Серыя вэбінараў “Асэнсавана ў будучыню”

Свет вакол нас пастаянна змяняецца — імкліва і непрадказальна. У такой рэальнасці асабліва важна не згубіць сябе, умець асэнсавана выбіраць: у што верыць, за што брацца і з кім разам ствараць сваё заўтра. Бо кожны наш выбар уплывае не толькі на наша асабістае жыццё, але і на тое, якім будзе грамадства.

Гэтая серыя вэбінараў — для тых, хто хоча глыбей разумець сябе, рухацца наперад асэнсавана і знаходзіць сваё месца ў тым, што адбываецца.

Для тых, хто імкнецца не проста адаптавацца да перамен, а быць іх аўтарам.

Далучайцеся да ўсёй серыі ці паасобных вэбінараў. Рэгістрацыя адкрытая з 19 мая па 25 чэрвеня

Гэтыя вэбінары для вас, калі вы:

  • Задаяцеся пытаннямі: хто я, чаго хачу і як магу гэтага дасягнуць
  • Адчуваеце, што гатовыя да перамен — для сябе і для іншых
  • Шукаеце спосабаў свядома ўплываць на сваё жыццё і асяроддзе
  • Хочаце развіваць навыкі супрацоўніцтва з іншымі дзеля дасягнення агульных мэт
  • Разважаеце пра ініцыятыву, адказнасць і сэнс
  • Хочаце даведацца “сакрэты” кіравання ўласнай будучыняй

На вэбінарах вы даведаецеся:

  • Як вашы патрэбы, каштоўнасці і адметнасці асобы ўплываюць на паводзіны і выбар, які вы робіце
  • Як свядома змяняць свае ўстаноўкі, звычкі і спосаб дзеянняў
  • Як асабістыя мэты звязаныя з тым, што адбываецца ў грамадстве, і чаму гэта важна
  • Што такое ініцыятыва, як яна з’яўляецца і што бывае, калі яе не праяўляць
  • Як дамаўляцца і супрацоўнічаць з іншымі, нават калі вы розныя
  • Як асэнсавана, крок за крокам, рухацца да важных для сябе перамен

Мы дапаможам вам навучыцца:

  • Заўважаць звыклыя для вас мадэлі паводзін і разумець, адкуль яны бяруцца
  • Разбірацца ў сваіх патрэбах і ператвараць іх у матывацыю да дзеянняў
  • Свядома змяняць свае ўстаноўкі і паводзіны, калі яны перашкаджаюць рухацца ў патрэбным вам кірунку
  • Узаемадзейнічаць з іншымі так, каб знайсці давер, падтрымку і дасягнуць агульнага выніку
  • Разумець, як вы ўзаемадзейнічаеце з іншымі і навошта
  • Бачыць, дзе і як можна пачаць жаданыя перамены
  • Ператвараць ідэі ў рэальныя ініцыятывы і прадумваць крокі для іх рэалізацыі

Што вы зможаце пасля ўдзелу:

  • Лепш разумець свае думкі і звычкі і змяняць іх, калі яны вам замінаюць
  • Прымаць рашэнні з разуменнем наступстваў і браць за іх адказнасць
  • Удзельнічаць у супольных справах, якія прыносяць карысць, з павагай да іншых людзей
  • Будаваць адносіны на адкрытасці, даверы і ўменні слухаць
  • Прыдумаць і пачаць рэалізоўваць ідэю, якая дапаможа змяніць нешта да лепшага — для сябе і для іншых

Фармат серыі:

  • 5 вэбінараў працягласцю 90 хвілін
  • магчымасць паспрабаваць прапанаваныя інструменты на практыцы і атрымаць зваротную сувязь ад выкладчыкаў
  • заключны вэбінар з падвядзеннем вынікаў
Можна далучыцца да асобнага вэбінару ці да ўсёй серыі

Праграма:

Гэты вэбінар дапаможа вам пачаць лепш разумець сябе і навучыцца кіраваць тым, што з вамі адбываецца

Вы даведаецеся:

  • Як працуюць аўтаматычныя ўстаноўкі і як можна іх трансфармаваць
  • Якімі бываюць матывы і намеры, як гэта ўплывае на дасягненне мэт
  • Як выбудоўваць баланс мэт з розных сегментаў жыцця
  • Як кіраваць сваім рэсурсным станам

Вы атрымаеце:

  • Інструмент для аналізу намераў
  • Інструмент для аналізу балансу мэт
  • Інструмент для аналізу рэсурснага стану 

Калі:
28.05.2025, серада, а 20.00 па Мінску (19.00 па Варшаве).
Працягласць – 120 хвілін

Васіль Пронь — трэнер нефармальнай адукацыі, псіхолаг, эксперт у галіне развіцця з больш як 20-гадовым досведам, аўтар публікацый на тэмы развіцця і выхавання

На гэтым вэбінары вы даведаецеся, як рухацца да сталасці і эфектыўна змяняць сябе

Вы даведаецеся:

  • Што такое сталасць асобы і як зразумець, на якім этапе сталасці вы знаходзіцеся
  • Якія стадыі праходзіць чалавек, калі вучыцца чамусьці новаму
  •  Як выбудоўваць траекторыю развіцця сваёй сталасці
  • Чаму важна рэфлексаваць, бачыць варыянты, прагназаваць наступствы і планаваць свае дзеянні

