Бясплатны анлайн-курс
Свядомае бацькоўства
ва ўмовах няпэўнасці
Ва ўмовах дэградацыі сацыяльных інстытутаў, інфармацыйнага шуму і прапаганды дэструкцыйных каштоўнасцяў выхоўваць дзіця — заданне не з лёгкіх.
Курс “Свядомае бацькоўства ва ўмовах няпэўнасці” створаны для бацькоў, якія хочуць дапамагчы дзіцяці эфектыўна развівацца і стаць больш устойлівымі да негатыўных уплываў. Рэгіструйцеся на курс, каб навучыцца выкарыстоўваць прынцыпы свядомага бацькоўства!
Мы дапаможам вам навучыцца эфектыўным метадам выхавання дзіцяці:
- камунікаваць з дзіцём ва ўмовах няпэўнасці і падтрымліваць у складаных сітуацыях
- вучыць арыентавацца ў складаным свеце і спраўляцца з дэструктыўнымі ўплывамі
- дапамагаць стаць самастойным і адказным, развіваць крытычнае мысленне
- развіваць як асобу сябе, развіваючы тым самым асобу дзіцяці
- узаемадзейнічаць з дзіцём з улікам яго ўзросту і дапамагаць яму прайсці праз цяжкасці сталення
Па выніках курса вы зможаце палепшыць адносіны з дзіцём:
- стварыць для яго больш спрыяльныя ўмовы для развіцця ў сям’і
- навучыцца спраўляцца з дэструктыўнымі ўплывамі на дзіця звонку
- экалагічна дапамагчы дзіцяці расці шчаслівым
- адчуць сябе больш упэўнена ў бацькоўскай ролі
- дасягнуць паразумення і павагі адно да аднаго
- пабудаваць адносіны даверу
Курс доўжыцца 2 месяцы і складаецца з Уводзін і 7 модуляў:
- 8 ёмістых відэалекцый працягласцю да 30 хвілін + канспект (на платформе)
- 7 групавых вэбінараў з выкладчыкам (у тэлеграм-чаце)
- тэсты і заданні для самастойнага выканання (на платформе)
- дадатковыя матэрыялы (на платформе)
Уводзіны
Вы даведаецеся:
- Якія ёсць фактары дэструктыўнага асяроддзя і як яны ўплываюць на дзяцей і бацькоў
- Як адэкватна разумець працэс выхавання
- Як унутраны стан бацькоў уплывае на працэс выхавання дзіцяці
- Якія фактары ўплываюць на фарміраванне асобы дзіцяці
Модуль 1. Бацькі. Адказнасць і стан бацькоў
Вы даведаецеся:
- Якія базавыя адказнасці ёсць у бацькоў
- Як дэкструктыўныя фактары асяроддзя ўплываюць на бацькоў
- Як супрацьстаяць уплыву дэкструктыўных фактараў
Модуль 2. Дзіця. Індывідуальнасць дзіцяці
Вы даведаецеся:
- Пра індывідуальныя асаблівасці дзіцяці
- Пра ўплыў парадку нараджэння.
- Пра падсвядомыя прыярытэты і ўзроставыя асаблівасці дзіцяці
Модуль 3. Дзіця. Стан дзіцяці
Вы даведаецеся:
- Як праяўляецца прыгнечаны стан дзіцяці
- Што такое памылковыя мэты паводзін
Модуль 4. Выхаванне ў сям’і. Спосабы выхавання
Вы даведаецеся:
- Пра чатыры стратэгіі выхавання
- Пра плюсы, мінусы і наступствы розных стратэгій
- Пра спосабы падаўлення і павышэння самаацэнкі дзіцяці
- Пра прычыны скандалаў і спосабы іх прадухілення
Модуль 5. Выхаванне ў сям’і. Прылады канструктыўнага ўзаемадзеяння
Вы даведаецеся:
- Пра інструменты канструктыўнага ўзаемадзеяння ў сям’і
- Як слухаць і чуць спагадліва
- Пра правілы і дамоўленасці
- Пра зоны адказнасці бацькоў
- Як вырашаць пытанні разам з дзецьмі
Модуль 6. Выхаванне практыкай гісторыі
Вы даведаецеся:
- Пра гістарычныя этапы станаўлення чалавецтва
- Як падрыхтаваць дзіця да невядомай будучыні
Модуль 7. Дзіця ў дэструктыўных абставінах
Вы даведаецеся:
- Як апрацаваць вонкавы дэградацыйны ўплыў
- Як абараніць дзіця ад уплыву дэструктыўных фактараў
- Пра баланс уплыву соцыуму і сям’і
- Як вучыцца на складаных абставінах
Актыўных удзельнікаў курса чакае бонус!
Падрабязней можна даведацца пасля рэгістрацыі.
Аўтар курса:
Васіль Пронь
трэнер нефармальнай адукацыі, псіхолаг, эксперт у сферы развіцця з больш як 20-гадовым досведам
Адукацыя:
Акадэмія паслядыпломнай адукацыі, спецыяльнасць “Практычная псіхалогія”, кваліфікацыя “Педагог-псіхолаг”. Перападрыхтоўка на базе вышэйшай адукацыі
Прафесійны досвед:
- Больш за 15 гадоў арганізацыі праграм для бацькоў, развіццёвых праграм для дзяцей, правядзенне трэнерскага навучання педагогаў і андрагогаў
- Правёў больш за 400 навучальных падзей, больш за 3000 гадзін кансультавання
- Аўтар артыкулаў і публікацый па тэме развіцця і выхавання
Курс распрацаваны і праводзіцца камандай псіхолагаў Нацыі Лідэраў
- Прафесіяналы з вышэйшай базавай псіхалагічнай адукацыяй у розных спецыялізацыях: кансультаванне, гештальт
- Досвед працы кожнага псіхолага больш за 7 гадоў, у тым ліку больш за 2 гады выкладання на псіхалагічных курсах ад Нацыі Лідэраў: «Ступені», «Унутраная сіла», «Разам»
- Нашы псіхолагі рэгулярна павышаюць кваліфікацыю: праходзяць навучанне па актуальных праблемах, бяруць удзел у семінарах, трэнінгах і сустрэчах, абменьваюцца досведам і падтрымліваюць адно аднаго