Бясплатны анлайн-курс

Суполка NEXT

Ад супольнасці да арганізаванасці – крокі да ўстойлівасці

Старт 1 патоку: 17.06.2024

Рэгістрацыя: 10.06-14.06.2024

Суполка — гэта група людзей, аб’яднаных агульнымі інтарэсамі, мэтамі, каштоўнасцямі, ладам жыцця ці прыналежнасцю да пэўнага месца ці культуры. Запрашаем Вас навучыцца аб’ядноўваць людзей і ўмацоўваць патэнцыял, павялічваць устойлівасць суполак як самых трывалых элементаў грамадства, здольных змяняць яго да лепшага!

Курс для Вас, калі:

  • хочаце аб’ядноўваць ці ўжо аб’ядноўваеце людзей для супольнага развіцця, узаемападтрымкі і рэалізацыі ідэй
  • імкняцеся развіваць лідарскія якасці і эмацыйны інтэлект, навыкі эфектыўнай камунікацыі і кіравання камандай, здольнасць натхняць іншых
  • у вас ёсць суполка, згуртаванасць і эфектыўнасць якой вы хочаце павялічыць
  • вы з камандай аднадумцаў хочаце граматна і сістэмна дасягаць агульных мэт
  • хочаце ўмець пераадольваць крызісы і вырашаць канфлікты ў сваёй супольнасці без яе распаду

Мы дапаможам Вам навучыцца эфектыўна развіваць сваю суполку:

  • прыцягваць блізкіх па духу і інтарэсах людзей да сумеснай дзейнасці ў суполцы
  • вызначаць мэты і задачы суполкі
  • фарміраваць культуру, місію, каштоўнасці і прынцыпы суполкі
  • кіраваць суполкай і размяркоўваць ролі ў ёй
  • сістэмна дзейнічаць разам
  • ацэньваць і павялічваць эфектыўнасць суполкі
  • падтрымліваць атмасферу даверу і ўзаемадапамогі
  • вырашаць канфлікты і пераадольваць рознагалоссі ў суполцы
  • складаць праграму развіцця суполкі і кіраваць зменамі ў ёй

Па выніках курса вы будзеце ведаць, як выходзіць з сітуацыі нязгоды з пачуццём задавальнення без шкоды для стасункаў!

Праграма курса

Модуль 1. Навошта вам суполка?

Вы даведаецеся:

  • Што такое суполка
  • Чым суполка адрозніваецца ад іншых груп, ініцыятыў, камандаў і арганізацый
  • Пра структуру курса і навошта ў ім удзельнічаць
Модуль 2. Алгарытм станаўлення суполкі

Вы даведаецеся:

  • Пра перадумовы станаўлення суполкі
  • Пра неабходныя для станаўлення суполкі ўмовы
  • Пра тое, што такое ядро, або ініцыятыўная група
  • Пра крокі і этапы складвання і станаўлення суполкі
  • На што важна звярнуць увагу ў працэсе станаўлення суполкі
Модуль 3. Псіхалагічнае асяроддзе супольнасці

Вы даведаецеся:

  • Што такое псіхалагічнай асяроддзе
  • Як стварыць бяспечнае псіхалагічнае асяроддзе
  • Давер у суполцы: што гэта такое, якія яго функцыі і як яго падтрымліваць
  • Пра асаблівасці працы са «складанымі» ўдзельнікамі
Модуль 4. Культура і ідэнтычнасць суполкі. Каштоўнасці, прынцыпы і правілы

Вы даведаецеся:

  • Як фарміруецца культура суполкі: унутраная і знешняя камунікацыя, узаемаадносіны ўнутры суполкі, рытуалы і звычаі
  • Якая роля ідэнтычнасці ў станаўленні і развіцці суполкі
  • Пра ўласцівасці моцных суполак
  • Як вызначыць індывідуальныя і групавыя каштоўнасці
  • Якія ёсць рызыкі пры выяўленні каштоўнасцяў
  • Пра фарміраванне прынцыпаў і правілаў
Модуль 5. Актыўнасць і віды дзейнасці суполкі

Вы даведаецеся:

  • Што такое актыўнасць суполкі
  • Якія існуюць формы актыўнасці суполкі
  • З чаго складаецца дзейнасць
  • У чым адрозненнк рэакцыйных дзеянняў ад сістэмнай дзейнасці
  • Якая структура сістэмнай дзейнасці
  • Якімі відамі дзейнасці можа займацца суполка
Модуль 6. Што такое стратэгія суполкі і калі яна ёй патрэбная?

