Ігар Станкевіч: «Калі мы адмаўляемся ад сваякоў, мы адмаўляем частку саміх сябе»

Журналіст Ігар Станкевіч займаецца генеалогіяй ужо амаль 30 гадоў. Апроч таго, што яму ўдалося знайсці сваякоў у шматлікіх краінах, ён таксама дапамагае іншым людзям шукаць звесткі пра свой род і аднаўляць сямейныя гісторыі.

У інтэрв’ю «Салідарнасці» Ігар распавёў, чаму важна вяртацца да каранёў і як веданне роду можа паўплываць на ўласнае жыццё чалавека. А таксама пра курс «Радавод», які ён праводзіць у адукацыйным хабе «Нацыя Лідараў».

— Веданне гісторыі свайго роду дае чалавеку сілы для разумення свайго месца ў свеце. Я займаюся вывучэннем роду амаль 30 гадоў, і ў мяне ёсць адчуванне, што жыццё цячэ праз мяне: перада мной было шмат пакаленняў, якія далі мне жыццё. На мне яно не скончыцца — у мяне ёсць дзеці, у якіх, спадзяюся, таксама будуць дзеці. І род будзе працягвацца, — распавядае Ігар.

Чытаць артыкул цалкам у крыніцы