Бясплатны онлайн-курс
Камунікацыя
Майстэрства дзелавога ўзаемадзеяння
Старт 3 патоку: 22.05.2023
Рэгістрацыя: 15.05.2023-19.05.2023
Падпішыцеся на абвестку пра старт рэгістрацыі
на наступны паток па спасылцы
Каб вырашаць складаныя задачы, якія стаяць перад перад грамадзянамі Беларусі, перад усёй грамадзянскай супольнасцю і асобнымі суполкамі, арганізацыямі, палітыкамі, нам неабходна разумець адзін аднаго. А разуменне магчыма толькі праз камунікацыю. Жадаеце разбірацца ў тым, як супольна прымаць складаныя рашэнні і дзейнічаць, выконваючы канкрэтныя задачы? Прыходзьце на курс!
Курс распрацаваны для вас, калі вы:
- прадстаўнік арганізацыі, супольнасці, актыўны грамадзянін_ка, палітык
- прымаеце ўдзел у прыняцці складаных рашэнняў і ў іх рэалізацыі, бераце за іх адказнасць
- упэўнена прэтэндуеце на тое, што Беларусь — гэта ваша краіна, і вы гатовы прымаць удзел у яе лёсе
- разумееце, што дзейнічаць трэба не толькі супольна з аднадумцамі, але і з апанентамі
На курсе вы зможаце даведацца:
- што такое камунікацыя як дзеянне і чым яна адрозніваецца ад стасункаў
- як размаўляць унутры арганізацыі, грамадзянскай супольнасці, з палітыкамі, каб вырашыць задачы і дзейнічаць калектыўна
- чаму ў камунікацыі важна “заняць пазіцыю” і “убачыць” іншых суб’ектаў
- як пераадольваць камунікатыўныя бар’еры
- як супрацьстаяць маніпуляцыям
- як кіраваць камунікацыямі з улікам іх фармату
Праграма курса:
ТЭМА 1.
Адрозненне камунікацыі ад стасункаў. Паняцце камунікацыі. Базавая схема камунікацыі. Сэнсы і інфармацыя ў камунікацыі.
Вы даведаецеся пра тое:
- Што значыць камунікацыя як дзеянне
- З чаго складаецца мінімальны камунікацыйны акт
- Чым сэнс адрозніваецца ад інфармацыі
- Як перайсці ад вертыкальных камунікацый да гарызантальных
ТЭМА 2.
Пазіцыйнае самавызначэнне ў камунікацыі. Паняцце пазіцыі як поле дзейнасці. Фарміраванне выказванняў “ад пазіцыі”
Вы даведаецеся пра тое:
- Чаму, уваходзячы ў камунікацыю, важна заняць пазіцыю
- Як самавызначэнне ў камунікацыі ўплывае на яе эфектыўнасць
ТЭМА 3.
Камунікацыя як дзеянне. Планаванне камунікацыі. Рэзультатыўнасць камунікацыі. Уключэнне вынікаў камунікацый пры прыняцці кіраўніцкіх рашэнняў
Вы даведаецеся пра тое:
- Як запланаваць камунікацыю
- Як паўплываць на яе вынік
ТЭМА 4.
Тэхнікі кіравання камунікацыяй: фасілітацыя, мадэрацыя, гульнятэхніка, коўчынг
Вы пазнаёміцеся з:
- Некалькімі тэхнікамі кіравання камунікацыяй
- Найбольш распаўсюджанымі памылкамі мадэратараў і шляхамі іх пазбегнуць
ТЭМА 5.
Тыпы міжасабовых і працоўных камунікацый. Фармат камунікацыі
Вы пазнаёміцеся з:
- Тыпамі міжасабовай камунікацый: групавой, арганізацыйнай, грамадскай (масавай)
- Фарматамі: сход, перамовы, круглы стол, дыскусія, дэбаты, прэс-канферэнцыя, прэзентацыя, канферэнцыя, кангрэс, форум
ТЭМА 6.
