Бясплатны анлайн-курс

Свядомае бацькоўства

ва ўмовах няпэўнасці

Старт 1 патоку: 08.04.2024

Рэгістрацыя: 01.04-05.04.2024

Падпішыцеся на абвестку пра старт рэгістрацыі на наступны паток па спасылцы 

Ва ўмовах дэградацыі сацыяльных інстытутаў, інфармацыйнага шуму і прапаганды дэструкцыйных каштоўнасцяў выхоўваць дзіця — заданне не з лёгкіх.
Курс «Свядомае бацькоўства ва ўмовах няпэўнасці» створаны для бацькоў, якія хочуць дапамагчы дзіцяці эфектыўна развівацца і стаць больш устойлівымі да негатыўных уплываў.
Рэгіструйцеся на курс, каб навучыцца выкарыстоўваць прынцыпы свядомага бацькоўства!

Падтрымайце Нацыю Лідэраў з дапамогай 1.5% ад PIT у Польшчы!

Адпраўце сваім сябрам, якія плацяць падаткі ў Польшчы,
нашы дадзеныя:

KRS: 0000007228
Тэкст: EDUKACJA BIAŁORUŚ

Інструкцыя запаўнення дэкларацыі тут

Па выніках курса Вы зможаце палепшыць адносіны з дзіцём:

  • стварыць для яго больш спрыяльныя ўмовы для развіцця ў сям’і
  • навучыцца спраўляцца з дэструктыўнымі ўплывамі на дзіця звонку
  • экалагічнае дапамагчы дзіцяці расці шчаслівым
  • адчуць сябе больш упэўнена ў бацькоўскай ролі
  • дасягнуць паразумення і павагі адно да аднаго
  • пабудаваць адносіны даверу

Мы дапаможам Вам навучыцца эфектыўным метадам выхавання дзіцяці:

  • камунікаваць з дзіцём ва ўмовах няпэўнасці і падтрымліваць у складаных сітуацыях
  • вучыць арыентавацца ў складаным свеце і спраўляцца з дэструкцыйнымі ўплывамі
  • дапамагаць стаць самастойным і адказным, развіваць крытычнае мысленне
  • развіваць як асобу сябе, развіваючы тым самым асобу дзіцяці
  • узаемадзейнічаць з дзіцём з улікам яго ўзросту і дапамагаць яму прайсці праз цяжкасці сталення

Праграма курса

Уводзіны

Вы даведаецеся:

  • Якія ёсць фактары дэструктыўнага асяроддзя і як яны ўплываюць на дзяцей і бацькоў
  • Як адэкватна разумець працэс выхавання
  • Як унутраны стан бацькоў уплывае на працэс выхавання дзіцяці
  • Якія фактары ўплываюць на фарміраванне асобы дзіцяці
Модуль 1. Бацькі. Адказнасць і стан бацькоў

Вы даведаецеся:

  • Якія базавыя адказнасці ёсць у бацькоў
  • Як дэкструктыўныя фактары асяроддзя ўплываюць на бацькоў
  • Як супрацьстаяць уплыву дэкструктыўных фактараў
Модуль 2. Дзіця. Індывідуальнасць дзіцяці

Вы даведаецеся:

  • Пра індывідуальныя асаблівасці дзіцяці
  • Пра ўплыў парадку нараджэння
  • Пра падсвядомыя прыярытэты і ўзроставыя асаблівасці дзіцяці
Модуль 3. Дзіця. Стан дзіцяці

Вы даведаецеся:

  • Як праяўляецца прыгнечаны стан дзіцяці
  • Што такое памылковыя мэты паводзін
Модуль 4. Выхаванне ў сям'і. Спосабы выхавання

Вы даведаецеся:

  • Пра чатыры стратэгіі выхавання
  • Пра плюсы, мінусы і наступствы розных стратэгій
  • Пра спосабы падаўлення і павышэння самаацэнкі дзіцяці
  • Пра прычыны скандалаў і спосабы іх прадухілення
Модуль 5. Выхаванне ў сям'і. Прылады канструктыўнага ўзаемадзеяння

Вы даведаецеся:

  • Пра інструменты канструктыўнага ўзаемадзеяння ў сям’і
  • Як слухаць і чуць спагадліва
  • Пра правілы і дамоўленасці
  • Пра зоны адказнасці бацькоў
  • Як вырашаць пытанні разам з дзецьмі
Модуль 6. Выхаванне практыкай гісторыі

Вы даведаецеся:

  • Пра гістарычныя этапы станаўлення чалавецтва
  • Як падрыхтаваць дзіця да невядомай будучыні
Модуль 7. Дзіця ў дэструктыўных абставінах

Вы даведаецеся:

  • Як апрацаваць вонкавы дэградацыйны ўплыў
  • Як абараніць дзіця ад уплыву дэструктыўных фактараў
  • Пра баланс уплыву соцыуму і сям’і
  • Як вучыцца на складаных абставінах

Курс доўжыцца 5 тыдняў і складаецца з Уводзін і 7 модуляў:

    • 8 ёмістых відэалекцый працягласцю да 30 хвілін + канспект (на платформе)
    • 5 групавых вэбінараў з выкладчыкам (у тэлеграм-чаце)
    • тэсты і заданні для самастойнага выканання (на платформе)
    • дадатковыя матэрыялы (на платформе)

Расклад вэбінараў (час мінскі)


11.04 Чц. 20:00-21:30
18.04 Чц. 20:00-21:30
25.04 Чц. 20:00-21:30
02.05 Чц. 20:00-21:30
07.05 Вт. 20:00-21:30

 

Актыўных удзельнікаў курса чакае бонус! Дэталёвей можна даведацца пасля рэгістрацыі.

Выкладнік

Аўтар курса
Васіль Пронь

Трэнер нефармальнай адукацыі, псіхоалг, эксперт у сферы развіцця з больш як 20-гадовым досведам

Адукацыя

Академия последипломного образования, специальность практическая психология, квалификация педагог-психолог. Переподготовка на базе высшего образования.

Досвед

Больш за 15 гадоў арганізацыі праграм для бацькоў, развіццёвых праграм для дзяцей, правядзенне трэнерскага навучання педагогаў і андрагогаў.
Правёў больш за 400 навучальных падзей, больш за 3000 гадзін кансультавання.
Аўтар артыкулаў і публікацый па тэме развіцця і выхавання

Адказы на частыя пытаннi:

ЦІ МОЖНА АТРЫМАЦЬ СЕРТЫФІКАТ ПАСЛЯ СКАНЧЭННЯ КУРСА
Так, для гэтага патрэбна прагледзець усе відэалекцыі, выканаць тэсты і фінальнае заданне
КОЛЬКІ БУДЗЕ АДКРЫТЫ ДОСТУП ДА МАТЭРЫЯЛАЎ НА ПЛАТФОРМЕ ПАСЛЯ ЗАКАНЧЭННЯ КУРСА
Матэрыялы будуць адкрытыя прыкладна на працягу тыдня пасля апошняга вэбінара