Бясплатны анлайн-курс
Камунікацыя
Майстэрства дзелавога ўзаемадзеяння
Каб вырашаць складаныя задачы, якія стаяць перад грамадзянамі Беларусі, перад усёй грамадзянскай супольнасцю і асобнымі суполкамі, арганізацыямі, палітыкамі, нам неабходна разумець адно аднаго. А разуменне магчымае толькі праз камунікацыю.
Хочаце разбірацца ў тым, як супольна прымаць складаныя рашэнні і дзейнічаць, выконваючы канкрэтныя задачы? Прыходзьце на курс!
Курс распрацаваны для вас, калі вы:
- прадстаўнік арганізацыі, супольнасці, актыўны грамадзянін, палітык
- удзельнічаеце ў прыняцці складаных рашэнняў і ў іх рэалізацыі, бераце за іх адказнасць
- упэўнена прэтэндуеце на тое, што Беларусь — гэта ваша краіна і вы гатовыя прымаць удзел у яе лёсе
- разумееце, што дзейнічаць трэба супольна не толькі з аднадумцамі, але і з апанентамі
На курсе вы зможаце даведацца:
- што такое камунікацыя як дзеянне і чым яна адрозніваецца ад адносін
- як размаўляць унутры арганізацыі, грамадзянскай супольнасці, з палітыкамі, каб вырашыць задачы і дзейнічаць калектыўна
- чаму ў камунікацыі важна “заняць пазіцыю” і “ўбачыць” іншых суб’ектаў
- як пераадольваць камунікатыўныя бар’еры
- як супрацьстаяць маніпуляцыям
- як кіраваць камунікацыямі з улікам іх фармату
Курс доўжыцца 8 тыдняў і складаецца з 8 модуляў
Кожны модуль – гэта:
- відэалекцыі працягласцю 10-30 хвілін + канспект ад выкладчыка (на платформе)
- заданне для самастойнага выканання са зваротнай сувяззю (на платформе)
- групавы вэбінар з выкладчыкам: абмеркаванне і практыкаванні (у тэлеграм-чаце)
Модуль 1. Адрозненне камунікацыі ад адносін. Паняцце камунікацыі. Базавая схема камунікацыі. Сэнсы і інфармацыя ў камунікацыі
Вы даведаецеся:
- Што значыць камунікацыя як дзеянне
- З чаго складаецца мінімальны камунікатыўны акт
- Чым сэнс адрозніваецца ад інфармацыі
- Як перайсці ад вертыкальных камунікацый да гарызантальных
Модуль 2. Пазіцыйнае самавызначэнне ў камунікацыі. Паняцце пазіцыі як поле дзейнасці. Фарміраванне выказванняў “ад пазіцыі”
Вы даведаецеся:
- Чаму, уваходзячы ў камунікацыю, важна заняць пазіцыю
- Як самавызначэнне ў камунікацыі ўплывае на яе эфектыўнасць
Модуль 3. Камунікацыя як дзеянне. Планаванне камунікацыі. Рэзультатыўнасць камунікацыі. Уключэнне вынікаў камунікацый пры прыняцці кіраўніцкіх рашэнняў
Вы даведаецеся:
- Як запланаваць камунікацыю
- Як паўплываць на яе вынік
Модуль 4. Тэхнікі кіравання камунікацыяй: фасілітацыя, мадэрацыя, гульнятэхніка, коўчынг
Вы пазнаёміцеся з:
- Некалькімі тэхнікамі кіравання камунікацыяй
- Найбольш распаўсюджанымі памылкамі мадэратараў і шляхамі іх пазбегнуць
Модуль 5. Тыпы міжасабовых і працоўных камунікацый. Фармат камунікацыі
Вы пазнаёміцеся з:
- Тыпамі міжасабовай камунікацый: групавой, арганізацыйнай, грамадскай (масавай)
- Фарматамі: сход, перамовы, круглы стол, дыскусія, дэбаты, прэс-канферэнцыя, прэзентацыя, канферэнцыя, кангрэс, форум
Модуль 6. Рамачна-ядравыя тэхнікі вядзення камунікацыі і фарміравання выказванняў. Схематэхніка. Экранныя тэхналогіі
Вы даведаецеся пра тое:
- Навошта выкарыстоўваюцца схемы ў тэорыі камунікацыі
- Што такое экран грамадскай свядомасці і як грамадзянскай супольнасці выкарыстаць яго для ўзмацнення ўплыву на сітуацыю
Модуль 7. Бар’еры ў камунікацыях і шляхі іх пераадолення
Вы даведаецеся пра тое, як пераадольваць камунікатыўныя бар’еры:
- Адсутнасць выразнай дзелавой пазіцыі ў суб’ектаў камунікацыі
- Адсутнасць аргументацыі пры падачы інфармацыі і сэнсаў
- Няўзгодненасць у агульнай тэме камунікацыі, “неўтрыманне межаў”
- Неадпаведнасць фармату (рэгламенту) камунікацыі і сэнсавага зместу, мэт
- Псіхалагічны (асаблівасці ўспрымання інфармацыі і асобы)
Модуль 8. Маніпулятыўныя тэхнікі ў камунікацыях: шляхі рэфлексіўнай абароны і ўтрымання нарматыўнага фармату
Вы даведаецеся пра тое, якімі могуць быць маніпуляцыі і як ім супрацьстаяць
Актыўных удзельнікаў курса чакае бонус!
Падрабязней можна даведацца пасля рэгістрацыі.
Аўтар курса:
Святлана Мацкевіч
метадолаг, незалежны эксперт у сферы адукацыі
Адукацыя:
- Беларускі політэхнічны інстытут, інжынер-педагог
- Аспірантура Нацыянальнага інстытута адукацыі (Мінск, Беларусь), кандыдат педагагічных навук
- Дактарантура Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта
- Стажыроўка па праграме MASHAV 2003 (г. Ерусалім, Ізраіль)
- Павышэнне кваліфікацыі і перападрыхтоўка ў Вялікабрытаніі
Прафесійны досвед:
Больш за 30 гадоў Святлана распрацоўвала і брала ўдзел у праектах па рэформе адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь, праводзіла навуковыя даследаванні ў сферы адукацыі, больш за 20 гадоў распрацоўвала і выкладала курсы. Святлана з’яўляецца прафесарам Akademii Ignatianum (г. Кракаў, Польшча) у рамках праграмы NAWA.
Сфера інтарэсаў Святланы: СМД-метадалогія, стратэгічны менеджмент і бізнес-аналітыка, кіраванне чалавечымі рэсурсамі, дзейнасная педагогіка
Курс распрацаваны і праводзіцца камандай псіхолагаў Нацыі Лідэраў
- Прафесіяналы з вышэйшай базавай псіхалагічнай адукацыяй у розных спецыялізацыях: кансультаванне, гештальт
- Досвед працы кожнага псіхолага больш за 7 гадоў, у тым ліку больш за 2 гады выкладання на псіхалагічных курсах ад Нацыі Лідэраў: «Ступені», «Унутраная сіла», «Разам»
- Нашы псіхолагі рэгулярна павышаюць кваліфікацыю: праходзяць навучанне па актуальных праблемах, бяруць удзел у семінарах, трэнінгах і сустрэчах, абменьваюцца досведам і падтрымліваюць адно аднаго