Бясплатны анлайн-курс

Свядомае бацькоўства ва ўмовах няпэўнасці

Бясплатны анлайн-курс, які дапаможа вам захаваць спакой і даць дзіцяці надзейную апору, калі навокал няпэўнасць і інфармацыйны шум

Для каго і навошта:

Быць бацькамі сёння няпроста. Часам здаецца, што свет змяняецца занадта хутка, а дзіцяці цяжка патлумачыць, што адбываецца.

На курсе вы:

  • даведаецеся, як падтрымаць сябе і дзіця ў складаныя моманты,
  • навучыцеся гаварыць так, каб вас чулі і вам давяралі,
  • дапаможаце дзіцяці развіваць самастойнасць і веру ў сябе,
  • адшукаеце больш упэўненасці і спакою ў ролі бацькоў.

Як праходзіць курс:

  • відэалекцыі працягласцю да 30 хвілін + зручны канспект
  • 7 групавых вэбінараў
  • тэсты і заданні для самастойнага выканання
  • дадатковыя матэрыялы

Мы цэнім ваш час і даём магчымасць выбіраць зручны тэмп навучання.

Уводзіны

Вы даведаецеся:

  • Якія ёсць фактары дэструктыўнага асяроддзя і як яны ўплываюць на дзяцей і бацькоў
  • Як адэкватна разумець працэс выхавання
  • Як унутраны стан бацькоў уплывае на працэс выхавання дзіцяці
  • Якія фактары ўплываюць на фарміраванне асобы дзіцяці

Модуль 1. Бацькі. Адказнасць і стан бацькоў

Вы даведаецеся:

  • Якія базавыя адказнасці ёсць у бацькоў
  • Як дэкструктыўныя фактары асяроддзя ўплываюць на бацькоў
  • Як супрацьстаяць уплыву дэкструктыўных фактараў

Модуль 2. Дзіця. Індывідуальнасць дзіцяці

Вы даведаецеся:

  • Пра індывідуальныя асаблівасці дзіцяці
  • Пра ўплыў парадку нараджэння.
  • Пра падсвядомыя прыярытэты і ўзроставыя асаблівасці дзіцяці

Модуль 3. Дзіця. Стан дзіцяці

Вы даведаецеся:

  • Як праяўляецца прыгнечаны стан дзіцяці
  • Што такое памылковыя мэты паводзін

Модуль 4. Выхаванне ў сям’і. Спосабы выхавання

Вы даведаецеся:

  • Пра чатыры стратэгіі выхавання
  • Пра плюсы, мінусы і наступствы розных стратэгій
  • Пра спосабы падаўлення і павышэння самаацэнкі дзіцяці
  • Пра прычыны скандалаў і спосабы іх прадухілення

Модуль 5. Выхаванне ў сям’і. Прылады канструктыўнага ўзаемадзеяння

Вы даведаецеся:

  • Пра інструменты канструктыўнага ўзаемадзеяння ў сям’і
  • Як слухаць і чуць спагадліва
  • Пра правілы і дамоўленасці
  • Пра зоны адказнасці бацькоў
  • Як вырашаць пытанні разам з дзецьмі

Модуль 6. Выхаванне практыкай гісторыі

Вы даведаецеся:

  • Пра гістарычныя этапы станаўлення чалавецтва
  • Як падрыхтаваць дзіця да невядомай будучыні

Модуль 7. Дзіця ў дэструктыўных абставінах

Вы даведаецеся:

  • Як апрацаваць вонкавы дэградацыйны ўплыў
  • Як абараніць дзіця ад уплыву дэструктыўных фактараў
  • Пра баланс уплыву соцыуму і сям’і
  • Як вучыцца на складаных абставінах

Рaсклад вэбінaраў будзе даступны пасля пачаткa рэгістрaцыі

 Васіль Пронь

трэнер нефармальнай адукацыі, псіхолаг, эксперт у сферы развіцця з больш як 20-гадовым досведам

Адукацыя:
Акадэмія паслядыпломнай адукацыі, спецыяльнасць “Практычная псіхалогія”, кваліфікацыя “Педагог-псіхолаг”. Перападрыхтоўка на базе вышэйшай адукацыі

Прафесійны досвед:

  • Больш за 15 гадоў арганізацыі праграм для бацькоў, развіццёвых праграм для дзяцей, правядзенне трэнерскага навучання педагогаў і андрагогаў
  • Правёў больш за 400 навучальных падзей, больш за 3000 гадзін кансультавання
  • Аўтар артыкулаў і публікацый па тэме развіцця і выхавання

Бацькоўства — гэта не ідэальная карцінка. Гэта жывыя адносіны, давер і цеплыня.
Гэты курс — пра тое, як захаваць блізкасць і дапамагчы дзіцяці быць устойлівым у свеце перамен.

Ці будзе запiс вэбінараў?

Так, будзе. Але вэбiнары — гэта адпрацоўка практыкі, іх каштоўнасць у тым, каб прысутнічаць і працаваць у групе

Ці можна атрымаць сертыфікат пасля заканчэння курса?

Так, для ўдзельнікаў, якія пройдуць усе модулі і тэсты

Колькі будзе адкрыты доступ да матэрыялаў на платформе пасля заканчэння курса?

Матэрыялы будуць адкрытыя на працягу тыдня пасля заканчэння курса