Клубы і гурткі

Беларускамоўны клуб

Беларускамоўны клуб, мэта якога — стварэнне прасторы для ўзаемнай падтрымкі і развіцця навыку зносін на беларускай мове

Клуб псіхалагічнай самадапамогі

Мэта клуба — пазнаёміць удзельнікаў з метадамі і спосабамі эмацыйнай самарэгуляцыі і псіхалагічнай самадапамогі, спосабамі самааналізу; удзельнікі далучаныя да бяспечнай прасторы, якая спрыяе абмену думкамі і ўзаемнай падтрымцы

Клуб трэніроўкі кагнітыўных навыкаў

Дзейнасць гэтага гуртка накіраваная на змену кагнітыўных навыкаў і, як вынік, розных відаў мыслення. Гурток арыентаваны на людзей, якія хочуць палепшыць свае вынікі ў вучобе або працы праз павышэнне прадуктыўнасці і эфектыўнасці мыслення. Вядучая гуртка — выпускніца нашых курсаў

Матывацыйны клуб

Удзельнікі клуба — актыўныя людзі, якія хочуць абменьвацца вопытам і ведамі на шляху самаразвіцця, ажыццяўляць сумесную дзейнасць, даваць і атрымліваць падтрымку блізкіх па духу людзей і проста размаўляць на звязаныя з “дасягатарствам” тэмы; далучаныя да прасторы, у якой матывуюць і падтрымліваюць адно аднаго, робяць сябе і свет вакол лепшымі, знаёмяцца з метадамі і спосабамі эфектыўнага размеркавання ўласнай энергіі і часу

Клуб вывучэння англійскай мовы

English Learning Lagoon
Клуб аб’ядноўвае жадаючых займацца англійскай мовай у сваім тэмпе, самастойна выбіраючы тэмы падкастаў для вывучэння і абменьваючыся ўражаннямі з іншымі ўдзельнікамі. Адкрыты да ініцыятыў і новых ідэй для матывацыі да вывучэння мовы!

Узровень ведаў ангельскай не гуляе ролі. Вы самі вырашаеце, з якой інтэнсіўнасцю будзеце працаваць над сваёй англійскай

Калі Вы жадаеце стварыць свой клуб ці гурток у нашай клубнай прасторы, запоўніце, калі ласка, форму 

https://airtable.com/appEyTNkFbZbgfrU1/shrIc36crbwBBKaKC

Актыўнасці

BEL