Шкілеты ў шафе і памылкі продкаў: як курс па гісторыі сям’і дапаможа лепш разумець сябе і сваю краіну
Кім быў ваш прадзед? Як ён жыў і як памёр? Часам адказы на гэтыя пытанні апынаюцца вялікай нечаканасцю. Іх пошукі могуць замяніць медытацыю, а ў некаторых выпадках нават растлумачыць асабістыя траўмы. Журналістка Hrodna.life паразмаўляла з экспертам па генеалогіі Ігарам Станкевічам пра яго асабісты досвед і пра ўніверсальныя парады для ўсіх, хто шукае свае карані.
Ігар Станкевіч амаль 30 гадоў даследуе ўласны радавод. Ён склаў сваё генеалагічнае дрэва да XVI стагоддзя. А таксама высветліў, што 30 яго продкаў пацярпелі ад сталінскіх рэпрэсій, а 12 з іх былі расстраляныя.
