Бясплатны анлайн-курс
Мэта. План. Вынік.
Рэалізоўвайце свае мэты, карыстаючы з інструментаў павышэння эфектыўнасці з захаваннем рэсурсу і атрымлівая асалоду ад жыцця
Старт 6 патоку: 02.10.2023
Рэгістрацыя: 25.09.2023 – 29.09.2023
Важна мець мэту і планаваць сваю дзейнасць — гэта вядома ўсім. А ці атрымліваецца ў вас выразна вызначыць прыярытэты, эфектыўна рэалізоўваць планы, факусуючыся на патрэбным, пры гэтым паспяваць радавацца жыццю і своечасова папаўняць жыцёвы рэсурс? Калі вы задумаліся над гэтым пытаннем, то запрашаем Вас прыняць удзел у практычным трэнінгу “Мэта. План. Вынік.”
Курс прызначаны для вас, калі:
- цяжка вызначыцца з мэтамі і расставіць прыярытэты
- здаецца, што час “уцякае”, а дні непрыкметна пралятаюць
- спрабуеце скласці план, але цяжка яго прытрымлівацца
- хутка губляеце рэсурс і матывацыю на шляху дасягнення мэты
- падаецца, што вы ўвесь час нешта робіце, але выніку няма
- імкнецеся напоўніць жыццё сэнсам і прадуктыўнасцю
На курсе вы:
- вызначыце вектар руху і тое, на чым варта сфакусавацца
- правядзеце рэвізію сваіх мэтаў абапiраючыся на вашыя каштоўнасці
- складзеце план дзеянняў для эфектыўнага дасягнення выніку
- навучыцеся ўжываць інструменты кіравання сабой і умацуеце ўнутраны стрыжань
- навучыцеся сістэматычна рухацца ў патрэбным накірунку, павялічваючы рэсурс і адчуваючы асалоду жыцця
- пазнаеце лайфхакі для павышэння прадуктыўнасці
Праграма курса:
4 тыдня | 5 лекцый | 2 выхадных | 1 вэбiнар на тыдзень
- кароткія ранішнія відэалекцыі і канспект ад выкладчыцы курса
- заданні для самастойнага выканання (выбар нагрузкі за вамі)
- вэбінары з разборам тэмы і сумесным выкананнем заданняў (можна без відэа і голаса)
Расклад вэбінараў працягласцю да 1 гадзіны (час мінскі):
02.10 Пн 19:00
09.10 Пн 19:00
12.10 Пн 19:00
16.10 Пн 19:00
23.10 Пн 19:00
26.10 Чц 19:00
Актыўных удзельнікаў курса чакае бонус! Больш падрабязна можна даведацца пасля рэгістрацыі.
Аўтар курса
Наталля

Маё жыццё напоўнена абавязкамі і задачамі рознай накіраванасці. Я мама, жонка, сузаснавальнік трох сур’ёзных бізнэсаў, валанцёр, фэйсфітнес трэнер. Мне часта задаюць пытанне: “Як ты ўсё паспяваеш?” Я актыўна карыстаюся інструментамі і метадамі, з якімі хачу вас пазнаёміць.
Які досвед дапамагае мне змагацца з сіндромам самазванца і паквапіцца на права перадаваць іншым свае веды? Я люблю вучыцца, шмат чытаю і пастаянна праходжу розныя курсы па бізнесе і асобаснаму развіццю. Буду рада падзяліцца сваімі ведамі і навыкамі на курсе “Мэта. План. Вынік.”!
Адказы на частыя пытаннi:
ЦІ БУДЗЕ ЗАПIС ВЭБІНАРА
Не, мы не робім запісаў вэбінараў гэтага курсу. Вэбінар — гэта адпрацоўка практыкі, іх каштоўнасць у тым, каб прысутнічаць і працаваць у групе
ЦІ МОЖНА АТРЫМАЦЬ СЕРТЫФІКАТ ПАСЛЯ СКАНЧЭННЯ КУРСА
Так, удзельнікі, якія пройдуць усе тэмы і выканаюць ДЗ
ЯК ДОЎГА БУДЗЕ АДКРЫТ ДОСТУП ДА МАТЭРЫЯЛАЎ НА ПЛАТФОРМЕ ПАСЛЯ ЗАКАНЧЭННЯ КУРСА
Матэрыялы будуць адкрытыя на працягу тыдня пасля апошняга вэбінара