«Псіхолаг: «Зараз самы той перыяд, калі кіслародную маску трэба надзець найперш на сябе»
Псіхолаг распавяла «Салідарнасці», чаму беларусам цяпер важна аднавіцца, як распазнаць выгараванне і чаго ў ні ў якім разе нельга рабіць у такім стане.
Аўдыторыя псіхолагаў у апошнія гады толькі расце. Адказ на пытанне «чаму?» — і просты, і складаны адначасова: жыццё становіцца ўсё больш складаным, а не прасцейшым, кажа псіхолаг адукацыйнага хаба «Нацыя Лідэраў». Калі ўлічыць, што добрасумленнасць — гэта беларуская нацыянальная рыса, дык нашая дабрыня можа абысціся нам вельмі дорага.
Скора ў «Нацыі Лідэраў» стартуе курс Ад выгарання да рэсурсу. «Салідарнасць» пагутарыла з яго вядоўцай пра выгараванне, стомленасць, дэпрэсію і перапрацоўку — а таксама пра тое, што з гэтым рабіць.
— Наш курс скіраваны на людзей, якія ўклаліся ў перамены: інтэлектуальна, эмацыйна, часта — і фінансава. Вынік гэтых укладанняў, як можа падацца, цяпер не такі відавочны. І гэтае абясцэньванне — адна з прычын выгаравання, — кажа Ангеліна (імя зменена на просьбу гераіні — С.). Часам можа здавацца, што многае было дарэмна. Ёсць агульны фон эмацыйнага роспачу — і ён таксама вядзе да выгаравання..