Вы даведаецеся:

  • Што такое стратэгія
  • Як сфармуляваць бачанне і місію
  • Як фарміруюцца стратэгічныя мэты ў суполцы
Модуль 7. Структура суполкі: важныя элементы

Вы даведаецеся:

  • Што такое структура суполкі і з чаго яна складаецца
  • Якія існуюць формы суполак, якія іх плюсы і мінусы
  • Як вызначыць ролі, неабходныя для эфектыўнай дзейнасці суполкі
  • Як сфарміраваць структуру і размеркаваць ролі ў суполцы
  • Як аналізаваць эфектыўнасць дзейнасці суполкі
Модуль 8. Сістэмы кіравання суполкай

Вы даведаецеся:

  • Якія ёсць тыпы сістэм кіравання суполкай
  • Як выбудаваць працэс прыняцця рашэнняў
  • Як аналізаваць эфектыўнасць
Модуль 9. Развіццё суполкі: прыцягненне, далучэнне і выхад удзельнікаў

Вы даведаецеся:

  • Як прыцягваць людзей у суполку праз задавальненне іх патрэб
  • Як арганізаваць уваход і выхад удзельнікаў
  • Як перадаваць веды і досвед у суполцы
Модуль 10. Трансфармацыя суполкі
Вы даведаецеся:

  • Якія існуюць этапы трансфармацыі суполкі
  • Як падрыхтавацца да трансфармацыі: метады і інструменты
  • Як адбываецца падзел, развіццё, спыненне існавання суполкі
  • Як адбываецца трансфармацыя ў арганізацыю
  • Як скласці праграму развіцця суполкі і кіраваць зменамі ў ёй

Курс доўжыцца 6 тыдняў і складаецца з 10 модуляў:

  • 10 ёмістых відэалекцый працягласцю да 30 хвілін + канспект (на платформе)
  • 6 групавых вэбінараў з выкладчыкам (у тэлеграм-чаце)
  • заданні для самастойнага выканання (на платформе)
  • дадатковыя матэрыялы (на платформе)

Расклад вэбінараў (час мінскі)


18.06 Аўторак 20:00-21:30 
25.06 Аўторак 20:00-21:30
02.07 Аўторак 20:00-21:30
09.07 Аўторак 20:00-21:30
16.07 Аўторак 20:00-21:30
23.07 Аўторак 20:00-21:30

 

Актыўных удзельнікаў курса чакае бонус! Дэталёвей можна даведацца пасля рэгістрацыі.

Аўтар: Іван Амелян

Эксперт, трэнер і ментар па інстытуцыйным развіцці супольнасцяў, арганізацый і кааліцый

Досвед

З 2017 па 2020 год працаваў у камандзе Рэанімацыйнага пакета рэформаў і займаўся развіццём кааліцый грамадскіх арганізацый і ініцыятыў ва Украіне, якія прасоўвалі рэформы на рэгіянальным узроўні. З 2020 года займаецца падтрымкай суполак і ініцыятыў, якія ставяць за мэту сістэмнае развіццё.

Каманда экспертаў, ментараў і кам’юніці-менеджараў

Досвед

Больш за 4 гады спецыялізуецца на сістэмным і праграмным развіцці суполак, грамадскіх ініцыятыў, НКА

Адказы на частыя пытаннi:

ЦІ БУДЗЕ ЗАПIС ВЭБІНАРАЎ
Так, але вэбінары — гэта адпрацоўка практыкі, іх каштоўнасць у тым, каб прысутнічаць і працаваць у групе
ЦІ МОЖНА АТРЫМАЦЬ СЕРТЫФІКАТ ПАСЛЯ СКАНЧЭННЯ КУРСА
Так, для гэтага патрэбна прагледзець усе відэалекцыі, выканаць тэсты і фінальнае заданне
КОЛЬКІ БУДЗЕ АДКРЫТЫ ДОСТУП ДА МАТЭРЫЯЛАЎ НА ПЛАТФОРМЕ ПАСЛЯ ЗАКАНЧЭННЯ КУРСА
Матэрыялы будуць адкрытыя прыкладна на працягу тыдня пасля апошняга вэбінара