СУСТРЭЧЫ З ЭКСПЕРТАМІ

Лекцыі, вэбінары, майстар-класы ад прафесіяналаў

права|паліталогія|грамадзянская актыўнасць|антыпрапаганда
псіхалогія|здароўе|кіраванне праектамі|лідэрства

Анонсы на тг-канале Нацыі Лідэраў

На нашых курсах мы імкнемся даваць максімум карыснай інфармацыі за кароткі тэрмін. Але заўсёды застаюцца тэмы, якія цікавяць актыўных грамадзянаў. Для таго, каб даць вам больш карыснага матэрыялу, мы праводзім сустрэчы ў тэлеграм-чаце. У фармаце інтэрв’ю, лекцыі і майстар-класа грамадскія дзеячы і эксперты разбіраюць актуальныя тэмы і стасуюцца з удзельнікамі чату

Фарматы сустрэч з экспертамі

Госці Нацыі Лідэраў

Рэгулярныя галасавыя чаты з цікавымі асобамі, разам з якімі вучні і выпускнікі курсаў шукаюць адказ на пытанне “што рабіць?”. У гасцях ужо пабывалі палітолагі, псіхолагі, метадолагі, нават эксперт па пабудове супольнасцяў і іншыя выбітныя людзі. 

Падкасты сустрэч выкладваюцца на Youtube-канале: Госці; на SoundCloud; а тэзісы і аўдыазапісы на Telegram-канале (#гостинациилидеров)

Майстар-класы

Рэгулярныя анлайн-сустрэчы з экспертамі-практыкамі ў розных абласцях. Гэта фармат лекцый з кароткім тлумачэннем тэорыі, практыкум, практыкаванні, практычныя парады і рэкамендацыі. Напрыклад, разглядаюцца тэмы лічбавай бяспекі, гігіены сна падчас стрэса, заціскаў у целе, правы зняволеных, камунікаванне з ахвярамі прапаганды, падтрыманне ўласнага здароўя і г.д.

Падкасты сустрэч выкладаюцца на Youtube-канале: Майстар-клас; на SoundCloud; інструкцыя і аўдыазапісы на Telegram-канале (#мастеркласс)

Галасавыя чаты з псіхолагам

Сустрэчы з псіхолагамі арганізаваны па запыту ўдзельнікаў нашых чатаў у сувязі з павышанай трывогай і стрэсам. Падчас сустрэч удзельнікі працуюць над складанымі псіхалагічнымі момантамі, пачынаюць лепш разумець свае эмоцыі і, дзякуючы такім гутаркам, лягчэй пераносяць стрэс, звязаны з пачуццём віны, трывогай, панікай і г.д. 

Наш плэйліст «Псіхалогія» з запісамі сустрэч на Youtube-канале; на SoundCloud

Прапануйце кандыдатуры цікавых гасцей і тэмы

Дасылайце пытанні загадзя ў нашу інфападтрымку

Задавайце пытанні падчас сустрэч у чаце

Кожная сустрэча — гэта:

Гутарка з госцемпрафесіяналам у сваёй справеграмадскім дзеячам

Адказы на складаныя і важныя пытанні

Магчымасць атрымаць адказ на тое пытаннеякое хвалюе менавіта Вас

Частыя пытанні

ЯК ДАВЕДАЦЦА, КАЛІ НАСТУПНЫ ЧАТ?

Анонсы на галасавыя чаты публікуюцца ў нашым тэлеграм-канале і фэйсбуку. Далучайцеся і сачыце за аднаўленнямі.

ЦІ РОБЯЦЦА ЗАПІСЫ ГАЛАСАВЫХ ЧАТАЎ?

Мы стараемся запісваць і захоўваць кожны чат. Але нешта можа пайсці не так, і чат не захаваецца. Таму запрашаем вас да анлайнавага ўдзелу.

ЯК МОЖНА ПАЎПЛЫВАЦЬ НА ВЫБАР ГОСЦЯ?

Пішыце нам у інфападтрымку свае прапановы гасцей і тэмы, якія яны маглі б падрабязней асвятліць.