Нацыя Лідэраў

Згуртаваная каманда аднадумцаў

Разам мы прайшлі шлях развіцця: ад чакання змен да актыўных дзеянняў

 
Нацыя Лідэраў — анлайн-хаб для навучання і супрацоўніцтва беларусаў

Мы распрацоўваем адукацыйныя прадукты, якія спрыяюць развіццю асобавых якасцяў і грамадзянскіх навыкаў. У час навучання ўдзельнікі нашых адукацыйных праграм:

  • робяцца граматнейшымі ў грамадзянска-праўнай сферы
  • павялічваюць палітычную пісьменнасць
  • мацуюць псіхалагічную ўстойлівасць
  • павялічваюць сваю асабістую эфектыўнасць
  • далучаюцца да працэса культурна-гістарычнага самавызначэння

Мы развіваем адукацыйную супольнасць, ствараючы магчымасць для камунікавання, абмену досведам і здабыцці аднадумцаў:

  • атмасфера падтрымкі і даверу
  • супольнае, узаемнае навучанне
  • кам’юніці ўдзельнікаў, выпускнікоў, рэзідэнтаў Нацыі Лідэраў

 

 
Наша місія

Садзейнічаць станаўленню актыўных удзельнікаў грамадзянскай супольнасці Беларусі

 
Наша мэта

Стварыць экасістэму адукацыі дарослых, якая дае магчымасць грамадзянам і супольнасцям атрымліваць практычныя веды і развіваць навыкі, неабходныя для ажыццяўлення змен у Беларусі і прыцягнення іншых асоб да гэтага працэсу

 

 
Нашы каштоўнасці

Асабліва каштоўныя для нас, як беларусаў:

  • свабода (слова, выбару, волевыяўлення, фізічная)
  • чалавечае жыццё і годнасць
  • права, законнасць, справядлівасць

Для нас ключавымі каштоўнасцямі з’яўляюцца:

  • устойлівасць і развіццё беларускай нацыі
  • Беларусь – незалежная і квітнеючая краіна, якая задае трэнды і тэндэнцыі цывілізацыйнага развіцця

У сваёй дзейнасці мы кіруемся каштоўнасцямі:

  • бяспека
  • экалагічнасць
  • узаемападтрымка, павага, талерантнасць
  • прафесіяналізм, інтэлект, самаразвіццё
  • эстэтычнасць, гарманічнасць

     

     
    Ключавыя напрамкі адукацыйнай экасістэмы Нацыі Лідэраў

    • павышэнне палітычнай дасведчанасці
    • фарміраванне грамадзянска-прававой граматнасці
    • умацаванне псіхалагічнай устойлівасці
    • павышэнне асабістай эфектыўнасці
    • садзейнічанне культурна-гістарычнаму самавызначэнню

     

     
    Наша каманда

    Наш калектыў складаецца з аўтараў і выкладчыкаў курсаў, а таксама каманды, якая дапамагае ствараць адукацыйныя прадукты, адміністраваць іх і прасоўваць.

    У грунце чыннасці нашай арганізацыі ляжыць жаданне кожнага рэалізоўваць свае патрэбы ў грамадскай дзейнасці, жаданне быць карыснымі і аказваць дапамогу іншым. Таму мы развіваем валанцёрскую чыннасць, шмат якія з нас – валанцёры. Праходзячы нашы адукацыйныя праграмы, удзельнікі, якім блізкія нашы ідэі, уліваюцца ў каманду і робяцца капірайтарамі, мадэратарамі, праект-менеджарамі, нават выкладнікамі і аўтарамі курсаў.

    Адчуваеце ў сабе сілы і жаданне дапамагчы нам у асвеце беларусаў? Вы можаце далучыцца да нашай каманды, запоўніўшы анкету:

    • для валанцёра (капірайтара, рэдактары, мадэратара, дызайнера і інш.)
    • для партнёра  (эксперта, гатовага падрыхтаваць аўтарскі курс, правесці лекцыю, вэбінар ці майстар-клас, прапанаваць кожную іншую важную асветніцкую ініцыятыву)
     
    Падтрымаць Нацыю Лідэраў можна па спасылцы