Модуль 1. Зносіны: што гэта такое, якімі бываюць і як уплываюць на наша жыццё
Вы даведаецеся:
– Што такое зносіны і якімі яны могуць быць
– Што такое далікатныя зносіны, у чым іх адрозненне ад дырэктыўных
– Чаму важна выбудоўваць дыялог
– Асноўныя правілы і прынцыпы эфектыўнага дыялогу
Модуль 2. Мадэлі і правілы далікатных зносін афлайн і анлайн
Вы даведаецеся:
– Як навучыцца камунікаваць не асуджаючы і не ацэньваючы
– Што такое асертыўныя зносіны і як яны ўплываюць на адносіны
– Як выбудоўваць і шанаваць свае і чужыя асабістыя межы
– Прыметы гвалтоўных зносін у сацыяльных сетках
– Як далікатна камунікаваць у інтэрнэце
Модуль 3. Што перашкаджае нам камунікаваць: памылкі і бар’еры ў зносінах
Вы даведаецеся:
– Якія памылкі мы найчасцей робім у зносінах
– Што перашкаджае нам выбудоўваць даверныя адносіны
– Як пазбягаць памылак і пераадольваць бар’еры ў зносінах
Модуль 4. Як навучыцца слухаць і чуць
Вы даведаецеся:
– Які вы слухач: “ацэншчык”, “заяц” або “дыягност”
– Чаму мы не заўжды чуем, што нам кажуць
– Якім бывае неэфектыўнае слуханне
– Як навучыцца слухаць, каб чуць. Правілы эмпатычнага слухання
Модуль 5. Як далікатна камунікаваць са словамі і без слоў
Вы даведаецеся:
– Як выкарыстоўваць словы, каб нас разумелі
– Што такое прамыя і ўскосныя пасланні і як яны ўплываюць на адносіны
– Якія існуюць невербальныя сродкі зносін і якая іх роля
– Як навучыцца аналізаваць і эфектыўна выкарыстоўваць “мову цела” ў адносінах
Модуль 6. Інструменты далікатных зносін: як крытыкаваць і рабіць кампліменты
Вы даведаецеся:
– Якое бывае крытыка і як крытыкаваць, каб быць пачутым
– Што такое “Ты-” і “Я-паведамленні” і якую ролю яны адыгрываюць у зносінах
– Як навучыцца рабіць кампліменты карэктна
– Як слушна рэагаваць на кампліменты
Модуль 7. Інструменты далікатных зносін: як даваць зваротную сувязь, дзякаваць, прасіць дапамогі і задаваць пытанні
Вы даведаецеся:
– Што такое зваротная сувязь і як даваць яе экалагічна
– Як дзякаваць і прымаць падзяку
– Як прасіць дапамогі
– Як задаць пытанне, каб атрымаць на яго адказ