Бясплатны анлайн-курс
Унутраная сіла
Як пераадолець вывучаную бездапаможнасць
Праграма пошуку ўнутраных апор і ўмацавання ўпэўненасці ў сабе
Старт 3 патоку: 04.09.2023
Рэгістрацыя: 28.08.2023-01.09.2023
Падпішыцеся на абвестку пра старт рэгістрацыі
на наступны паток па спасылцы
Дарослым з вывучанай бездапаможнасцю цяжка выказваць сваю думку, бараніць сваю пазіцыю і нават казаць “не”. Яна не толькі пагаршае эмацыйны стан, якасць жыцця, але і ўплывае на грамадзтва ўвогуле: грамадзяне з вывучанай бездапаможнасцю не бачаць шляхоў уплыву на ўладу і не вераць, што могуць нешта змяніць. Калі вы хочаце ўплываць на сваё жыццё і адважна дамагацца жаданага, запрашаем знайсці ўнутраную сілу на нашым анлайн-курсе!
Курс для вас, калі вы:
- не можаце пастаяць за сябе
- не ўмееце сказаць “не”
- робіце нешта для іншых, але ў шкоду сабе
- моцна залежыце ад чужой думкі
- не ўмееце ставіць і абараняць свае асабістыя межы
- часта апынаецеся ў пазіцыі ахвяры
- трываеце, нават калі некамфортна
Па выніках навучання вы здолееце:
- разумець сябе: свае патрэбы, жаданні, каштоўнасці
- шанаваць сябе, свае рэсурсы (увага, час, веды, навыкі, сілы)
- быць сталым: самастойным, упэўненым, незалежным
- дзейнічаць у адпаведнасці са сваімі каштоўнасцямі і жаданнямі
- будаваць і бараніць асабістыя межы
- цвёрда і экалагічна адмаўляць, калі ў гэтым ёсць патрэба
- праяўляць сябе і дамагацца жаданага без страху асуджэння
- адважна і экалагічна бараніць сваю пазіцыю
Курс дапаможа вам зразумець вытокі сённяшніх паводзін і механізмы фармавання вывучанай бездапаможнасці. Практыкаванні і практычная праца ў час галасавых чатаў з псіхолагам дапамогуць сфармаваць новыя нейронавыя сувязі і атрымаць патрэбныя прылады для далейшай самастойнай працы над сабой
Праграма курса
Модуль 1. Вытокі
Вы даведаецеся:
- што такое вывучаная бездапаможнасць
- як і калі фарміруецца вывучаная бездапаможнасць
Модуль 2. Праявы
- як і чаму мы выяўляем вывучаную бездапаможнасць у штодзённым жыцці
- чаму не ўсе гатовы пазбыцца ВБ
- што стаіць за няўменнем сказаць “не”
Модуль 3. Я абіраю сябе
- як усвядоміць і зразумець сваё “Я”, свой унутраны свет
- як уплываюць на чалавека навязаныя сцэнарыі
- якія якасці патрэбны чалавеку, каб дамагацца жаданага
- як паставіць сябе ў цэнтр свайго жыцця
Модуль 4. Мяжа на замку
- як дзейнічае “трохкутнік Карпмана”
- якія ёсць субасобы ў кожным з нас, як яны выяўляюцца
- як “намацаць” свае асабістыя межы
- як навучыцца іх бараніць
Модуль 5. Я змяняюся
- чаму вывучаная бездапаможнасць – базавая опцыя псіхікі
- крокі для пераадолення вывучанай бездапаможнасці і фармавання ўнутранай сілы
Модуль 6. Жыццё па-новаму
- як “натрэніраваць” унутраную сілу
- чаму іншыя могуць спрабаваць вярнуць чалавека ў стан бездапаможнасці
- як будаваць адносіны з іншымі новаму “Я”
Як будуць праходзіць заняткі
- кароткая відэалекцыя (да 10 хв.) і канспект ад псіхолага
- простыя заданні для самааналізу: кожнае заданне правяраецца і каментуецца псіхолагам
- вэбінар — групавы занятак у тг-чаце з псіхолагам з разборам тэм, заданняў курса і вашых сітуацый з жыцця
Аўтар курсу псіхолаг-псіхатэрапеўт

АДУКАЦЫЯ
«Практычны псіхолаг ва ўстановах адукацыі»
«Цялесна арыентаваны псіхааналіз у групе»
«Псіхіятрыя і псіхатэрапія дзіцячага і падлеткавага ўзросту»
«Міжнародная іміграцыя. Праблемы інтэграцыі і адаптацыі » – паслядыпломны курс (Еўропа)
ДОСВЕД
школьны псіхолаг, псіхолаг у цэнтрах дапамогі дзецям з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, школьнымі цяжкасцямі і праблемамі ў паводзінах
індывідуальная практыка болей за 10 гадоў з дарослымі кліентамі па пераадольванні занепакоенасці, панічных атак, сямейных адносінах
праца ў якасці культурнага пасрэдніка для імігрантаў — дапамога ў пераадольванні культурнага шоку, у інтэграцыі і адаптацыі
аўтар тэлеграм-канала „Псіхолаг аб пратэстах“, індывідуальная псіхатэрапеўтычная дапамога рэпрэсаваным
Аўтар анлайн-курса Нацыі Лідэраў «Ступені. Пераадольванне выгарання. Аднаўленне рэсурсу»
Аўтар анлайн-курса Нацыі Лідэраў «Разам»
Адказы на частыя пытаннi:
ЦІ БУДЗЕ ЗАПIС ВЭБІНАРАЎ
Не, мы не робім запісаў вэбінараў гэтага курсу. Вэбінар — гэта адпрацоўка практыкі, іх каштоўнасць у тым, каб прысутнічаць і працаваць у групе
ЦІ МОЖНА АТРЫМАЦЬ СЕРТЫФІКАТ ПАСЛЯ СКАНЧЭННЯ КУРСА
Так, для ўдзельнікаў, якія пройдуць усе модулі і тэсты
КОЛЬКІ БУДЗЕ АДКРЫТЫ ДОСТУП ДА МАТЭРЫЯЛАЎ НА ПЛАТФОРМЕ ПАСЛЯ ЗАКАНЧЭННЯ КУРСА
Матэрыялы будуць адкрытыя прыкладна на працягу тыдня пасля апошняга вэбінара