Паляпшай сваё жыццё ўжо зараз!

Мы распрацоўваем і падтрымліваем адукацыйныя і даследчыя праекты і ініцыятывы, накіраваныя на развіццё моцнай грамадзянскай супольнасці Беларусі

Мы дапамагаем беларусам працягваць развіццё ў актуальных для іх сферах, павышаць узровень ведаў і навыкаў, неабходных для пабудовы свайго жыцця і сваёй дзяржавы

Наша Місія

Садзейнічаць станаўленню актыўных удзельнікаў грамадзянскай супольнасці Беларусі

Нашы каштоўнасці

Агульныя для ўсяго чалавецтва:

  • свабода (слова, выбару, волевыяўлення, фізічная)
  • чалавечае жыццё і годнасць
  • права, законнасць, справядлівасць

Асабліва важныя для нас, беларусаў і беларусак

Устойлівасць і развіццё беларускай нацыі

Беларусь — незалежная і квітнеючая краіна, якая задае трэнды і тэндэнцыі цывілізацыйнага развіцця

У сваёй штодзённай працы мы кіруемся такімі каштоўнасцямі, як:

  • бяспека
  • экалагічнасць
  • узаемная падтрымка, павага, талерантнасць
  • прафесіяналізм, інтэлект, самаразвіццё
  • эстэтычнасць і гарманічнасць

Экасістэма Нацыі Лідараў

Курсы
Структураваныя праграмы навучання, якія ўключаюць відэалекцыі, практычныя заданні і вэбінары з выкладчыкамі. Курсы накіраваныя на паслядоўнае вывучэнне тэм, развіццё ўменняў і навыкаў пры падтрымцы выкладчыка, куратара і тэхнічнай каманды

Каб прайсці курс, трэба запісацца на яго падчас адкрытай рэгістрацыі.  Даведайцеся праз каляндар, якія курсы запланаваныя ў найбліжэйшы час, і падпішыцеся на абвестку пра старт рэгістрацыі, каб своечасова атрымаць на яе спасылку

Калі Вы эксперт у тэме, звязанай з напрамкамі адукацыі ў Нацыі Лідараў ці карыснай беларусам, і гатовыя пры нашай падтрымцы стварыць практычны аўтарскі курс, Вы можаце запоўніць анкету для аўтара

Адкрытыя падзеі
Анлайн-сустрэчы ў выглядзе лекцыі ці майстар-класа, падчас якіх грамадскія дзеячы і эксперты разбіраюць актуальныя тэмы і камунікуюць з удзельнікамі чата. Падзеі адбываюцца ў трох фарматах: Майстар-клас, Госць і Галасавы чат з псіхолагам

Каб патрапіць на адкрытую падзею, трэба далучыцца да прамога эфіру ў тэлеграм-чаце Нацыі Лідараў. Даведайцеся праз каляндар, якія сустрэчы запланаваныя ў найбліжэйшы час, а якія ўжо адбыліся і даступныя для прагляду ў запісе

Калі Вы эксперт у тэме, карыснай беларусам, і гатовыя пры нашай падтрымцы правесці цікавую анлайн-сустрэчу, Вы можаце напісаць пра сваё жаданне, пакінуўшы тэму і свой нік у Тэлеграм, на contact@nationofleaders.pl

Клубы і гурткі
Гэта супольнасці, дзе выпускнікі анлайн-курсаў могуць знаходзіць і дзяліцца падтрымкай, выкарыстоўваць набытыя веды ў дзейнасці, спрыяючы зменам у сваім жыцці, жыцці супольнасці і краіны

Каб стаць удзельнікам клуба ці гуртка, трэба напісаць пра сваё жаданне, пакінуўшы назву клуба і свой нік у Тэлеграм, на contact@nationofleaders.pl

Каб стварыць клуб ці гурток, трэба напісаць пра сваё жаданне, пакінуўшы бачанне напрамку і тэм клуба ці гуртка і свой нік у Тэлеграм, на contact@nationofleaders.pl

Адукацыйны блог у сацсетках
Нашы сацыяльныя сеткі з’яўляюцца часткай адукацыі для ўдзельнікаў супольнасці. Гэта прастора, дзе вы знойдзеце якасны і карысны кантэнт па нашых адукацыйных напрамках у фармаце артыкулаў, відэа, практыкаванняў

Падпішыцеся на нашы сацсеткі, каб заўсёды мець пад рукой магчымасць атрымаць карысную інфармацыю і быць з намі на сувязі!
Instagram, Telegram, YouTube, Facebook

Калі Вы эксперт у тэме, карыснай беларусам, і гатовыя праз наш блог падзяліцца сваім досведам (напісаць артыкул, зняць відэа на цікавую для беларусаў тэму), напішыце нам на contact@nationofleaders.pl

Інкубацыйная праграма
Рыхтуем для ўдзельнікаў нашай супольнасці Інкубацыйную праграму, праз якую можна ствараць і развіваць свае ініцыятывы пры падтрымцы экспертаў Нацыі Лідараў.
Сачыце за анонсамі ў нашых сацсетках, каб не прапусціць запуск Інкубацыйнай праграмы

Наш калектыў складаецца з аўтараў і выкладчыкаў курсаў, а таксама камандаў, якія падтрымліваюць адукацыйную экасістэму Нацыі Лідараў:

  • Прадзюсарскі цэнтр
  • Навукова-метадычны цэнтр
  • Анлайн-платформа
  • Маркетынгавая служба
  • Фандрайзінгавая служба
  • Адміністрацыя
Адукацыйных курсаў
0
Патокаў курсаў
30
Удзельнікаў курсаў
3000
Адкрытых падзей
40
Клубаў
1

Даведайцеся больш пра фонд Nation of Leaders,
мэты, дасягненні і планы ў гадавой справаздачы

Статут фонда Nation of Leaders

Статут

ФОНДА ГРАМАДЗЯНСКАГА РАЗВІЦЦЯ “NATION OF LEADERS”

Устав

ФОНДА ГРАЖДАНСКОГО РАЗВИТИЯ “NATION OF LEADERS”

Statut

FUNDACJI ROZWOJU OBYWATELSKIEGO “NATION OF LEADERS”

Statute

OF THE CIVIL DEVELOPMENT FOUNDATION “NATION OF LEADERS”