Бясплатны анлайн-курс

Гендар з нуля

Разбіраемся разам

Старт 1 патоку: 19.02.2024

Рэгістрацыя: 12.02-16.02.2024

Подпишитесь на оповещение о старте регистрации
на следующий поток по ссылке
 

Гендарная пісьменнасць патрэбна кожнаму адукаванаму чалавеку. Разуменне пытання дапамагае паляпшаць міжасабовыя адносіны.

Гендарная роўнасць мае ключавую ролю ў фармаванні справядлівага і гарманічнага грамадства ў цэлым.

Навучыцеся арыентавацца ў рознавымяровай тэме гендару. Павялічце ўстойлівасць да гендарнай дэзынфармацыі. Павялічце ступень гендарнай чуллівасці і гендарнай карэктнасці на курсе «Гендар з нуля»!

Падтрымайце Нацыю Лідэраў з дапамогай 1.5% ад PIT у Польшчы!

Адпраўце сваім сябрам, якія плацяць падаткі ў Польшчы,
нашы дадзеныя:

KRS: 0000007228
Тэкст: EDUKACJA BIAŁORUŚ

Інструкцыя запаўнення дэкларацыі тут

Курс для тых, хто хоча:

  • лепш разумець сябе і свае сацыяльныя ролі, усвядоміць, якая роля гендарных норм у тым, як мы праяўляем сябе ў грамадстве
  • разабрацца, як суадносяцца паміж сабой сацыяльныя функцыі жанчын і мужчын, якая роля гендарных уяўленняў у паспяховым асабістым, сямейным, прафесійным, сацыяльным жыцці кожнага чалавека

Курс прызначаны для ўсіх жадаючых незалежна ад полу, узросту, сацыяльнага становішча і ведаў па гендарнай тэматыцы

Мы дапаможам Вам:

  • навучыцца папярэджваць канфлікты на гендарнай глебе
  • навучыцца накіроўваць дыскусіі на гендарныя тэмы ў канструктыўны ход
  • навучыцца распазнаваць негатыўныя гендарныя стэрэатыпы ў розных сферах грамадскага жыцця
  • навучыцца пераадольваць гендарныя стэрэатыпы, няроўнасць і дыскрымінацыю на аснове пола
  • сфарміраваць уяўленне аб паняцці гендара, ролі гендарнага фактару ў жыцці асобнага чалавека, жаночай і мужчынскай сацыяльных груп, грамадства ў цэлым
  • пазнаёміцца з канцэпцыяй гендарнай роўнасці і асноўнымі напрамкамі гендарнай палітыкі Рэспублікі Беларусь
  • скласці ўяўленне аб розных сацыякультурных механізмах зараджэння і ўзнаўлення гендарных стэрэатыпаў і ролі ў гэтых працэсах масавай камунікацыі
  • крытычна ставіцца да дзеянняў прапаганды па, так званай, «абароне традыцыйных каштоўнасцяў» і супрацьстаяць гендарнай дэзінфармацыі

Па выніках курса Вы зможаце ствараць больш раўнапраўнае грамадства вакол сябе і разам дзейнічаць у рамках вялікага справядлівага свету!

Праграма курса:

Модуль 1. Гендар і гендарная роўнасць: што гэта такое і навошта патрэбна беларускаму грамадству?

Вы даведаецеся:

  • Паняцце гендару як спецыфічнага віду сацыяльных адносін. Адрозненні паміж біялагічным і сацыяльным полам. 
  • Гендарная ідэнтычнасць: бінарныя і небінарныя персоны. Жанчыны і мужчыны як дзве вялікія сацыяльныя групы, іх інтарэсы і правы. Цысгендарныя і трансгендарныя персоны, трансгендарны пераход і карэкцыя полу.
  • Сексуальная ідэнтычнасць: гетэрасексуальныя і гомасексуальныя персоны. Чаму гомасексуальнасць немагчыма “прапагандаваць”.
  • Гендарная роўнасць як роўнасць не толькі правоў, але і магчымасцей мужчын і жанчын рэалізаваць свой асабісты патэнцыял.
  • Гендарная роўнасць і фемінізм: агульнае і асаблівае.
Модуль 2. Як гендарная роўнасць дапаможа мужчынам?

Вы даведаецеся:

  • Становішча сучасных мужчын: міжнародная і нацыянальная статыстычная інфармацыя.
  • Асноўныя сферы ўшчамлення правоў і магчымасцей мужчын.
  • “Беражыце мужчын!”: асноўныя фактары рызыкі мужчынскай сацыялізацыі. 
  • Гендарная роўнасць як спосаб зрабіць жыццё мужчын больш здаровым, працяглым, гарманічным і шчаслівым.
Модуль 3. Гендарная палітыка Беларусі: міфы і рэальнасць

Вы даведаецеся:

  • Паказчыкі Беларусі ў міжнародных гендарных рэйтынгах.
  • Гендарная палітыка ў Рэспубліцы Беларусь. 
  • Супярэчлівасць гендарнай палітыкі Беларусі: “дасягненне гендарнай роўнасці” vs “абарона традыцыйных каштоўнасцяў”.
Модуль 4. Як гендарныя стэрэатыпы перашкаджаюць дасягненню гендарнай роўнасці

Вы даведаецеся:

  • Чаму гендарныя стэрэатыпы аказваюць моцны ўплыў на наша жыццё.
  • Як утвараюцца гендарныя стэрэатыпы ў працэсе нашага жыцця.
  • Як пераадольваць гендарныя стэрэатыпы.
Модуль 5. Мова і гендар: як мова можа дапамагаць (альбо перашкаджаць) розным групам стаць бачнымі

Вы даведаецеся:

  • Як мова, на якой мы гаворым, чытаем, пішам, уплывае на наш светапогляд: гіпотэза лінгвістычнай адноснасці Сэпіра-Уорфа.
  • Мова як не толькі лінгвістічны, але перш за ўсё сацыяльны феномен.
  • Фенітывы: навошта патрэбны, як іх ужываць, ці гатовая да фемінітываў аўдыторыя.
  • Як гаварыць і пісаць гендарна-карэктна.
  • Як гаварыць і пісаць інклюзіўна.
Модуль 6. Гендар у сям’і: “традыцыйная” VS “нетрадыцыйная” сям’я?

