Разам
Наладжваем камфортныя адносіны ў нашай суполцы
Стварэнне спрыяльнай атмасферы і атмасферы даверу ў групе праз пераадоленне індывідуальных псіхалагічных праблем і навучанне метадам эфектыўнага ўзаемадзеяння
Падзеі апошніх гадоў паказваюць, як важна аб’ядноўвацца з аднадумцамі. Няважна, мы дома на Радзіме ці за мяжой, нам усім патрэбен калектыў, у якім прыемна знаходзіцца, з якім мы разам выбіраем кірунак і рухаемся да агульнай мэты
На нашым курсе-трэнінгу вы даведаецеся, як стварыць і падтрымліваць спрыяльную атмасферу ў групе, эфектыўна ўзаемадзейнічаючы адзін з адным
Курс прызначаны для беларусаў і беларусак:
- супольнасцяў і некамерцыйных арганізацый унутры Беларусі
- суполак і некамерцыйных арганізацый дыяспары
- змешаных супольнасцяў
Пасля праходжання курса, вы:
- усвядоміце свае псіхалагічныя траўмы, якія ўплываюць на зносіны
- зможаце стаць больш праніклівымі ў адносінах да іншых
- павысіце эфектыўнасць камунікацыі з іншымі
- зможаце пазбягаць канфліктаў і вырашаць іх
- пераадолееце цяжкасці на розных этапах развіцця адносін у групе
Курс-трэнінг складаецца з 4-х семінараў: групавых заняткаў супольнасці па 2-2,5 гадзіны
Прадугледжаны 2 варыянты:
- анлайн
- афлайн у Польшчы
Праграма курса
1. «Мы ўсе ў адной лодцы»
Вы пачнеце лепш разумець:
- свае пачуцці, эмоцыі, перажыванні
- як яны праяўляюцца: у чым, дзе
- як гэта адбіваецца на паводзінах, адносінах, штодзённым жыцці
- свой псіхалагічны вобраз сваімі вачыма і вачыма іншых
- як не параніцца аб траўму іншых і не параніць нікога сваёй
2. «Кахаць, абняць і плакаць над табой»
Вы навучыцеся:
- прыняццю, разуменню, падтрымцы
- навыкам актыўнага слухання
- спалучаць і пераплятаць адносіны: асабістыя і ў групе
3. «Не чапай, бо лясьне»
Вы навучыцеся:
- пазбягаць канфліктаў
- вырашаць канфлікты
- пражываць наступствы
4. «Разам весела крочыць»
Вы навучыцеся:
- пераадольваць цяжкасці, якія суправаджаюць кожны этап у групавой дынаміцы
Аўтар курсу псіхолаг-псіхатэрапеўт

Адукацыя
«Практычны псіхолаг ва ўстановах адукацыі»
«Цялесна арыентаваны псіхааналіз у групе»
«Псіхіятрыя і псіхатэрапія дзіцячага і падлеткавага ўзросту»
«Міжнародная іміграцыя. Праблемы інтэграцыі і адаптацыі » – паслядыпломны курс (Еўропа)
Досвед
школьны псіхолаг, псіхолаг у цэнтрах дапамогі дзецям з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, школьнымі цяжкасцямі і праблемамі ў паводзінах
індывідуальная практыка болей за 10 гадоў з дарослымі кліентамі па пераадольванні занепакоенасці, панічных атак, сямейных адносінах
праца ў якасці культурнага пасрэдніка для імігрантаў — дапамога ў пераадольванні культурнага шоку, у інтэграцыі і адаптацыі
аўтар тэлеграм-канала „Псіхолаг аб пратэстах“, індывідуальная псіхатэрапеўтычная дапамога рэпрэсаваным
Засталіся пытанні? Напішыце іх у наш бот, мы адкажам у бліжэйшы час!