Бясплатны анлайн-курс

Радавод

Узнаўляем гісторыю сваёй сям’і і краіны

Старт 3 патоку: 12.06.2023

Рэгістрацыя: 05.06.2023-09.06.2023

Падпішыцеся на абвестку пра старт рэгістрацыі
на наступны паток па спасылцы
 

Гісторыю краіны ствараюць людзі. Ці ведаеце вы, як на гісторыю Беларусі паўплывалі вашы продкі? Ці добра вы знаёмыя з гісторыяй свайго роду? Запрашаем пачаць узнаўляць гісторыю сваёй сям’і і будаваць генеалагічнае дрэва на курсе «Радавод»!

Дзякуючы даследаванню свайго радаводу вы зможаце:

  • даведацца больш пра сябе праз прызму гісторыі роду
  • даведацца пра падзеі з мінулага, якія паўплывалі на вашую сучаснасць
  • даведацца пра сваю генетыку: нацыянальнасць, схільнасць да хваробаў 

У час праходжання курса вы зможаце даведацца, дзе і як здабыць гэту інфармацыю, правесці даследаванне з падтрымкай выкладніка, пабываць у новых месцах і ўбачыць звыклыя іншым паглядам. І пачаць складаць генеалагічнае дрэва!

Праграма курса:

ТЭМА 1. Генеалагічнае дрэва

Вы даведаецеся:

  •  пра тэхналогію рэканструявання асноўных паняццяў (пакаленні, галіны)
  •  як скласці план дзеянняў
  •  якія існуюць прынцыпы ўпарадкавання матэрыялаў
ТЭМА 2. Вывучэнне сямейнага архіва

Вы пазнаёміцеся з:

  •  зместам сямейнага архіва: дакументы, фатаграфіі, лісты, прадметы
  •  якія існуюць прынцыпы працы з дакументамі
ТЭМА 3. Праца са сваякамі

Вы даведаецеся:

  •  як падрыхтавацца да працы: складанне спіса родных, анкеты і сцэнара працы са сваякамі
  •  правілы правядзення інтэрв’ю і як сістэматызаваць адказы
  •  як сфармаваць пачатковы варыянт дрэва
ТЭМА 4. Будуем лінію руху сваякоў у часе і прасторы

Вы даведаецеся:

  • як вывучыць гісторыю і міфы краіны, мясцовасці і сям’і, як накласці на карту гісторыю роду і як шукаць сувязі
  •  як скарыстаць карту для прасочвання гісторыі роду
ТЭМА 5. Выходзім з хаты (палявыя даследаванні)

Вы даведаецеся:

  • як правесці палявое даследаванне: могілкі, музеі, фотастудыі
  • якія існуюць прынцыпы збору матэрыялу і працы з імі
  •  як правесці інтэрв’ю з атачэннем сваякоў (суседзі, калегі, сябры)
  •  як даследаваць месцы, апісаныя сваякамі (месцы іх жыцця, працы і іншай актыўнасці)
ТЭМА 6. Інтэрнэт як крыніца пошукаў

Вы даведаецеся:

  • якія ёсць карысныя сайты
  • пра прынцыпы працы з імі
  • пра архіваванне дадзеных
ТЭМА 7. Архівы

Вы даведаецеся:

  • што можна шукаць і знайсці ў архівах
  • якія існуюць спосабы працы: самастойны пошук інфармацыі, запыты, допіс з архівамі
  • пра архівы Беларусі, Расіі, Літвы, Латвіі, Эстоніі, Польшчы і інш. 
  • пра іншыя крыніцы інфармацыі (ЗАГСЫ, вайсковыя часткі, дзярж. арганізацыі)
ТЭМА 8. Вынікі працы

Вы даведаецеся, як стварыць радаводную кнігу

Кожны занятак — гэта:

  • кароткая видэалекцыя і pdf-канспект ад выкладчыка курса
  • простыя заданні для самастойнага выканання
  • вэбiнары — групавыя заняткі з выкладчыкам з разборамi тэм, заданняў курсу

Расклад вэбінараў (час мінскі)

15.06 Чц. 20:00-21:00
22.06 Чц. 20:00-21:00
29.06 Чц. 20:00-21:00
06.07 Чц. 20:00-21:00
13.07 Чц. 20:00-21:00
20.07 Чц. 20.00-21:00

Аўтар курса
Ігар Станкевіч,

журналіст

Досвед

Ігар – даследнік гісторыі сталінскіх рэпрэсіяў, аўтар кнігі “Гісторыя роду Каменскіх” (аднаго з родаў сваіх продкаў). Ужо чвэрць стагоддзя захапляецца генеалогіяй. Ігар дапамагае людзям шукаць дадзеныя пра іх рэпрэсаваных сваякоў і вяртае з небыцця гісторыі цэлых сем’яў. За гэты час ён пазнаў праўду і пра сваю сям’ю, дзе не меней за 30 чалавек былі расстраляныя ці сасланыя ў лагеры. Пачытаць гісторыю Ігара можна па спасылцы

На курсе Ігар падзеліцца сваімі ведамі, як і дзе збіраць інфармацыю пра продкаў, як правяраць і верыфікаваць (гэта ў істоце тое ж самае, таму можаце адно слова пакінуць) сямейныя легенды і паданні, дзе акумуляваць атрыманыя звесткі.

Адказы на частыя пытаннi:

ЦІ БУДЗЕ ЗАПIС ВЭБІНАРАЎ

Не, мы не робім запісаў вэбінараў гэтага курсу. Вэбінар — гэта адпрацоўка практыкі, іх каштоўнасць у тым, каб прысутнічаць і працаваць у групе

ЦІ МОЖНА АТРЫМАЦЬ СЕРТЫФІКАТ ПАСЛЯ СКАНЧЭННЯ КУРСА

Так, для ўдзельнікаў, якія пройдуць усе модулі і тэсты

КОЛЬКІ БУДЗЕ АДКРЫТЫ ДОСТУП ДА МАТЭРЫЯЛАЎ НА ПЛАТФОРМЕ ПАСЛЯ ЗАКАНЧЭННЯ КУРСА

Матэрыялы будуць адкрытыя прыкладна на працягу тыдня пасля апошняга вэбінара