Рамачна-ядравыя тэхнікі вядзення камунікацыі і фарміравання выказванняў. Схематэхніка. Экранныя тэхналогіі
Вы даведаецеся пра тое:
- Навошта выкарыстоўваюцца схемы ў тэорыі камунікацыі
- Што такое экран грамадскай свядомасці і як грамадзянскай супольнасці выкарыстаць яго для ўзмацнення ўплыву на сітуацыю
ТЭМА 7.
Бар’еры ў камунікацыях і шляхі іх пераадолення
Вы даведаецеся пра тое, як пераадольваць камунікатыўныя бар’еры:
- адсутнасць выразнай дзелавой пазіцыі ў суб’ектаў камунікацыі
- адсутнасць аргументацыі пры падачы інфармацыі і сэнсаў
- няўзгодненасць у агульнай тэме камунікацыі, «неўтрыманне межаў»
- неадпаведнасць фармату (рэгламенту) камунікацыі і сэнсавага зместу, мэтаў
- псіхалагічны (асаблівасці ўспрымання інфармацыі і асобы)
ТЭМА 8.
Маніпулятыўныя тэхнікі ў камунікацыях: шляхі рэфлексіўнай абароны і ўтрымання нарматыўнага фармату
Вы даведаецеся пра тое, якімі могуць быць маніпуляцыі і як ім супрацьстаяць
Кожны занятак — гэта:
- відэалекцыя і кароткі канспект ад выкладчыка курса
- заданне для самастойнага выканання
- вэбінар — групавы занятак у тэлеграм-чаце з выкладчыкам
Важна! Для камунікатыўнай практыкі на вэбінарах хаця б часткова група павінна ўдзельнічаць голасам
Расклад вэбінараў (час мінскі):
22.05 Пн. 20:00-21:30 вэбінар-знаёмства
29.05 Пн. 20:00-21:30 вэбінар да модуляў 1 і 2
05.06 Пн. 20:00-21:30 вэбінар да модуляў 3 і 4
12.06 Пн. 20:00-21:30 вэбінар да модуляў 5 і 6
19.06 Пн. 20:00-21:30 вэбінар да модуляў 7 і 8
Аўтар курса
Святлана Мацкевіч,
метадолаг, незалежны эксперт у сферы адукацыі

Адукацыя
Беларускі політэхнічны інстытут, Інжынер-педагог
Аспірантура Нацыянальнага Інстытута Адукацыі (Мінск, Беларусь), Кандыдат педагагічных навук
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Дактарант
Стажыроўка па праграме MASHAV 2003 (г. Ерусалім, Ізраіль)
Падвышэнне кваліфікацыі і перападрыхтоўка ў Вялікабрытаніі
Досвед
Больш за 30 гадоў Святлана распрацоўвала і брала ўдзел у праектах па рэформе адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь, праводзіла навуковыя даследаванні ў сферы адукацыі, больш за 20 год распрацоўвала і выкладала курсы. Святлана з’яўляецца прафесарам Akademii Ignatianum (г. Кракаў, Польшча) у рамках праграмы NAWA
Сфера інтарэсаў Святланы: СМД-метадалогія, стратэгічны менеджмент і бізнес-аналітыка, кіраванне чалавечымі рэсурсамі, чыннасная педагогіка
Адказы на частыя пытаннi:
ЦІ БУДЗЕ ЗАПIС ВЭБІНАРА
Не, мы не робім запісаў вэбінараў гэтага курсу. Вэбінар — гэта адпрацоўка практыкі, іх каштоўнасць у тым, каб прысутнічаць і працаваць у групе
ЦІ МОЖНА АТРЫМАЦЬ СЕРТЫФІКАТ ПАСЛЯ СКАНЧЭННЯ КУРСА
Так, удзельнікі, якія пройдуць усе тэмы і выканаюць ДЗ
ЯК ДОЎГА БУДЗЕ АДКРЫТ ДОСТУП ДА МАТЭРЫЯЛАЎ НА ПЛАТФОРМЕ ПАСЛЯ ЗАКАНЧЭННЯ КУРСА
Матэрыялы будуць адкрытыя на працягу тыдня пасля апошняга вэбінара