой можа быць роля кожнага з нас у палітычным жыцці грамадства

Старт 5 патоку: 29.05.2023
Регистрация: 22.05.2023-26.05.2023

Анонсы на тг-канале Нацыя Лідэраў

Узнаўляем гісторыю сваёй сям'і і краіны

  • даведваемся больш пра сябе праз прызму гісторыі роду
  • шукаем інфармацыю и праводзім даследаванне 
  • пачынаем складаць генеалагічнае дрэва

Старт 3 патоку: 02.06.2023
Рэгістрацыя:  05.06.2023-09.06.2023

Анонсы на тг-канале Нацыя Лідэраў

Вучымся эфектыўна ўзаемадзейнічаць

  • гаворым так, каб вырашаць задачы супольна
  • пераадольваем камунікатыўныя бар’еры
  • супрацьстаім маніпуляцыям

Старт 3 патоку:  22.05.2023
Рэгістрацыя: 15.05.2023-19.05.2023

Анонсы на тг-канале Нацыя Лідэраў

Эфектыўны публічны выступ

  • вывучаем сакрэты акторскіх практык
  • падрыхтоўваемся да перамоваў і прэзентацыі
  • прамаўляем упэўнена і пераканаўча
  • утрымліваем увагу
  • не баімся экспромта

Старт 4 патоку: 11.09.2023
Рэгістрацыя: 04.09.2023-08.09.2023

Анонсы на тг-канале Нацыя Лідэраў

Самаарганізацыя

Знаходзім унутраныя апоры і ўпэўненасць у сабе

  • усведамляем і шануем сябе, свае рэсурсы
  • будуем і баронім асабістыя межы
  • адважна і экалагічна баронім сваю пазіцыю

Старт 3 патоку: 04.09.2023
Рэгістрацыя: 28.08.2023-01.09.2023

Анонсы на тг-канале Нацыя Лідэраў

Самаарганізацыя

Канструктыўна вырашаем канфлікты з карысцю для ўзаемаадносінаў

  • вучымся сваечасова арыентавацца ў канфліктных сітуацыях
  • кіруем эмоцыямі і працуем са стрэсам у канфліктных сітуацыях
  • абіраем свой стыль паводзін у канфлікце ў пазіцыі «Сталага»

Старт 1 патоку: 30.10.2023
Рэгістрацыя: 23.10.2023-27.10.2023

Анонсы на тг-канале Нацыя Лідэраў

Самаарганізацыя

Як пачаць з сябе і знайсці ўзаемападтрымку

  • пераходзім ад “У мяне не атрымаецца” да “Я ведаю, як”
  • вучымся фармаваць звычкі самаарганізацыі і самаразвіцця
  • вучымся ўключаць у гэтыя працэсы іншых

Курс рыхтуецца

Анонсы на тг-канале Нацыя Лідэраў

Ствараем атмасферу даверу ў групе

  • пераадольваем псіхалагічныя праблемы
  • эфектыўна ўзаемадзейнічаем з іншымі
  • пазбягаем і вырашаем канфлікты 

Анонсы на тг-канале Нацыя Лідэраў

Глядзіце лекцыі і вучыцеся, калі Вам зручна

  • дынамічныя відэа-заняткі
  • практыкаванні для замацавання
  • адваротная сувязь эксперта
  • ананімныя чаты для абмену меркаваннямі
  • дыскусіі анлайн
  • метадычныя матэрыялы

Частыя пытанні

Як выглядае навучанне?

Пасля рэгістрацыі на платформе трэба выбраць адукацыйны курс. Калі запішацеся, атрымаеце доступ да курса на платформе. ВІдэа-лекцыі і матэрыялы для вас будуць адкрывацца па меры пасоўвання навучання ў адпаведнасці з раскладам. Пасля паспяховага завяршэння вы атрымаеце сертыфікат.

Адукацыйны курс складаецца з:
– відэалекцый працягласцю 8-30 хвілін
– дадатковых матэрыялаў (канспекты, чэк-лісты, працоўныя сшыткі і дакументы)
– практыкаванняў для самастойнага выканання (частку з іх трэба адправіць на праверку)
– фінальнага задання ці тэсту.

Вэбінары і праца з выкладчыкам адбываецца ў закрытым тэлеграм-чаце групы. Там можна задаваць пытанні і абменьвацца досведам.

Расклад заняткаў кожная група атрымлівае перад пачаткам заняткаў.

Колькі часу даецца на праходжанне курсу?

Кожны курс ідзе паводле раскладу, абранаму выкладчыкам. Ён залежыць ад аб’ёму курсу і ягонай спецыфікі. У сярэднім ад 3 да 8 тыдняў.

Ці выдаецца сертыфікат па заканчэнні курсу?

Так, пры паспяховым праходжанні курсу (фінальнага тэсту ці заданняў, праекту). Для падрыхтоўкі сертыфікату нам спатрэбяцца ваша імя і прозвішча (сапраўдныя ці выдуманыя). Рашэнне, даваць іх ці не, можна прыняць пасля праходжання курсу.

Ці магу я праходзіць некалькі курсаў адначасова?

Так, абмежаванняў няма, аднак пажадана разлічваць свае сілы. Мы рэкамендуем праходзіць не болей за два курсы адначасова.

Ці магу я прайсці курс ананімна?

Так, бяспека — галоўны прыярытэт. Дастаткова э-мэйлу для рэгістрацыі на платформе. Таксама на электронную пошту ўдзельнік атрымлівае спасылку на закрыты тэлеграм-чат толькі для ўдзельнікаў гэтай групы.

Як даведацца пра старт курсу АБО НОВАГА патоку?

Мы анансуем пачатак курсаў  на телеграм-канале і фэйсбуку, інстаграме