Бясплатны анлайн-курс

Сейбіт Прамовы

Эфектыўны публічны выступ

Старт 2 потоку: 20.03.2023

Рэгістрацыя: 13.03-17.03.2023

Кожны з нас рэгулярна ўзаемадзейнічае з іншымі людзьмі, прадстаўляючы ім свае думкі, ідэі, а часам нават спрабуючы ў іх пераканаць. На вынік ўплывае не толькі сутнасць нашых слоў, але і тое, ЯК мы іх выказваем. Калі вы хочаце больш упэўнена прэзентаваць сябе і свае ідэі, запрашаем вас даведацца пра асновы прамоўніцкага мастацтва, акцёрскія сакрэты і папрактыкаваць іх на нашым курсе!

Падчас курсу вы пазнаёміцеся

з тэарэтычнымі асновамі прамоўніцкага мастацтва, рыторыкі і майстэрства зносінаў + з сакрэтамі акторскіх практык ад дасведчанага выкладчыка Андрэя Саўчанкі:

  • структура прамовы
  • віды прамоў і агульныя мэты
  • што рабіць з хваляваннем
  • як трымаць увагу 
  • тры тыпы дыхання 
  • гукавымаўленне і рэгістры

Мы дапаможам вам навучыцца:

  • саманастройвацца, псіхалагічна падрыхтоўвацца да перамоваў, прэзентацыі, выступу
  • складаць план прамовы і размяркоўваць акцэнты
  • праводзіць псіхафізічную наладу арганізму і здымаць заціскі ў целе
  • выбіраць адпаведнае для сябе месца ў прасторы
  • прамаўляць упэўнена і пераканаўча, утрымліваць увагу
  • выкарыстоўваць невербальныя сродкі да месца
  • не баяцца экспромта

Курс доўжыцца 3 тыдні (28.11–18.12.2022) і складаецца з 5 модуляў

Кожны модуль – гэта:

  • вiдэалекцыі працягласцю 10-30 хвілін + канспект ад выкладчыка (на платформе)
  • заданне для самастойнага выканання з адваротнай сувяззю (на платформе)
  • групавы вэбiнар з выкладчыкам працягласцю 2 гадзіны: абмеркаванне і практыкаванні (у тэлеграм-чаце)

Расклад вэбiнараў:

20:00–22:00 па Мінску, кожны аўторак і субота: 21.03, 25.03, 28,03, 01.04, 04.04

Прымаць удзел можна на беларускай і рускай мовах!

Аўтар курса
Aктор і тэатральны рэжысёр Андрэй Саўчанка

Адукацыя:

Беларуская Акадэмія Мастацтваў

Досвед:

Андрэй мае вялікі акторскі, рэжысёрскі вопыт. Ён працаваў выкладчыкам у Беларускай Акадэміі Мастацтваў, кіраваў тэатрамі, праводзіў майстар-класы і прыватныя курсы акторскай прафесіі. Падрабязней можна даведацца па спасылцы

Адказы на частыя пытаннi:

ЦІ БУДЗЕ ЗАПIС ВЭБІНАРА

Так, будзе, але вэбінар — гэта адпрацоўка практыкі, іх каштоўнасць у тым, каб прысутнічаць і працаваць у групе

ЦІ МОЖНА АТРЫМАЦЬ СЕРТЫФІКАТ ПАСЛЯ СКАНЧЭННЯ КУРСА

Так, для ўдзельнікаў, якія пройдуць усе модулі і выканаюць заданні

КОЛЬКІ БУДЗЕ АДКРЫТЫ ДОСТУП ДА МАТЭРЫЯЛАЎ НА ПЛАТФОРМЕ ПАСЛЯ ЗАКАНЧЭННЯ КУРСА

Матэрыялы будуць адкрытыя прыкладна на працягу тыдня пасля апошняга вэбінара