Бясплатны анлайн-курс
Гендар з нуля
Разбіраемся разам
Гендарная пісьменнасць патрэбная кожнаму адукаванаму чалавеку. Разуменне пытання дапамагае паляпшаць міжасабовыя адносіны.
Гендарная роўнасць адыгрывае ключавую ролю ў фарміраванні справядлівага і гарманічнага грамадства ў цэлым.
Навучыцеся арыентавацца ў рознаўзроўневай тэме гендару. Павялічце ўстойлівасць да гендарнай дэзынфармацыі. Павялічце ступень гендарнай чуллівасці і гендарнай карэктнасці на курсе “Гендар з нуля”!
Курс для тых, хто хоча:
- лепш разумець сябе і свае сацыяльныя ролі, усвядоміць, якая роля гендарных нормаў у тым, як мы праяўляем сябе ў грамадстве
- разабрацца, як суадносяцца паміж сабой сацыяльныя функцыі жанчын і мужчын, якая роля гендарных уяўленняў у паспяховым асабістым, сямейным, прафесійным, сацыяльным жыцці кожнага чалавека
Курс прызначаны для ўсіх жадаючых незалежна ад полу, узросту, сацыяльнага становішча і ведаў па гендарнай тэматыцы
Мы дапаможам Вам:
- навучыцца папярэджваць канфлікты на гендарнай глебе
- навучыцца накіроўваць дыскусіі на гендарныя тэмы ў канструктыўнае рэчышча
- навучыцца распазнаваць негатыўныя гендарныя стэрэатыпы ў розных сферах грамадскага жыцця
- навучыцца пераадольваць гендарныя стэрэатыпы, няроўнасць і дыскрымінацыю на падставе полу
- сфарміраваць уяўленне пра паняцце гендару, ролю гендарнага фактару ў жыцці асобнага чалавека, жаночай і мужчынскай сацыяльных груп, грамадства ў цэлым
- пазнаёміцца з канцэпцыяй гендарнай роўнасці і асноўнымі напрамкамі гендарнай палітыкі Рэспублікі Беларусь
- скласці ўяўленне пра розныя сацыякультурныя механізмы зараджэння і ўзнаўлення гендарных стэрэатыпаў і ролю ў гэтых працэсах масавай камунікацыі
- крытычна ставіцца да дзеянняў прапаганды па так званай “абароне традыцыйных каштоўнасцяў” і супрацьстаяць гендарнай дэзынфармацыі
Па выніках курса Вы зможаце ствараць больш раўнапраўнае грамадства вакол сябе і разам дзейнічаць у рамках вялікага справядлівага свету!
Курс доўжыцца 2 месяцы і складаецца з 8 модуляў
Кожны модуль – гэта:
- відэалекцыі працягласцю 20-30 хвілін + канспект ад выкладчыка (на платформе)
- заданне для самастойнага выканання са зваротнай сувяззю (на платформе)
- групавы вэбінар з выкладчыкам: абмеркаванне і практыкаванні
Модуль 1. Гендар і гендарная роўнасць: што гэта такое і навошта патрэбна беларускаму грамадству?
Вы даведаецеся:
- Паняцце гендару як спецыфічнага віду сацыяльных адносін. Адрозненні паміж біялагічным і сацыяльным полам
- Гендарная ідэнтычнасць: бінарныя і небінарныя персоны. Жанчыны і мужчыны як дзве вялікія сацыяльныя групы, іх інтарэсы і правы. Цысгендарныя і трансгендарныя персоны, трансгендарны пераход і карэкцыя полу
- Сэксуальная ідэнтычнасць: гетэрасэксуальныя і гомасэксуальныя персоны. Чаму гомасэксуальнасць немагчыма “прапагандаваць”
- Гендарная роўнасць як роўнасць не толькі правоў, але і магчымасцяў мужчын і жанчын рэалізаваць свой асобасны патэнцыял
- Гендарная роўнасць і фемінізм: агульнае і адметнае
Модуль 2. Як гендарная роўнасць дапаможа мужчынам?
