Тэма 1. Адрозненне журналістыкі ад прапаганды
Вы навучыцеся:
- вылічаць у навінах прыёмы, характэрныя толькі для прапаганды
- па вывучаных прыкметах адрозніваць: журналістыка ці прапаганда?
Тэма 2. Факт-чэкінг
Вы навучыцеся:
- з дапамогай рэкамендаваныхх крокаў хутка вызначаць: факт ці хлусня?
- адрозніваць надзейную крыніцу ад “фэйкамёта”
Тэма 3. Псіхалогія апанента — як накіраваць размову ў патрэбнае рэчышча
Вы навучыцеся:
- настройвацца на размову і настройваць суразмоўцу
- стрымана весці дыялог, даносячы свае думкі і слухаючы апанента
- вызначаць, калі і як варта завяршыць абмеркаванне
Тэма 4. Псіхалогія апанента — выкарыстанне фактаў і аргументаў
Вы навучыцеся:
- вызначаць, калі можаце паўплываць на стаўленне апанента
- падбіраць аргументы і крыніцы, важныя для суразмоўцы
- эфектыўна прыводзіць аргументы ў дыялогу
- дапамагаць зразумець суразмоўцу, што яго крыніца інфармацыі ненадзейная
Тэма 5. Саветы псіхолага — як размаўляць з людзьмі, пацярпелымі ад прапаганды
Вы навучыцеся:
- вызначаць, калі не варта ўступаць у дыялог з чалавекам
- будаваць дыялог, выкарыстоўваючы прасунутыя прыёмы вядзення дыскусіі ад прафесіяналаў