Бясплатны анлайн-курс

Ад выгарання да рэсурсу

Бясплатны анлайн-курс, які дапаможа вярнуць энергію, здабыць устойлівасць і зноў адчуць радасць жыцця.

Для каго і навошта:

Апатыя, стома, раздражняльнасць, страта інтарэсу — знаёма?

Гэты курс дапаможа крок за крокам:

  • лепш разумець свой стан,
  • спраўляцца са стрэсам і трывогай,
  • знаходзіць апоры і каштоўнасці,
  • клапаціцца пра сябе без пачуцця віны,
  • папаўняць рэсурс і падтрымліваць энергію.

Як праходзіць курс:

  • 3 тыдні / 6 модуляў
  • кароткія відэалекцыі (да 15 хвілін) + канспекты
  • заданні са зваротнай сувяззю
  • групавыя вэбінары/чаты ў цёплай і прыязнай атмасферы

Курс пабудаваны так, каб не перагружаць, а мякка вяртаць сілы.

Модуль 1. Эмацыйнае выгаранне. Што гэта такое?

Вы даведаецеся:

  • Што такое эмацыйнае выгаранне
  • Якія яго прычыны і сімптомы
  • Хто знаходзіцца ў групе рызыкі

Модуль 2. Стрэс. Што гэта, навошта ён нам і як з ім жыць?

Вы даведаецеся:

  • Што такое стрэс
  • Якія фізіялагічныя рэакцыі арганізма
  • Як звязаныя стрэс і эмацыйнае выгаранне
  • Што рабіць, каб палепшыць свой стан

Модуль 3. Ідэнтычнасць, або Хто я?

Вы даведаецеся:

  • Што такое ідэнтычнасць
  • Як яна змяняецца
  • Што такое крызіс ідэнтычнасці
  • Якія яго прычыны і наступствы для асобы

Модуль 4. На што я магу абаперціся? Пагаворым пра апоры, каштоўнасці і сэнсы

Вы даведаецеся:

  • Што такое псіхалагічныя апоры
  • Як звязаныя апоры і каштоўнасці
  • З якіх кампанентаў складаецца паняцце “сэнс жыцця”
  • Як яго шукаць

Модуль 5. Што нам перашкаджае? Пагаворым пра віну ацалелага, пракрастынацыю і перфекцыянізм

Вы даведаецеся:

  • Што такое віна ацалелага
  • У чым прычыны пракрастынацыі
  • Што такое негатыўны перфекцыянізм

Модуль 6. Як жыць далей? Клопат пра сябе і адказнасць за свой дабрабыт

Вы даведаецеся:

  • Як вярнуць сабе адказнасць за сваё жыццё
  • Як рацыянальна разлічваць свае рэсурсы
  • Як улічваць свае жаданні і каштоўнасці
Актыўных удзельнікаў курса чакае бонус!
Падрабязней можна даведацца пасля рэгістрацыі.
Расклад вэбінараў удакладняецца

Курс распрацаваны і праводзіцца камандай псіхолагаў Нацыі Лідараў

  • Прафесіяналы з вышэйшай базавай псіхалагічнай адукацыяй у розных спецыялізацыях: кансультаванне, гештальт
  • Досвед працы кожнага больш за 7 гадоў, у тым ліку больш за 2 гады выкладання на курсах Нацыі Лідараў “Ступені”, “Унутраная сіла”, “Разам”
  • Нашы выкладчыкі рэгулярна павышаюць кваліфікацыю: праходзяць навучанне па актуальных праблемах, бяруць удзел у семінарах, трэнінгах і сустрэчах, абменьваюцца досведам і падтрымліваюць адно аднаго

Выгаранне — гэта не канец, а сігнал, што час паклапаціцца пра сябе.
Курс «Ад выгарання да рэсурсу» дапаможа вам вярнуць энергію і ўстойлівасць, каб жыць у сваім рытме і з задавальненнем.

Ці будзе запiс вэбінараў?

Так, будзе. Але вэбiнары — гэта адпрацоўка практыкі, іх каштоўнасць у тым, каб прысутнічаць і працаваць у групе

Ці можна атрымаць сертыфікат пасля заканчэння курса?

Так, для ўдзельнікаў, якія пройдуць усе модулі і тэсты

Колькі будзе адкрыты доступ да матэрыялаў на платформе пасля заканчэння курса?

Матэрыялы будуць адкрытыя на працягу тыдня пасля заканчэння курса

BEL