Вы даведаецеся:

  • Што такое “традыцыйная сям’я” і якім умовам яна адпавядае. 
  • Як захаваць сям’ю? Мадэль партнёрскіх адносін у сям’і.
  • Эфектыўнае размеркаванне абавязкаў у пары.
  • ЛГБТ+шлюбы – аргументы “супраць” і “за”.
Модуль 7. Гендар у арганізацыях: навошта патрэбна карпаратыўная гендарная палітыка?

Вы даведаецеся:

  • Гендарныя ролі жанчын і мужчын і іх прафесійная кар’ера: магчымасці ці абмежаванні?
  • Гендарны разрыў у заработнай плаце, спіс забароненых для жанчын прафесій, гендарны аспект пенсійнай сістэмы.
  • Што такое «карпаратыўная гендарная палітыка» і чаму любая арганізацыя свядома ці несвядома, але праводзіць карпаратыўную гендарную палітыку.
Модуль 8. Гендар і сучасная культура: як медыя і культурная індустрыя дапамагаюць стаць гендарна-адчувальнымі і інклюзіўнымі?

Вы даведаецеся:

  • Роля медыя і культурных індустрый у пераадольванні гендарнай няроўнасці.
  • Прадстаўленасць гендарнай праблематыкі ў медыя і масавай культуры. Розніца паміж прадстаўленасцю і прапагандай.
  • Роля рэальных і мастацкіх ролевых мадэлей для пераходу да інклюзіўнасці і гендарнай роўнасці.
  • Роля рэкламы: замацаванне гендарных стэрэатыпаў vs прасоўванне гендарнай роўнасці

Курс доўжыцца 2 месяцы і складаецца з 8 модуляў. Кожны модуль – гэта:

  • відэалекцыі працягласцю 20-30 хвілін + канспект ад выкладніка (на платформе)
  • заданне для самастойнага выканання са зваротнай сувяззю (на платформе)
  • групавы вэбінар з выкладнікам: абмеркаванне і практыкаванні

Актыўных удзельнікаў курса чакае бонус! Дэталёвей можна даведацца пасля рэгістрацыі.

Расклад вэбiнараў (час мінскі):

20.02.2024 Аўт. 20:00-22:00
27.02.2024 Аўт. 20:00-22:00
05.03.2024 Аўт. 20:00-22:00
12.03.2024 Аўт. 20:00-22:00
19.03.2024 Аўт. 20:00-22:00
26.03.2024 Аўт. 20:00-22:00
02.04.2024 Аўт. 20:00-22:00
11.04.2024 Чцв. 20:00-22:00

Актыўных удзельнікаў курса чакае бонус! Дэталёвей можна даведацца пасля рэгістрацыі.

Аўтарка
Ірына Сідорская

гендарная і медыя-даследчыца з 25-летнім досведам

Адукацыя
Доктар філалагічных навук па спецыяльнасці «журналістыка»
Досвед
  • Распрацавала і вела універсітэцкі курс «гендарная камунікацыя», аўтарка вучэбнага пасобія «Гендар у СМІ» (Мінск, 2013)
  • Аўтарка каля 30 навуковых і навукова-папулярных работ па гендарнай тэматыцы
  • Экс-загадчыца кафедры тэхналогій камунікацыі і сувязей з грамадскасцю факультэта журналістыкі БДУ, членка савета ГА “Жаночы незалежны дэмакратычны рух”

Выкладчыца
Кацярына Данскова

грамадзянская актывістка, гендарная даследчыца, трэнерка нефармальнай адукацыі
Адукацыя
  • Дыплом бакалаўра «Псіхолаг, выкладчык псіхалогіі» – Інстытут псіхалогіі БДПУ
  • Магістр «Крытычныя гендарныя даследаванні» – Цэнтральна-Еўрапейскі Універсітэт (CEU)
  • Сертыфікаваны трэнер – Адукацыйны курс «Events for future»
Досвед
  • Кіраўніца трэнінгаў, экспертка – Фонд ААН у галіне народанасельніцтва (ЮНФПА) у Беларусі
  • Спецыялістка па арганізацыі адукацыйных мерапрыемстваў
  • КЦ “АУР” БДПУ
  • Менеджэрка культурна-асветніцкіх праектаў і мерапрыемстваў – EQUAL PostOst e.V.

Адказы на частыя пытаннi:

ЦІ МОЖНА АТРЫМАЦЬ СЕРТЫФІКАТ ПАСЛЯ СКАНЧЭННЯ КУРСА
Так, для гэтага патрэбна прагледзець усе відэалекцыі, выканаць тэсты і фінальнае заданне
КОЛЬКІ БУДЗЕ АДКРЫТЫ ДОСТУП ДА МАТЭРЫЯЛАЎ НА ПЛАТФОРМЕ ПАСЛЯ ЗАКАНЧЭННЯ КУРСА
Матэрыялы будуць адкрытыя прыкладна на працягу тыдня пасля апошняга вэбінара