Бясплатны анлайн-курс
Майстэрства зносін:
слухаць, чуць, разумець
Асвойце навык асэнсаванага дыялогу, дзе кожнае слова будуе масты, а не муры. Навучыцеся не толькі слухаць, але і чуць суразмоўцу за шумам уласных думак і гаварыць так, каб людзі разумелі вас правільна і прыслухоўваліся да вашых слоў.
Старт 2 патоку: зіма 2026
Рэгістрацыя: зіма 2026
Для каго:
- Для тых, хто гатовы браць адказнасць за якасць сваіх зносін у сям'і, камандзе і грамадстве
На курсе вы:
- паглыбіце навык аддзяляць факты ад інтэрпрэтацый, каб пазбягаць непаразуменняў і будаваць сапраўдны давер
- разаўяце ўменне выбудоўваць асабістыя межы праз асертыўнасць і ўзаемапавагу
- пазнаёміцеся з інструментамі негвалтоўных зносін для экалагічнага выяўлення сваіх патрэб
- асвоіце майстэрства разумець схаваныя за словамі эмоцыі, матывы і чаканні
- навучыцеся даваць зваротную сувязь, якая матывуе, а не разбурае
- авалодаеце практыкамі пераводу маніпуляцый і загадаў у дыялог роўных
Як праходзіць курс:
- кароткія відэалекцыі (20–30 хвілін) + канспекты
- заданні са зваротнай сувяззю
- вэбінары для абмеркаванняў і пытанняў
Праграма курса
Модуль 1. Зносіны: што гэта такое, якімі бываюць і як уплываюць на наша жыццё
Вы даведаецеся:
– Што такое зносіны і якімі яны могуць быць
– Што такое далікатныя зносіны, у чым іх адрозненне ад дырэктыўных
– Чаму важна выбудоўваць дыялог
– Асноўныя правілы і прынцыпы эфектыўнага дыялогу
Модуль 2. Мадэлі і правілы далікатных зносін афлайн і анлайн
Вы даведаецеся:
– Як навучыцца камунікаваць не асуджаючы і не ацэньваючы
– Што такое асертыўныя зносіны і як яны ўплываюць на адносіны
– Як выбудоўваць і шанаваць свае і чужыя асабістыя межы
– Прыметы гвалтоўных зносін у сацыяльных сетках
– Як далікатна камунікаваць у інтэрнэце
Модуль 3. Што перашкаджае нам камунікаваць: памылкі і бар’еры ў зносінах
Вы даведаецеся:
– Якія памылкі мы найчасцей робім у зносінах
– Што перашкаджае нам выбудоўваць даверныя адносіны
– Як пазбягаць памылак і пераадольваць бар’еры ў зносінах
Модуль 4. Як навучыцца слухаць і чуць
Вы даведаецеся:
– Які вы слухач: “ацэншчык”, “заяц” або “дыягност”
– Чаму мы не заўжды чуем, што нам кажуць
– Якім бывае неэфектыўнае слуханне
– Як навучыцца слухаць, каб чуць. Правілы эмпатычнага слухання
Модуль 5. Як далікатна камунікаваць са словамі і без слоў
Вы даведаецеся:
– Як выкарыстоўваць словы, каб нас разумелі
– Што такое прамыя і ўскосныя пасланні і як яны ўплываюць на адносіны
– Якія існуюць невербальныя сродкі зносін і якая іх роля
– Як навучыцца аналізаваць і эфектыўна выкарыстоўваць “мову цела” ў адносінах
Модуль 6. Інструменты далікатных зносін: як крытыкаваць і рабіць кампліменты
Вы даведаецеся:
– Якое бывае крытыка і як крытыкаваць, каб быць пачутым
– Што такое “Ты-” і “Я-паведамленні” і якую ролю яны адыгрываюць у зносінах
– Як навучыцца рабіць кампліменты карэктна
– Як слушна рэагаваць на кампліменты
Модуль 7. Інструменты далікатных зносін: як даваць зваротную сувязь, дзякаваць, прасіць дапамогі і задаваць пытанні
Вы даведаецеся:
– Што такое зваротная сувязь і як даваць яе экалагічна
– Як дзякаваць і прымаць падзяку
– Як прасіць дапамогі
– Як задаць пытанне, каб атрымаць на яго адказ
Расклад вэбiнараў (па мінскім часе)
Аўтарка і выкладчык
Аўтарка курса:
дзіцячы і сямейны псіхолаг, канфліктолаг, медыятар
Выкладчык курса:
Аляксандр Енджэеўскі
акцёр, рэжысёр, псіхолаг, медыятар
- Доўгі час працаваў у тэатры, і гэта натхніла на атрыманне псіхалагічнай адукацыі
- Адначасова атрымаў акрэдытацыю медыятара
- Аўтар курсаў і трэнінгаў па аратарскім майстэрстве, цялесным разняволенні і зняцці заціскаў
Майстэрства зносін. Немагчыма змяніць іншых людзей, але можна выйсці з пасткі ілюзорнага разумення. Далучайцеся, каб разам прайсці шлях да больш здаровага і асэнсаванага ўзаемадзеяння.
FAQs
Ці будзе запiс вэбінараў?
Так, будзе. Але вэбiнары — гэта адпрацоўка практыкі, іх каштоўнасць у тым, каб прысутнічаць і працаваць у групе
Ці можна атрымаць сертыфікат пасля заканчэння курса?
Так, для ўдзельнікаў, якія пройдуць усе модулі і тэсты
Колькі будзе адкрыты доступ да матэрыялаў на платформе пасля заканчэння курса?
Матэрыялы будуць адкрытыя на працягу тыдня пасля заканчэння курса
Усе курсы:
- Ад выгарання да рэсурсу
- Вырашэнне канфліктаў
- Гендар з нуля
- Камунікацыя
- Майстэрства зносін
- Мэта. План. Вынік.
- Прававы самапамочнік на кожны дзень
- Публічная палітыка для пачаткоўцаў
- Радавод
- Разам
- Свядомае бацькоўства
- Сейбіт Прамовы
- Суполка NEXT
- Сямейныя фінансы пад кантролем
- Унутраная сіла
- Экашлях
- Экстраная псіхалагічная дапамога
- Ад выгарання да рэсурсу
- Вырашэнне канфліктаў
- Гендар з нуля
- Камунікацыя
- Майстэрства зносін
- Мэта. План. Вынік.
- Прававы самапамочнік на кожны дзень
- Публічная палітыка для пачаткоўцаў
- Радавод
- Разам
- Свядомае бацькоўства
- Сейбіт Прамовы
- Суполка NEXT
- Сямейныя фінансы пад кантролем
- Унутраная сіла
- Экашлях
- Экстраная псіхалагічная дапамога
