Бясплатны анлайн-курс
ЭКСТРАНАЯ ПСІХАЛАГІЧНАЯ ДАПАМОГА
Дыягностыка вострых стрэсавых рэакцый і метады аказання псіхалагічнай дапамогі
Старт 4 патоку: 03.04.2023
Рэгістрацыя: 27.03-31.03.2023
Падпішыцеся на абвестку пра старт рэгістрацыі
на наступны паток па спасылцы
У аснову курса закладзены таксама досвед спецыялістаў розных краін, якія працуюць з вострымі псіхалагічнымі станамі ў грамадзянскага насельніцтва, выкліканых траўматычным стрэсам у выніку ўздзеяння надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару, а таксама ваенных канфліктаў
Курс прызначаны для
- валанцёраў
- псіхолагаў
- сацыяльных работнікаў
- супрацоўнікаў некамерцыйных арганізацый
- людзей іншых прафесій, якія аказваюць дапамогу пацярпелым пасля крызіснай падзеі
На курсе вы набудзеце або дапоўніце веды і навыкі аказання экстранай
псіхалагічнай дапамогі пацярпелым у выніку траўматычнай падзеі (вайна, гвалт, страта)
У выніку навучання вы зможаце
- вылучаць групы людзей, якія маюць патрэбу ў экстранай псіхалагічнай дапамозе
- вызначаць і дыферэнцаваць вострыя стрэсавыя рэакцыі
- прафесійна рэагаваць на вострыя рэакцыі, якія ўзнікаюць у пацярпелых ад траўматычнай падзеі
- прафесійна аказваць экстраную псіхалагічную дапамогу дарослым і дзецям, зыходзячы з тыпу вострай стрэсавай рэакцыі
- вылучаць і выкарыстоўваць індывідуальныя «межы» валанцёрскай дапамогі
Праграма курса
МОДУЛЬ 1. Уводзіны. Паняцце экстранай псіхалагічнай дапамогі
У выніку навучання вы зможаце:
- своечасова вызначаць неспрыяльны псіхалагічны стан пацярпелых для аказання экстранай дапамогі
- прафесійна рэагаваць на вострыя рэакцыі, якія ўзнікаюць у пацярпелых ад траўматычнай падзеі
- вылучаць групы людзей, якія маюць патрэбу ў экстранай псіхалагічнай дапамозе
- вызначаць умовы, у якіх можа быць аказана экстраная дапамога
- выкарыстоўваць прафесійныя тэхнічныя рэкамендацыі для працы ў месцах масавага збору пацярпелых
МОДУЛЬ 2. Патрабаванні да валанцёрскай дзейнасці
У выніку навучання вы зможаце:
- вывучыць асаблівасці ўласнай гатоўнасці да валанцёрскай дзейнасці з пацярпелымі
- вылучаць і выкарыстоўваць індывідуальныя «межы» валанцёрскай дапамогі
- ажыццяўляць прафілактыку негатыўных уздзеянняў у выніку валанцёрскай дзейнасці на свой псіхалагічны стан
МОДУЛЬ 3. Вострыя стрэсавыя рэакцыі
У выніку навучання вы зможаце:
- вызначаць тып вострай стрэсавай рэакцыі
- адрозніваць вострую стрэсавую рэакцыю ад праявы пэўных асобавых рэакцый на траўматычныя падзеi
- вылучаць групу цяжару вострых стрэсавых рэакцый у мэтах аказання неабходнай медыцынскай дапамогі пацярпелым
- выяўляць пацярпелых з вострымі псіхатычнымі рэакцыямі
- выкарыстоўваць алгарытм дапамогі пацярпелым з вострымі псіхатычнымі рэакцыямі
Модулі 4-6. Экстраная псіхалагічная дапамога
У выніку навучання вы зможаце:
- дыферэнцаваць дадзеныя вострыя стрэсавыя рэакцыі
- прафесійна аказваць экстраную псіхалагічную дапамогу дарослым, зыходзячы з тыпу вострай стрэсавай рэакцыі
- аказваць экстраную псіхалагічную дапамогу дзецям з наяўнасцю гэтых відаў рэакцый, зыходзячы з іх узроставых асаблівасцяў
Як будуць праходзіць заняткі
Кожны занятак — 20% тэорыі і 80% практыкі:
- Кароткая видэалекцыя і pdf-канспект ад выкладчыка курса
- Простыя заданні для самастойнага выканання
- Вебiнары — групавыя заняткі з выкладчыкам з разборамi тэм, заданняў курсу
Расклад вебiнараў:
26.10 Чц. 20:00-21:30
02.11 Чц. 20:00-21:30
09.11 Чц. 20:00-21:30
Грыбанава Алена Юр'еўна
крызісны псіхолаг, спецыяліст па працы з траўмай

адукацыя
Вышэйшая адукацыя
А таксама курсы спецыялізацыі па крызіснай псіхатэрапіі, клінічнай псіхалогіі, розных напрамках псіхатэрапіі (КПТ, NLP, Эрыксонаўская тэрапія, АРТ-тэрапія і інш.)
Досвед: 20 гадоў
- Псіхолаг МНС у аварыйна-выратавальным атрадзе МЧС Рэспублікі Беларусь, больш за 16 гадоў. Неаднаразова праводзіла перагаворныя працэсы пры суіцыдальных спробах
- Праца ў напрамку клінічнай псіхалогіі: псіхолаг УАЗ «Гарадская бальніца хуткай медыцынскай дапамогі г. Магілёва»
- Старшы выкладчык кафедры “Спецыяльных псіхолага-педагагічных дысцыплін” МДУ ім. А. А. Куляшова з 2006 па 2008 г.
- Рэгулярна праводзіла курсы для псіхолагаў па крызіснай псіхалогіі і псіхатэрапіі на базе ІПК МДУ ім. Куляшова
- Прымала ўдзел і знаходзiлася ў рабочай групе праграмы Саюзнай дзяржавы па пераадоленні аддаленых наступстваў чарнобыльскай аварыі
- З 20 жніўня 2020 г. актыўна ўдзельнічае ў валанцёрскай дзейнасці па аказанні псіхалагічнай дапамогі грамадзянскаму насельніцтву Рэспублікі Беларусь, пацярпеламу ад гвалтоўных дзеянняў
- Арганізатар і заснавальнік антыкрызіснага цэнтра»Дапамога побач”
- Вялікі вопыт палявой працы ў рамках аказання крызіснай псіхалагічнай дапамогі грамадзянскаму насельніцтву ў надзвычайных сітуацыях
- Аўтар метадычных кіраўніцтваў і навуковых публікацый
Адказы на частыя пытаннi:
Ці будзе запiс вэбінараў
Так, будзе. Але вэбiнары — гэта адпрацоўка практыкі, іх каштоўнасць у тым, каб прысутнічаць і працаваць у групе
Ці можна атрымаць сертыфікат пасля сканчэння курса
Так, для ўдзельнікаў, якія пройдуць усе модулі і тэсты
Колькі будзе адкрыты доступ да матэрыялаў на платформе пасля заканчэння курса
Матэрыялы будуць адкрытыя на працягу тыдня пасля заканчэння курса