Бясплатны анлайн-курс
Правы грамадзяніна Беларусі
Ахова здароўя | ЖКГ | Экалогія | Адукацыя | Працоўнае права | Права спажыўца
Палепшыце сваё жыццё і навакольнае асяроддзе, дзякуючы навыкам па абароне сваіх правоў
Старт 16 патоку: 18.09.2023
Рэгістрацыя: 11.09.2023-15.09.2023
Падпішыцеся на абвестку пра старт рэгістрацыі
на наступны паток па спасылцы
Курс для вас, калі:
- вы ўжо сутыкнуліся з парушэннем вашых правоў
- вы не чакаеце, пакуль вашы правы будуць парушаныя, а хочаце загадзя ведаць, як дзейнічаць
- вы не гатовыя марнаваць час, сілы і сродкі на пошук рашэння сярод велізарнай колькасці прававой інфармацыі, складанай для разумення
- вы бачыце несправядлівасць у адносінах да сябе і сваіх блізкіх і гатовыя дзейнічаць, але не ведаеце, як
На курсе вы даведаецеся:
- што канкрэтна рабіць у выпадку парушэння вашых правоў
- які алгарытм вырашэнняў найбольш алгарытмы дзеянняў для самых распаўсюджаных парушэнняў правоў грамадзян Беларусі
- у якія органы па якіх пытаннях звяртацца
- як правільна напісаць зварот, каб пытанне было вырашана
- якія прававыя дакументы дапамогуць вырашыць вашу праблему
- з дапамогай якіх механізмаў магчыма атрымаць станоўчае вырашэнне патыння ў выпадку першапачатковай адмовы
Праграма курса:
Тэма 1. Ахова здароўя
- пытанні, з якімі можна сутыкнуцца падчас звароту ва установы па ахове здароўя
- як хутка і эфектыўна іх вырашыць з дапамогаю законаў
- як скласці пазыўную заяву на імя арганізацыі (установы)
Тэма 2. Экалогія
- асноўныя артыкулы экалагічнага законадаўства (коратка)
- парадак дзеянняў пры парушэнні экалагічнага законадаўства
- як абараніць сваё здароўе і здароўе родных праз абарону навакольнага асяродзя
Тэма 3. ЖКГ
- асноўныя законы па абароне правоў спажыўца жыллёва-камуныльных паслуг (коратка)
- парадак і правілы зваротаў у службы ЖКГ
- як працуе служба “115 бел”
- як скласці скаргу на неправамерныя дзеянні арганізацыі, якая абслугоўвае: пераразлік паслуг, кампенсацыя, упарадкаванне тэрыторыі
Тэма 4. Адукацыя
- як вырашаць найбольш частыя праблемы, якія датычацца абавязковай адпрацоўкі альбо забеспячэння студэнта жыллём
- куды звяртацца пры парушэнні правоў студэнта
- як вырашаць праблемы, звязаныя з парушэннем правоў дзіцяці, якія ўзнікаюць у працэсе навучання ў школе
Тэма 5. Працоўнае права
- якія існуюць нарматыўна-прававыя акты ў сферы працы
- якія базавыя (асноўныя) правы працаўніка
- што рабіць, калі кіраўнік парушае закон і не рэагуе на патрабаванні працаўнікоў
Тэма 6. Правы спажыўца
Вы даведаецеся:
- хто такі спажывец
- якія правы дае закон “аб абароне правоў спажыўцоў”
- хто можа займацца абаронай правоў спажыўца
- кейсы па абароне правоў спажыўцоў ўласнымі сіламі
- якія дзяржаўныя або грамадскія арганізацыі дапамогуць адстаяць захаванне закона “аб абароне правоў спажыўцоў”
сумных прававых тэкстаў. Вы атрымаеце магчымасць хутка прыступіць да вырашэння парушэння правоў альбо дапамагчы сваім блізкім, сябрам і знаёмым. Вы навучыцеся
ўплываць на дзяржаўныя органы для паляпшэння якасці свайго жыцця і развіцця спрыяльных умоваў пражывання
Кожны занятак — 20% тэорыі і 80% практыкі:
- кароткая видэалекцыя і pdf-канспект ад выкладчыка курса
- простыя заданні для самастойнага выканання
- вэбiнары — групавыя заняткі з выкладчыкам з разборамi тэм, заданняў курсу
Расклад вэбінараў (час мінскі)
19.09 аўторак. 20:00-21:30
26.09 аўторак 20:00-21:30
03.10 аўторак 20:00-21:30
10.10 аўторак 20:00-21:30
17.10 аўторак 20:00-21:30
Бонус! Пасля завяршэння навучання вас запросяць у агульны чат выпускнікоў курсу «Правы грамадзяніна Беларусі», дзе Вы заўсёды зможаце задаць пытанне па сітуацыі, якая вас хвалюе і атрымаць адказ ад спецыяліста
Аўтар курсу праваабаронца Андрэй Бодзілеў

АДУКАЦЫЯ
Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А. Куляшова
Спецыялізацыя: гісторыя і грамадска-палітычныя дысцыпліны, выкладчык
ДОСВЕД
Праваабаронца з досведам практычнай дапамогі людзям, пацярпелым ад дзеянняў, якія парушаюць канстытуцыйныя правы грамадзян і міжнародныя пакты
Дасведчаны валанцёр Беларускага Хельсінскага Камітэту па абароне правоў чалавека
Заснавальнік і каардынатар экалагічнай ініцыятывы „За здаровы Магілёў“, арганізатар кампаній па абароне правоў чалавека ў сферы медыцыны і экалогіі
Член Грамадскай камісіі пры Галоўнай управе юстыцыі Магілёўскага аблвыканкаму па кантролі за выкананнем правоў чалавека ў месцах пазбаўлення волі (турмах)
Анонс курсу
Правы грамадзяніна
Беларусі
Адказы на частыя пытаннi:
ЦІ БУДЗЕ ЗАПIС ВЭБІНАРАЎ
Не, мы не робім запісаў вэбінараў гэтага курсу. Вэбінар — гэта адпрацоўка практыкі, іх каштоўнасць у тым, каб прысутнічаць і працаваць у групе
ЦІ МОЖНА АТРЫМАЦЬ СЕРТЫФІКАТ ПАСЛЯ СКАНЧЭННЯ КУРСА
Так, для ўдзельнікаў, якія пройдуць усе модулі і тэсты
КОЛЬКІ БУДЗЕ АДКРЫТЫ ДОСТУП ДА МАТЭРЫЯЛАЎ НА ПЛАТФОРМЕ ПАСЛЯ ЗАКАНЧЭННЯ КУРСА
Матэрыялы будуць адкрытыя прыкладна на працягу тыдня пасля апошняга вэбінара