Вы даведаецеся:
- Становішча сучасных мужчын: міжнародная і нацыянальная статыстычная інфармацыя
- Асноўныя сферы ўшчамлення правоў і магчымасцяў мужчын
- “Беражыце мужчын!”: асноўныя фактары рызыкі мужчынскай сацыялізацыі
- Гендарная роўнасць як спосаб зрабіць жыццё мужчын больш здаровым, працяглым, гарманічным і шчаслівым
Модуль 3. Гендарная палітыка Беларусі: міфы і рэальнасць
Вы даведаецеся:
- Паказчыкі Беларусі ў міжнародных гендарных рэйтынгах
- Гендарная палітыка ў Рэспубліцы Беларусь
- Супярэчлівасць гендарнай палітыкі Беларусі: “дасягненне гендарнай роўнасці” vs “абарона традыцыйных каштоўнасцяў”
Модуль 4. Як гендарныя стэрэатыпы перашкаджаюць дасягненню гендарнай роўнасці
Вы даведаецеся:
- Чаму гендарныя стэрэатыпы аказваюць моцны ўплыў на наша жыццё
- Як утвараюцца гендарныя стэрэатыпы ў працэсе нашага жыцця
- Як пераадольваць гендарныя стэрэатыпы
Модуль 5. Мова і гендар: як мова можа дапамагаць (або перашкаджаць) розным групам стаць бачнымі
Вы даведаецеся:
- Як мова, на якой мы гаворым, чытаем, пішам, уплывае на наш светапогляд: гіпотэза лінгвістычнай адноснасці Сэпіра-Уорфа
- Мова як не толькі лінгвістычны, але найперш сацыяльны феномен
- Фемінітывы: навошта патрэбныя, як іх ужываць, ці гатовая да фемінітываў аўдыторыя
- Як гаварыць і пісаць гендарна-карэктна
- Як гаварыць і пісаць інклюзіўна
Модуль 6. Гендар у сям’і: “традыцыйная” VS “нетрадыцыйная” сям’я?
Вы даведаецеся:
- Што такое “традыцыйная сям’я” і якім умовам яна адпавядае
- Як захаваць сям’ю? Мадэль партнёрскіх адносін у сям’і
- Эфектыўнае размеркаванне абавязкаў у пары
- ЛГБТ+ шлюбы: аргументы “супраць” і “за”
Модуль 7. Гендар у арганізацыях: навошта патрэбная карпаратыўная гендарная палітыка?
Вы даведаецеся:
- Гендарныя ролі жанчын і мужчын і іх прафесійная кар’ера: магчымасці ці абмежаванні
- Гендарны разрыў у заработнай плаце, спіс забароненых для жанчын прафесій, гендарны аспект пенсійнай сістэмы
- Што такое “карпаратыўная гендарная палітыка” і чаму любая арганізацыя свядома ці несвядома, але праводзіць карпаратыўную гендарную палітыку
Модуль 8. Гендар і сучасная культура: як медыя і культурная індустрыя дапамагаюць стаць гендарна-адчувальнымі і інклюзіўнымі?
Вы даведаецеся:
- Роля медыя і культурных індустрый у пераадоленні гендарнай няроўнасці
- Прадстаўленасць гендарнай праблематыкі ў медыя і масавай культуры. Розніца паміж прадстаўленасцю і прапагандай
- Роля рэальных і мастацкіх ролевых мадэляў для пераходу да інклюзіўнасці і гендарнай роўнасці
- Роля рэкламы: замацаванне гендарных стэрэатыпаў vs прасоўванне гендарнай роўнасці
Актыўных удзельнікаў курса чакае бонус!
Падрабязней можна даведацца пасля рэгістрацыі.
Аўтарка курса:
Ірына Сідорская
гендарная і медыядаследчыца з 25-гадовым досведам
Адукацыя:
Доктар філалагічных навук па спецыяльнасці “Журналістыка”
Прафесійны досвед:
- Распрацавала і выкладала ўніверсітэцкі курс “Гендарная камунікацыя”, аўтарка вучэбнага дапаможніка “Гендар у СМІ” (Мінск, 2013)
- Аўтарка каля 30 навуковых і навукова-папулярных работ па гендарнай тэматыцы
- Экс-загадчыца кафедры тэхналогій камунікацыі і сувязяў з грамадскасцю факультэта журналістыкі БДУ, членка савета ГА “Жаночы незалежны дэмакратычны рух”
Выкладчыца:
Кацярына Данскова
Адукацыя:
- Дыплом бакалаўра “Псіхолаг, выкладчык псіхалогіі” – Інстытут псіхалогіі БДПУ
- Магістр “Крытычныя гендарныя даследаванні” – Цэнтральна-Еўрапейскі Універсітэт (CEU)
- Сертыфікаваны трэнер – Адукацыйны курс Events for future
Прафесійны досвед:
- Кіраўніца трэнінгаў, экспертка – Фонд ААН у галіне народанасельніцтва (ЮНФПА) у Беларусі
- Спецыялістка па арганізацыі адукацыйных мерапрыемстваў
- КЦ “АУР” БДПУ
- Менеджарка культурна-асветніцкіх праектаў і мерапрыемстваў – EQUAL PostOst e.V.
Курс распрацаваны і праводзіцца камандай псіхолагаў Нацыі Лідэраў
- Прафесіяналы з вышэйшай базавай псіхалагічнай адукацыяй у розных спецыялізацыях: кансультаванне, гештальт
- Досвед працы кожнага псіхолага больш за 7 гадоў, у тым ліку больш за 2 гады выкладання на псіхалагічных курсах ад Нацыі Лідэраў: «Ступені», «Унутраная сіла», «Разам»
- Нашы псіхолагі рэгулярна павышаюць кваліфікацыю: праходзяць навучанне па актуальных праблемах, бяруць удзел у семінарах, трэнінгах і сустрэчах, абменьваюцца досведам і падтрымліваюць адно аднаго