Бясплатны анлайн-курс
Унутраная сіла
Як пераадолець вывучаную бездапаможнасць
Дарослым з вывучанай бездапаможнасцю цяжка выказваць сваю думку, бараніць сваю пазіцыю і нават казаць “не”. Яна не толькі пагаршае эмацыйны стан, якасць жыцця, але і ўплывае на грамадства ў цэлым: грамадзяне з вывучанай бездапаможнасцю не бачаць шляхоў уплыву на ўладу і не вераць, што могуць нешта змяніць.
Калі вы хочаце ўплываць на сваё жыццё і адважна дабівацца жаданага, запрашаем знайсці ўнутраную сілу на нашым анлайн-курсе!
Курс для вас, калі вы:
- не можаце пастаяць за сябе
- не ўмееце сказаць “не”
- робіце нешта для іншых, але са шкодай для сябе
- моцна залежыце ад чужой думкі
- не ўмееце акрэсліваць і абараняць свае асабістыя межы
- часта апынаецеся ў пазіцыі ахвяры
- трываеце, нават калі некамфортна
Па выніках навучання вы здолееце:
- разумець сябе: свае патрэбы, жаданні, каштоўнасці
- шанаваць сябе, свае рэсурсы (увага, час, веды, навыкі, сілы)
- быць сталым: самастойным, упэўненым, незалежным
- дзейнічаць у адпаведнасці са сваімі каштоўнасцямі і жаданнямі
- будаваць і бараніць асабістыя межы
- цвёрда і экалагічна адмаўляць, калі ў гэтым ёсць патрэба
- праяўляць сябе і дамагацца жаданага без страху асуджэння
- адважна і экалагічна бараніць сваю пазіцыю
Курс дапаможа вам зразумець вытокі сённяшніх паводзін і механізмы фарміравання вывучанай бездапаможнасці.
Практыкаванні і практычная праца ў часе вэбінараў з выкладчыкам дапамогуць сфарміраваць новыя нейронныя сувязі і атрымаць патрэбныя прылады для далейшай самастойнай працы над сабой.
Курс доўжыцца 3 тыдні і складаецца з 6 модуляў:
- ёмістых відэалекцый працягласцю да 10 хвілін + канспект (на платформе)
- 6 групавых вэбінараў з выкладчыкам з разборам тэм, заданняў курса і вашых сітуацый з жыцця (у тэлеграм-чаце)
- заданні для самааналізу: кожнае заданне правяраецца і каментуецца выкладчыкам (на платформе)
Модуль 1. Вытокі
Вы даведаецеся:
- Што такое вывучаная бездапаможнасць
- Як і калі фарміруецца вывучаная бездапаможнасць
Модуль 2. Праявы
Вы даведаецеся:
- Як і чаму мы выяўляем вывучаную бездапаможнасць у штодзённым жыцці
- Чаму не ўсе гатовыя пазбыцца ВБ
- Што стаіць за няўменнем сказаць “не”
Модуль 3. Я абіраю сябе
Вы даведаецеся:
- Як усвядоміць і зразумець сваё “Я”, свой унутраны свет
- Як уплываюць на чалавека навязаныя сцэнары
- Якія якасці патрэбныя чалавеку, каб дабівацца жаданага
- Як паставіць сябе ў цэнтр свайго жыцця
Модуль 4. Мяжа на замку
Вы даведаецеся:
- Як дзейнічае “трохкутнік Карпмана”
- Якія ёсць субасобы ў кожным з нас, як яны праяўляюцца
- Як “намацаць” свае асабістыя межы
- Як навучыцца іх бараніць
Модуль 5. Я змяняюся
Вы даведаецеся:
- Чаму вывучаная бездапаможнасць – базавая опцыя псіхікі
- Крокі для пераадолення вывучанай бездапаможнасці і фарміравання ўнутранай сілы
Модуль 6. Жыццё па-новаму
Вы даведаецеся:
- Як “натрэніраваць” унутраную сілу
- Чаму іншыя могуць спрабаваць вярнуць чалавека ў стан бездапаможнасці
- Як будаваць адносіны з іншымі новаму “Я”
03.09, аўторак, 19:00-21:00
05.09, чацвер, 19:00-21:00
10.09, аўторак, 19:00-21:00
12.09, чацвер, 19:00-21:00
17.09, аўторак, 19:00-21:00
19.09, чацвер, 19:00-21:00
Актыўных удзельнікаў курса чакае бонус!
Падрабязней можна даведацца пасля рэгістрацыі.
Аўтар курса
псіхолаг-псіхатэрапеўт
Адукацыя:
- “Практычны псіхолаг ва ўстановах адукацыі”
- “Цялесна арыентаваны псіхааналіз у групе”
- “Псіхіятрыя і псіхатэрапія дзіцячага і падлеткавага ўзросту”
- “Міжнародная іміграцыя. Праблемы інтэграцыі і адаптацыі” – паслядыпломны курс (Еўропа)
Прафесійны досвед:
- Школьны псіхолаг, псіхолаг у цэнтрах дапамогі дзецям з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, школьнымі цяжкасцямі і праблемамі ў паводзінах
- Больш як 10-гадовая індывідуальная практыка з дарослымі кліентамі па пераадоленні трывожнасці, панічных атак, асобасным развіцці, сямейных адносінах
- Праца ў якасці культурнага пасрэдніка для імігрантаў — дапамога ў пераадоленні культурнага шоку, у інтэграцыі і адаптацыі
- Аўтар тэлеграм-канала “Псіхолаг аб пратэстах”, індывідуальная псіхатэрапеўтычная дапамога рэпрэсаваным
- Аўтар анлайн-курса Нацыі Лідараў “Ступені. Пераадольванне выгарання. Аднаўленне рэсурсу”
- Аўтар анлайн-курса Нацыі Лідараў “Разам”
Курс распрацаваны і праводзіцца камандай псіхолагаў Нацыі Лідэраў
- Прафесіяналы з вышэйшай базавай псіхалагічнай адукацыяй у розных спецыялізацыях: кансультаванне, гештальт
- Досвед працы кожнага псіхолага больш за 7 гадоў, у тым ліку больш за 2 гады выкладання на псіхалагічных курсах ад Нацыі Лідэраў: «Ступені», «Унутраная сіла», «Разам»
- Нашы псіхолагі рэгулярна павышаюць кваліфікацыю: праходзяць навучанне па актуальных праблемах, бяруць удзел у семінарах, трэнінгах і сустрэчах, абменьваюцца досведам і падтрымліваюць адно аднаго