Вы атрымаеце:

  • Інструменты для развіцця сваёй асабістай сталасці
  • Практыкі, якія дапамагаюць бачыць больш варыянтаў, лепш разумець сябе і развіваць патрэбныя навыкі

Калі:
04.06.2025, серада, а 20.00 па Мінску (19.00 па Варшаве). Працягласць – 90 хвілін

Васіль Пронь — трэнер нефармальнай адукацыі, псіхолаг, эксперт у галіне развіцця з больш як 20-гадовым досведам, аўтар публікацый на тэмы развіцця і выхавання

Гэты вэбінар дапаможа зразумець, як нашы паводзіны, ролі і рашэнні фарміруюцца ва ўзаемадзеянні з іншымі людзьмі

Вы даведаецеся:

  • Як мы становімся часткай сацыяльных груп і чаму гэта важна
  • Адкуль бяруцца нормы, ролі і чаканні і як яны ўплываюць на паводзіны
  • Як знаходзіць баланс паміж уласнымі інтарэсамі і патрэбамі іншых
  • Як аналізаваць сваё сацыяльнае асяроддзе і зразумець, хто і як на вас уплывае

Вы атрымаеце:

  • Інструмент для аналізу ўзаемадзеяння ў групах

Калі:
11.06.2025, серада, а 20.00 па Мінску (19.00 па Варшаве). Працягласць – 90 хвілін

Станіслаў Ботвін

Станіслаў Ботвін — медыятар, канфліктолаг, трэнер медыятараў, фасілітатар, распрацоўшчык праграм дыялогу. Працуе з калектыўнымі і сістэмнымі канфліктамі ў асяроддзі грамадскіх рухаў, палітычна актыўных супольнасцяў і дыяспар. Спецыялізуецца на навучанні сучасным тэхналогіям вядзення перамоў і канструктыўнага вырашэння канфліктаў у камандах. Стварае ўстойлівыя фарматы ўзаемадзеяння і партнёрства ва ўмовах змен і няпэўнасці

Гэты вэбінар пра тое, як наладжваць супрацоўніцтва, нават калі гэта няпроста, і знаходзіць агульныя мэты, нягледзячы на рознасць і супярэчнасці

Вы даведаецеся:

  • Як і навошта ўзнікаюць калектыўныя дзеянні і што дапамагае ім адбыцца
  • Якімі бываюць фарматы кааперацыі
  • Чаму супрацоўніцтва часта даецца няпроста і што з гэтым рабіць
  • Як распрацаваць сваю стратэгію ўзаемадзеяння з рознымі людзьмі і групамі

Вы атрымаеце:

  • Практычныя інструменты і шаблоны для аналізу і планавання кааперацыі
  • Магчымасць паспрабаваць пабудаваць сваю стратэгію і пратэсціраваць яе ў рэальнай сітуацыі

Калі:
18.06.2025, серада, а 20.00 па Мінску (19.00 па Варшаве). Працягласць – 90 хвілін

Станіслаў Ботвін

Станіслаў Ботвін — медыятар, канфліктолаг, трэнер медыятараў, фасілітатар, распрацоўшчык праграм дыялогу. Працуе з калектыўнымі і сістэмнымі канфліктамі ў асяроддзі грамадскіх рухаў, палітычна актыўных супольнасцяў і дыяспар. Спецыялізуецца на навучанні сучасным тэхналогіям вядзення перамоў і канструктыўнага вырашэння канфліктаў у камандах. Стварае ўстойлівыя фарматы ўзаемадзеяння і партнёрства ва ўмовах змен і няпэўнасці

Гэты вэбінар пра адрозненні паміж “заўтра” і “будучым”, пра падыходы да працы з будучым, пра ўменне рабіць жаданыя перамены рэальнасцю

Вы даведаецеся:

  • У чым розніца паміж удасканаленнем і развіццём і чаму гэта важна
  • Як тэхналогіі працы з будучыняй дапамагаюць задаваць кірунак перамен
  • Што такое гуманітарнае праектаванне і праграмаванне і як яны працуюць у жыцці
  • Як з дапамогай схемы “кроку развіцця” пачаць распрацоўваць ідэі пазітыўных змен

Вы атрымаеце:

  • Інфармацыю і інструмент, які дапамагае пісьменна сфармуляваць задумы сваіх  ініцыятыў

Калі:
25.06.2025, серада, а 20.00 па Мінску (19.00 па Варшаве). Працягласць – 90 хвілін

Софія Савелава

Софія Савелава — незалежная кансультантка па пытаннях выхавання і кіравання пераменамі ў адукацыі, устойлівага і рэгіянальнага развіцця, сеткавага ўзаемадзеяння і адукацыі дарослых. Экспертка RCE Belarus у галіне АУР (адукацыя ў інтарэсах устойлівага развіцця) для ўсіх пакаленняў. Менеджарка ў сферы адукацыі і выкладчыца з больш як 40-гадовым стажам, трэнерка для трэнэраў

Калі:
02.07.2025, серада, а 20.00 па Мінску (19.00 па Варшаве). Працягласць – 60 хвілін

Статут

ФОНДА ГРАМАДЗЯНСКАГА РАЗВІЦЦЯ “NATION OF LEADERS”
BEL