Бясплатны анлайн-курс

Экашлях:

маленькія крокі да вялікіх змен

Старт 1 патоку: 20.05.2024

Рэгістрацыя: 13.05-17.05.2024

Падпішыцеся на абвестку пра старт рэгістрацыі на наступны паток па спасылцы 

Курс для беларусаў, якія хочуць зрабіць сваё жыццё больш экалагічна адказным, але не ведаюць, з чаго пачаць. Рэгіструйцеся, каб у фармаце чэленджу ў коле аднадумцаў плаўна ўкараняць экапрыязныя звычкі і разам ісці да паляпшэння свайго жыцця і стану навакольнага асяроддзя!

Мы дапаможам Вам навучыцца:

  • набываць здаровыя прадукты, дзякуючы ўсвядомленаму чытанню этыкетак
  • выбіраць бяспечную і экалагічную бытавую тэхніку ў краме
  • арганізоўваць свае сямейныя святы і адпачынак без шкоды для прыроды, а таксама лічыць свой экаслед
  • самастойна зрабіць кампосцер на лецішчы
  • бяспечна ўтылізаваць старыя лекі
  • эканоміць на пакупках і аплаце камунальных паслуг
  • рабіць усвядомлены выбар на карысць экалагічных тавараў і паслуг
  • эканоміць прыродныя рэсурсы (ваду, электрычнасць, паліва)
  • скарачаць колькасць адходаў
  • весці экалагічны лад жыцця дома, на працы і ў адпачынку

Па выніках курса Вы зможаце павысіць якасць жыцця, захаваць сваё здароўе і здароўе сваёй сям’і і паменшыць свой экалагічны след

Праграма курса

Модуль 1. ProАдходы: якімі яны бываюць і што з імі рабіць?

Вы даведаецеся:

  • Навошта і як сартаваць адходы?
  • Як замяніць аднаразовы пластык?
  • Куды і як выкідаць старыя лекі?
  • Адходы ў садзе: спальваць ці кампаставаць?
Модуль 2. Вада і здароўе: хто каго?

Вы даведаецеся:

  • Навошта і як мне эканоміць ваду?
  • «Цвіценне» азёр: што рабіць?
  • Вада для піцця: якая лепшая?
Модуль 3. Змена клімату ў нашым жыцці
Вы даведаецеся:

  • Пра праблему змены клімату і ролю чалавека ў гэтым працэсе
  • Як павялічыць энергаэфектыўнасць дома ці кватэры?
  • Як звязаныя наша ежа і глабальнае пацяпленне?
Модуль 4. Устойлівае спажыванне

Вы даведаецеся:

  • Як правесці адметныя даты без шкоды для прыроды?
  • Як навучыцца чытаць этыкеткі і правільна рабіць пакупкі?
  • Пра жыццёвы цыкл тавару, або Як не стаць закладнікам маркетолагаў?

Курс доўжыцца 5 тыдняў і складаецца з 4 модуляў:

    • 3-4 ёмістыя відэалекцыі працягласцю да 30 хвілін + канспект (на платформе)
    • 5 групавых вэбінараў з выкладчыкам (у тэлеграм-чаце)
    • тэсты і магчымасць удзелу ў экачэленджы (на платформе)
    • дадатковыя матэрыялы (на платформе)

Расклад вэбінараў (час мінскі)


21.05 Аўт. 19:00-20:30
28.05 Аўт. 19:00-20:30
04.06 Аўт. 19:00-20:30
11.06 Аўт. 19:00-20:30
17.06 Пн. 19:00-20:30

 

Актыўных удзельнікаў курса чакае бонус! Дэталёвей можна даведацца пасля рэгістрацыі.

Аўтар курса

эксперт з 20-гадовым досведам працы ў экалагічных адукацыйных праектах

Адказы на частыя пытаннi:

ЦІ МОЖНА АТРЫМАЦЬ СЕРТЫФІКАТ ПАСЛЯ СКАНЧЭННЯ КУРСА
Так, для гэтага патрэбна прагледзець усе відэалекцыі, выканаць тэсты і фінальнае заданне
КОЛЬКІ БУДЗЕ АДКРЫТЫ ДОСТУП ДА МАТЭРЫЯЛАЎ НА ПЛАТФОРМЕ ПАСЛЯ ЗАКАНЧЭННЯ КУРСА
Матэрыялы будуць адкрытыя прыкладна на працягу тыдня пасля апошняга вэбінара