Бясплатны анлайн-курс
Радавод: аднаўляем гісторыю сваёй сям’і і краіны
Бясплатны анлайн-курс, які дапаможа вам крок за крокам аднавіць сямейнае дрэва і ўбачыць, як лёсы продкаў звязаныя з гісторыяй Беларусі.
Старт 8 патоку: 10.11.2025
Рэгістрацыя: 27.10-09.11.2025

Для каго і навошта:
Гісторыя краіны — гэта заўсёды гісторыя канкрэтных людзей. Вашых бабуль, дзядуль, прабабуль…
На курсе вы зможаце:
- адкрыць забытыя старонкі сямейнай гісторыі,
- ажывіць успаміны праз дакументы, фотаздымкі і аповеды,
- навучыцца працаваць з архівамі і анлайн-базамі,
- скласці ўласнае генеалагічнае дрэва,
- адчуць сувязь з каранямі і перадаць яе дзецям
Як праходзіць курс:
- 8 модуляў, 2 месяцы навучання
- відэалекцыі да 30 хвілін + канспекты
- практычныя заданні: пошук дакументаў, інтэрв’ю са сваякамі
- групавыя вэбінары з выкладчыкам
Праграма курса
Модуль 1. Генеалагічнае дрэва
Вы даведаецеся:
- Пра тэхналогію рэканструявання асноўных паняццяў (пакаленні, галіны)
- Як скласці план дзеянняў
- Якія існуюць прынцыпы ўпарадкавання матэрыялаў
Модуль 2. Вывучэнне сямейнага архіва
Вы пазнаёміцеся з:
- Зместам сямейнага архіва: дакументы, фатаграфіі, лісты, прадметы
- Якія існуюць прынцыпы працы з дакументамі
Модуль 3. Праца са сваякамі
Вы даведаецеся:
- Як падрыхтавацца да працы: складанне спіса родных, анкеты і сцэнара працы са сваякамі
- Правілы правядзення інтэрв’ю і як сістэматызаваць адказы
- Як сфарміраваць пачатковы варыянт дрэва
Модуль 4. Будуем лінію руху сваякоў у часе і прасторы
Вы даведаецеся:
- Як вывучыць гісторыю і міфы краіны, мясцовасці і сям’і, як накласці на карту гісторыю роду і як шукаць сувязі
- Як скарыстаць карту для прасочвання гісторыі роду
Модуль 5. Выходзім з дому (палявыя даследаванні)
Вы даведаецеся:
- Як правесці палявое даследаванне: могілкі, музеі, фотастудыі
- Якія існуюць прынцыпы збору матэрыялу і працы з ім
- Як правесці інтэрв’ю з атачэннем сваякоў (суседзі, калегі, сябры)
- Як даследаваць месцы, апісаныя сваякамі (месцы іх жыцця, працы і іншай актыўнасці)
Модуль 6. Інтэрнэт як крыніца пошукаў
Вы даведаецеся:
- Якія ёсць карысныя сайты
- Пра прынцыпы працы з імі
- Пра архіваванне дадзеных
Модуль 7. Архівы
Вы даведаецеся:
- Што можна шукаць і знайсці ў архівах
- Якія існуюць спосабы працы: самастойны пошук інфармацыі, запыты, ліставанне з архівамі
- Пра архівы Беларусі, Расіі, Літвы, Латвіі, Эстоніі, Польшчы і інш.
- Пра іншыя крыніцы інфармацыі (ЗАГСЫ, вайсковыя часткі, дзяржарганізацыі)
Модуль 8. Вынікі працы
Вы даведаецеся, як стварыць радаводную кнігу
Расклад вэбiнараў
Аўтар
Ігар Станкевіч
журналіст

Прафесійны досвед:
Ігар – даследчык гісторыі сталінскіх рэпрэсій, аўтар кнігі “Гісторыя роду Каменскіх” (аднаго з родаў сваіх продкаў). Ужо чвэрць стагоддзя захапляецца генеалогіяй. Ігар дапамагае людзям шукаць дадзеныя пра іх рэпрэсаваных сваякоў і вяртае з небыцця гісторыі цэлых сем’яў. За гэты час ён даведаўся праўду і пра сваю сям’ю, дзе не меней за 30 чалавек былі расстраляныя ці сасланыя ў лагеры. Пачытаць гісторыю Ігара можна па спасылцы
На курсе Ігар падзеліцца сваімі ведамі, як і дзе збіраць інфармацыю пра продкаў, як верыфікаваць сямейныя легенды і паданні, дзе акумуляваць атрыманыя звесткак.
Кожная сям’я — частка вялікай гісторыі.
«Радавод» дапаможа вам вярнуць з нябыту імёны і падзеі, захаваць памяць і перадаць яе далей.
FAQs
Ці будзе запiс вэбінараў?
Так, будзе. Але вэбiнары — гэта адпрацоўка практыкі, іх каштоўнасць у тым, каб прысутнічаць і працаваць у групе
Ці можна атрымаць сертыфікат пасля заканчэння курса?
Так, для ўдзельнікаў, якія пройдуць усе модулі і тэсты
Колькі будзе адкрыты доступ да матэрыялаў на платформе пасля заканчэння курса?
Матэрыялы будуць адкрытыя на працягу тыдня пасля заканчэння курса
Усе курсы:
- Ад выгарання да рэсурсу
- Вырашэнне канфліктаў
- Гендар з нуля
- Камунікацыя
- Майстэрства зносін
- Мэта. План. Вынік.
- Прававы самапамочнік на кожны дзень
- Публічная палітыка для пачаткоўцаў
- Радавод
- Разам
- Свядомае бацькоўства
- Сейбіт Прамовы
- Суполка NEXT
- Сямейныя фінансы пад кантролем
- Унутраная сіла
- Экашлях
- Экстраная псіхалагічная дапамога
- Ад выгарання да рэсурсу
- Вырашэнне канфліктаў
- Гендар з нуля
- Камунікацыя
- Майстэрства зносін
- Мэта. План. Вынік.
- Прававы самапамочнік на кожны дзень
- Публічная палітыка для пачаткоўцаў
- Радавод
- Разам
- Свядомае бацькоўства
- Сейбіт Прамовы
- Суполка NEXT
- Сямейныя фінансы пад кантролем
- Унутраная сіла
- Экашлях
- Экстраная псіхалагічная дапамога