Бясплатны анлайн-курс
Ступені
Пераадольванне выгарання. Аднаўленне рэсурсу
Праграма аднаўлення сіл: усвядоміць свае эмоцыі і знайсці дарогу да выхаду з апатыі і расчаравання
Старт 17 патоку: 09.10.2023
Рэгістрацыя: 02.10 – 06.10.2023
Падпішыцеся на абвестку пра старт рэгістрацыі
на наступны паток па спасылцы
Некалькі гадоў шмат беларусаў жывуць у перманентным стрэсе і расчараванні. Вялікі аб’ём негатыўных падзей паглыбляе яшчэ не загоеныя траўмы, і стварае новыя раны, што правакуе непажаданы стан: смутак, спусташэнне, заняпад сіл. Тым не менш, справіцца з ім магчыма і трэба. Спецыяльна для дапамогі беларусам у пераадоленні траўмы і мабілізацыі ўнутраных рэсурсаў распрацаваны курс «Ступені»
Курс для вас, калі:
- знаходзіцеся ў стрэсе ад падзей
- расчараваны і спустошаны
- адчуваеце сябе нібы ў яме, з якой немагчыма выйсці самастойна
- не адчуваеце сябе ў бяспецы нават дома
- клапаціцеся пра блізкіх і лёс краіны
Мы дапаможам вам навучыцца:
- вызначаць, называць свае эмоцыі і пачуцці
- экалагічна выяўляць эмоцыі і пачуцці
- спраўляцца з уплывам знешніх абставінаў на псіхалагічны стан
- папаўняць уласны псіхалагічны рэсурс
- знаходзіць, у чым ваша ўнутраная сіла, як на яе абапірацца
Па выніках навучання вы здолееце:
- кіраваць сваімі эмацыйнымі станамі
- вызначаць перадумовы свайго выгарання і яго наяўнасць
- самастойна пераадольваць выгаранне, калі яно наступіла
Пасля праходжання курса вы атрымаеце доступ у закрыты групавы чат з псіхолагам, дзе зможаце працягнуць камунікаванне, атрымаць падтрымку і рэкамендацыі
Праграма курса:
ТЭМА 1. Траўма сведкі
Вы даведаецеся:
- Як захаваць здаровую псіхіку ў тых падзеях, якія адбываюцца ў сучаснай Беларусі
- Як супрацьстаяць разбуральнаму ўздзеянню траўмы на нашу прытомнасць і паводзіны
- Дзе знайсці сілы для барацьбы і як іх папоўніць
ТЭМА 2. Наступствы траўмы
Вы даведаецеся:
- Як рэагуе ваша псіхіка на цяжкія падзеі
- Якія фактары на гэта ўплываюць
- Як пераадолець наступствы траўмы
ТЭМА 3. Рэсурс і выгаранне
Вы даведаецеся:
- Што такое псіхалагічнае выгаранне
- Ад чаго яно залежыць і як развіваецца
- На якім узроўні рэсурсу або выгарання вы знаходзіцеся зараз і чаму
ТЭМА 4. Аднаўленне рэсурсу
Вы даведаецеся:
- Што рабіць у сітуацыі, калі вы заўважылі прыкметы выгарання
- Якую стратэгію паводзін выбраць на кожным узроўні рэсурснага стану
- Канкрэтныя прыёмы і метады самадапамогі
ТЭМА 5. Унутраны дарослы
Вы даведаецеся:
- Якія ёсць субасобы ў кожным чалавеку
- Як яны выяўляюцца ў зносінах
- Як кіраваць імі
ТЭМА 6. Адказнасць
Вы даведаецеся:
- Хто вы ў дадзены момант: ахвяра або той, хто выжыў?
- Што рабіць у тым ці іншым выпадку
Заняткі праходзяць 2 разы на тыдзень, курс доўжыцца 3 тыдні
Кожны занятак — гэта:
- кароткая вiдэалекцыя і канспект ад псіхолага
- простае заданне для самастойнага выканання перад групавой працай. Кожнае заданне правяраецца і каментуецца псіхолагам
- вэбiнар — галасавы чат у групе з псіхолагам з практыкаваннямі на ўсведамленне сябе і свайго стану. Неабавязкова ўключаць відэа і голас
Расклад вэбiнараў:
Група W-17. Аўторак-чацвер / 20-22:00 (беларускамоўная група)
Група О-17. Панядзелак-чацвер / 20-22:00
Неабходна выбраць адну групу з найбольш зручным для вас часам
Аўтар курсу псіхолаг-псіхатэрапеўт

Адукацыя
«Практычны псіхолаг ва ўстановах адукацыі»
«Цялесна арыентаваны псіхааналіз у групе»
«Псіхіятрыя і псіхатэрапія дзіцячага і падлеткавага ўзросту»
«Міжнародная іміграцыя. Праблемы інтэграцыі і адаптацыі » – паслядыпломны курс (Еўропа)
Досвед
школьны псіхолаг, псіхолаг у цэнтрах дапамогі дзецям з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, школьнымі цяжкасцямі і праблемамі ў паводзінах
індывідуальная практыка болей за 10 гадоў з дарослымі кліентамі па пераадольванні занепакоенасці, панічных атак, сямейных адносінах
праца ў якасці культурнага пасрэдніка для імігрантаў — дапамога ў пераадольванні культурнага шоку, у інтэграцыі і адаптацыі
аўтар тэлеграм-канала „Псіхолаг аб пратэстах“, індывідуальная псіхатэрапеўтычная дапамога рэпрэсаваным