Бясплатны анлайн-курс
Публічная палітыка
для пачаткоўцаў
Якой можа быць ваша роля ў развіцці дзяржавы і як вы можаце эфектыўна паўплываць на гэты працэс
Старт 5 патоку: 29.05.2023
Регистрация: 22.05.2023-26.05.2023
Падпішыцеся на абвестку пра старт рэгістрацыі
на наступны паток па спасылцы
Публічная палітыка разумеецца як узаемадзеянне паміж грамадствам і дзяржаўнымі інстытутамі для вырашэння істотных праблем грамадства. Толькі калі грамадзяне разумеюць і ўдзельнічаюць у палітычных працэсах, яны могуць паўплываць на развіццё дзяржавы і паляпшэнне ўмоў жыцця. Запрашаем вас пазнаёміцца з асновамі публічнай палітыкі і з тым, што непасрэдна кожны з нас можа зрабіць для развіцця Беларусі!
Курс прызначаны для вас, калі вы:
- неабыякавыя да палітычнай сітуацыі ў Беларусі
- жадаеце разумець тое, што адбываецца ў сферах публічнай палітыкі
- жадаеце знайсці сваё месца ў грамадска-палітычнай дзейнасці
- прагнеце квітнеючай будучыні сваёй краіны
- жадаеце развіцця і паляпшэння розных сфер грамадскага жыцця
На курсе вы атрымаеце веды, якія дапамогуць вам:
- зразумець працэсы і змест публічнай палітыкі ў Беларусі і іншых дзяржавах
- зразумець дзеянні ўладаў і іншых суб’ектаў палітычнай дзейнасці
- аналізаваць прычыны і наступствы гэтых дзеянняў
- вызначыць сваю ролю і як вы можаце эфектыўна прымаць палітычны ўдзел у развіцці Беларусі
Праграма курса
Тэма 1. Публічная палітыка – разуменне
Вы даведаецеся:
- што такое публічная палітыка
- якія механізмы фарміруюць ПП
- што ўваходзіць у сферу ПП
- хто такія стэйкхолдары, палітычныя акторы і якія функцыі ў ПП яны выконваюць
- групы інтарэсаў: паняцце, функцыі і класіфікацыя
- як і якія сферы ПП уплываюць на грамадзства Беларусі
Тэма 2. Палітычнае кіраванне дзяржавай
Вы даведаецеся:
- хто такі палітык і якая яго роля ў кіраванні дзяржавы
- якія асноўныя прынцыпы падзелу ўлады
- функцыі заканадаўчай, выканаўчай, судовай улады
- у чым сутнасць механізма працы “стрыманняў і проціваг” у кіраванні дзяржавай
- ад чаго залежыць эфектыўнасць сістэмы з падзеленай уладай
- якія функцыі СМІ як чацвёртай улады
Тэма 3. Рэалізацыя публічнай палітыкі
Вы даведаецеся:
- як адбываецца працэс прыняцця палітычных развязкаў
- што такое грамадска-істотная праблема
- якія існуюць цыклы і мадэлі ПП
- што такое акно магчымасцяў, акно Авертона
- як працуе акно магчымасцяў у ПП у Беларусі
Тэма 4. Грамадзянская супольнасць і публічная палітыка
Вы даведаецеся:
- што такое ГС, яе прыкметы, характэрныя рысы і структура
- як адбываецца грамадзянскі ўдзел у працэсе прыняцця палітычных развязкаў
- якія існуюць прынцыпы, прылады, механізмы і этапы грамадзянскага ўдзелу
Тэма 5. Сацыяльная дзяржава
Вы узнаете:
- што такая сацыяльная дзяржава, яе прынцыпы
- якія існуюць мадэлі сацыяльнай адказнасці дзяржавы і бізнесу
- асноўныя прынцыпы і комплексны падыход дзяржаўнага кіравання, заснаванага на правах чалавека
Тэма 6. Мясцовае кіраванне і самакіраванне
Вы даведаецеся:
- што такое мясцовае кіраванне і самакіраванне, яго органы, функцыі, мадэлі
- што ўваходзіць у сістэму мясцовага самакіравання ў Беларусі
- якія існуюць формы ўдзелу грамадзянаў у мясцовым самакіраванні
- як фарміруецца мясцовы бюджэт
Тэма 7. Бюракратыя
Вы даведаецеся:
- што такое дзяржаўная бюракратыя
- якія характарыстыкі “Ідэальнага тыпу бюракрата”
- што такое бюракратызм
- што такое дэбюракратызацыя
- што ўваходзіць у Кодэкс гонару бюракрата (службоўца, службоўца)
Тэма 8. Карупцыя
Вы даведаецеся:
- што такое карупцыя, яе прыкметы і формы
- якія існуюць віды карупцыі
- якія існуюць метады змагання з карупцыяй
Кожны занятак — гэта:
- кароткая відэалекцыя (1-2) і падрабязны канспект
- тэсты для разумення матэрыялу
- вэбінары ў вячэрні час у тэлеграм-чаце
Расклад вэбінараў (час мінскі):
01.06 Чц. 20:00-20:30
08.06 Чц. 20:00-21:30
13.06 Аўт. 20:00-21:30
15.06 Чц. 20:00-21:30
Аўтар курсу Палітолаг, гісторык
Павел Усаў

Адукацыя
Высшая адукацыя: гістарычны факультэт Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта, магістратура Варшаўскага ўніверсітэта
Досвед
Доктар палітычных навук. Палітычны аналітык і аглядальнік. Кіраўнік Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу (Варшава)
Выкладаў паліталогію ў МаДУ. Дысертацыйнае даследаванне на тэму «Фарміраванне і кансалідацыя неааўтарытарнага рэжыму ў Рэспубліцы Беларусь у 1994—2010 гадах»
Чытаў лекцыі па сітуацыі ў Беларусі і іншых постсавецкіх краінах ва ўніверсітэтах і акадэмічных цэнтрах Польшчы і Славакіі
Займаецца вывучэннем спецыфікі фарміравання, функцыянавання і трансфармацыі аўтарытарных рэжымаў, беларускага рэжыму ў прыватнасці, геапалітычнымі працэсамі на постсавецкай прасторы
Адказы на частыя пытаннi:
ЦІ БУДЗЕ ЗАПIС ВЭБІНАРА
Так, будзе, але вэбінар — гэта адпрацоўка практыкі, іх каштоўнасць у тым, каб прысутнічаць і працаваць у групе
ЦІ МОЖНА АТРЫМАЦЬ СЕРТЫФІКАТ ПАСЛЯ СКАНЧЭННЯ КУРСА
Так, для ўдзельнікаў, якія пройдуць усе модулі і тэсты
КОЛЬКІ БУДЗЕ АДКРЫТЫ ДОСТУП ДА МАТЭРЫЯЛАЎ НА ПЛАТФОРМЕ ПАСЛЯ ЗАКАНЧЭННЯ КУРСА
Матэрыялы будуць адкрытыя прыкладна на працягу тыдня пасля апошняга вэбінара
Анонс
Эсэ выпускнікоў курса
Лепшыя эсэ выпускнікоў першага патоку
Фінальным заданнем да курса было эсэ на адну з абраных тэм:
Палітычнае лідарства: што яно значыць ва ўмовах змен і прыняцця цяжкіх рашэнняў.
Роля апазіцыі і (ці) грамадзянскай супольнасці ў публічнай палітыцы і працэсе прыняцця палітычных рашэнняў.
Сістэмныя выклікі для беларускага грамадства і ўрада ў перыяд палітычных змен у Беларусі.
Публікуем сем эсэ, якія атрымалі самы высокі бал выкладчыка
1. Системные вызовы в период политических изменений в Беларуси
2. Палітычнае лідарства, што яно значыць ва ўмовах пераменаў
3. Системные вызовы в период политических изменений в Беларуси
4. Системные вызовы в период политических изменений в Беларуси
5. Политическое лидерство, что оно значит в условиях перемен и принятия трудных решений
7. Системные вызовы в период политических изменений в Беларуси
Лепшыя эсэ выпускнікоў другога патоку
Публікуем эсэ, якія атрымалі самы высокі бал выкладчыка
1. Роль_гражданского_общества_в_реформировании_государственного_управления
2. Роля_апазіцыі_і_або_грамадзянскай_супольнасці_ў_публічнай_палітыцы
Лепшыя эсэ выпускнікоў трэцяга патоку
Публікуем эсэ, якія атрымалі самы высокі бал выкладчыка
1. Коррупция_как_гражданин_ка_может_влиять_на_ее_уменьшение
2. Палітычнае_лідарства_што_яно_азначае_ва_ўмовах_перамен_і_прыняцця
3. Роль_оппозиции_и_или_гражданского_общества_в_публичной_политике
4. Сістэмныя_выклікі_для_беларускага_грамадства_і_кіраўніцтва_ў_перыяд
5. Сістэмныя_выклікі_для_беларускага_грамадства_і_кіраўніцтва_ў_перыяд
6. Что_произойдет_с_беларусским_обществом,_когда_нынешняя_власть_уйдет
Лепшыя эсэ выпускнікоў чацвёртага патоку
1. Как_вы_видите_свою_роль_роль_гражданского_общества_некоммерческого.pdf
2. Коррупция_как_гражданин_ка_может_влиять_на_её_уменьшение.pdf
3. Прыватызацыя_ў_Беларусі_магчымыя_сцэнары,_бар’еры_і_перспектывы.pdf
Лепшыя эсэ выпускнікоў пятага патоку
1. Сістэмныя_выклікі_для_беларускага_грамадства_і_ўрада_ў_перыяд_палітычных.pdf
2. Роля_апазіцыі_і_або_грамадзянскай_супольнасці_ў_дзяржаўнай_палітыцы.pdf
3. Сістэмныя_выклікі_для_беларускага_грамадства_і_ўрада_ў_перыяд_палітычных.pdf