Бясплатны анлайн-курс

Гендар з нуля: разбіраемся разам

Бясплатны анлайн-курс, які дапамагае лепш разумець разнастайнасць гендарных роляў у грамадстве, вызваляцца ад стэрэатыпаў і будаваць паважлівыя і раўнапраўныя адносіны — дома, на працы і ў супольнасці.

Старт 5 патоку:  27.10.2025
Рэгістрацыя: 13.10-26.10.25

Для каго і навошта:

 

На курсе вы:

Як праходзіць курс:

Модуль 1. Гендар і гендарная роўнасць: што гэта такое і навошта патрэбна беларускаму грамадству?

Вы даведаецеся:

  • Паняцце гендару як спецыфічнага віду сацыяльных адносін. Адрозненні паміж біялагічным і сацыяльным полам
  • Гендарная ідэнтычнасць: бінарныя і небінарныя персоны. Жанчыны і мужчыны як дзве вялікія сацыяльныя групы, іх інтарэсы і правы. Цысгендарныя і трансгендарныя персоны, трансгендарны пераход і карэкцыя полу
  • Сэксуальная ідэнтычнасць: гетэрасэксуальныя і гомасэксуальныя персоны. Чаму гомасэксуальнасць немагчыма “прапагандаваць”
  • Гендарная роўнасць як роўнасць не толькі правоў, але і магчымасцяў мужчын і жанчын рэалізаваць свой асобасны патэнцыял
  • Гендарная роўнасць і фемінізм: агульнае і адметнае

Модуль 2. Як гендарная роўнасць дапаможа мужчынам?

Вы даведаецеся:

  • Становішча сучасных мужчын: міжнародная і нацыянальная статыстычная інфармацыя
  • Асноўныя сферы ўшчамлення правоў і магчымасцяў мужчын
  • “Беражыце мужчын!”: асноўныя фактары рызыкі мужчынскай сацыялізацыі
  • Гендарная роўнасць як спосаб зрабіць жыццё мужчын больш здаровым, працяглым, гарманічным і шчаслівым

Модуль 3. Гендарная палітыка Беларусі: міфы і рэальнасць

Вы даведаецеся:

  • Паказчыкі Беларусі ў міжнародных гендарных рэйтынгах
  • Гендарная палітыка ў Рэспубліцы Беларусь
  • Супярэчлівасць гендарнай палітыкі Беларусі: “дасягненне гендарнай роўнасці” vs “абарона традыцыйных каштоўнасцяў”

Модуль 4. Як гендарныя стэрэатыпы перашкаджаюць дасягненню гендарнай роўнасці

Вы даведаецеся:

  • Чаму гендарныя стэрэатыпы аказваюць моцны ўплыў на наша жыццё
  • Як утвараюцца гендарныя стэрэатыпы ў працэсе нашага жыцця
  • Як пераадольваць гендарныя стэрэатыпы

Модуль 5. Мова і гендар: як мова можа дапамагаць (або перашкаджаць) розным групам стаць бачнымі

Вы даведаецеся:

  • Як мова, на якой мы гаворым, чытаем, пішам, уплывае на наш светапогляд: гіпотэза лінгвістычнай адноснасці Сэпіра-Уорфа
  • Мова як не толькі лінгвістычны, але найперш сацыяльны феномен
  • Фемінітывы: навошта патрэбныя, як іх ужываць, ці гатовая да фемінітываў аўдыторыя
  • Як гаварыць і пісаць гендарна-карэктна
  • Як гаварыць і пісаць інклюзіўна

Модуль 6. Гендар у сям’і: “традыцыйная” VS “нетрадыцыйная” сям’я?

Вы даведаецеся:

  • Што такое “традыцыйная сям’я” і якім умовам яна адпавядае
  • Як захаваць сям’ю? Мадэль партнёрскіх адносін у сям’і
  • Эфектыўнае размеркаванне абавязкаў у пары
  • ЛГБТ+ шлюбы: аргументы “супраць” і “за”

Модуль 7. Гендар у арганізацыях: навошта патрэбная карпаратыўная гендарная палітыка?

Вы даведаецеся:

  • Гендарныя ролі жанчын і мужчын і іх прафесійная кар’ера: магчымасці ці абмежаванні
  • Гендарны разрыў у заработнай плаце, спіс забароненых для жанчын прафесій, гендарны аспект пенсійнай сістэмы
  • Што такое “карпаратыўная гендарная палітыка” і чаму любая арганізацыя свядома ці несвядома, але праводзіць карпаратыўную гендарную палітыку

Модуль 8. Гендар і сучасная культура: як медыя і культурная індустрыя дапамагаюць стаць гендарна-адчувальнымі і інклюзіўнымі?

Вы даведаецеся:

  • Роля медыя і культурных індустрый у пераадоленні гендарнай няроўнасці
  • Прадстаўленасць гендарнай праблематыкі ў медыя і масавай культуры. Розніца паміж прадстаўленасцю і прапагандай
  • Роля рэальных і мастацкіх ролевых мадэляў для пераходу да інклюзіўнасці і гендарнай роўнасці
  • Роля рэкламы: замацаванне гендарных стэрэатыпаў vs прасоўванне гендарнай роўнасці

Расклад вэбінараў удакладняецца

 

Аўтарка курса:

гендарная і медыядаследчыца з 25-гадовым досведам

 

Адукацыя:

  • Доктар філалагічных навук па спецыяльнасці “Журналістыка”

Прафесійны досвед:

  • Распрацавала і выкладала ўніверсітэцкі курс “Гендарная камунікацыя”, аўтарка вучэбнага дапаможніка “Гендар у СМІ” (Мінск, 2013)
  • Аўтарка каля 30 навуковых і навукова-папулярных работ па гендарнай тэматыцы
  • Экс-загадчыца кафедры тэхналогій камунікацыі і сувязяў з грамадскасцю факультэта журналістыкі БДУ, членка савета ГА “Жаночы незалежны дэмакратычны рух”

Выкладчыца:

 

Магістарка ў галіне гендарных даследаванняў, сертыфікаваная трэнерка, менеджарка культурна-асветніцкіх праектаў.

Гэты курс — пра павагу і разуменне. «Гендар з нуля» дапаможа разабрацца ў тэме і навучыцца камунікаваць так, каб чуць і падтрымліваць адно аднаго.

Ці будзе запiс вэбінараў?

Так, будзе. Але вэбiнары — гэта адпрацоўка практыкі, іх каштоўнасць у тым, каб прысутнічаць і працаваць у групе

Ці можна атрымаць сертыфікат пасля заканчэння курса?

Так, для ўдзельнікаў, якія пройдуць усе модулі і тэсты

Колькі будзе адкрыты доступ да матэрыялаў на платформе пасля заканчэння курса?

Матэрыялы будуць адкрытыя на працягу тыдня пасля заканчэння курса