Бясплатны анлайн-курс
Экстранная псіхалагічная дапамога
Дыягностыка вострых стрэсавых рэакцый і метады аказання псіхалагічнай дапамогі
Практычны відэакурс распрацаваны Аленай Грыбанавай, крызісным псіхолагам з 20-гадовым досведам працы ў палявых умовах.
У аснову курса пакладзены таксама досвед спецыялістаў розных краін, якія працуюць з вострымі псіхалагічнымі станамі ў грамадзянскага насельніцтва, выкліканых траўматычным стрэсам у выніку ўздзеяння надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару, а таксама ваенных канфліктаў.
Курс прызначаны для:
- валанцёраў
- псіхолагаў
- сацыяльных работнікаў
- супрацоўнікаў некамерцыйных арганізацый
- людзей іншых прафесій, якія аказваюць дапамогу пацярпелым пасля крызіснай падзеі
На курсе вы набудзеце або дапоўніце веды і навыкі аказання экстраннай псіхалагічнай дапамогі пацярпелым у выніку траўматычнай падзеі (вайна, гвалт, страта).
У выніку навучання вы зможаце:
- вылучаць групы людзей, якія маюць патрэбу ў экстраннай псіхалагічнай дапамозе
- вызначаць і дыферэнцыраваць вострыя стрэсавыя рэакцыі
- прафесійна рэагаваць на вострыя рэакцыі, якія ўзнікаюць у пацярпелых ад траўматычнай падзеі
- прафесійна аказваць экстранную псіхалагічную дапамогу дарослым і дзецям, зыходзячы з тыпу вострай стрэсавай рэакцыі
- вылучаць і выкарыстоўваць індывідуальныя “межы” валанцёрскай дапамогі
Як будуць праходзіць заняткі
Кожны занятак — 20% тэорыі і 80% практыкі:
- кароткая відэалекцыя і канспект ад выкладчыка курса
- простыя заданні для самастойнага выканання
- вэбiнары — групавыя заняткі з выкладчыкам з разборамi тэм, заданняў курса
Модуль 1. УВОДЗІНЫ. ПАНЯЦЦЕ ЭКСТРАННАЙ ПСІХАЛАГІЧНАЙ ДАПАМОГІ
У выніку навучання вы зможаце:
- Своечасова вызначаць неспрыяльны псіхалагічны стан пацярпелых для аказання экстраннай дапамогі
- Прафесійна рэагаваць на вострыя рэакцыі, якія ўзнікаюць у пацярпелых ад траўматычнай падзеі
- Вылучаць групы людзей, якія маюць патрэбу ў экстраннай псіхалагічнай дапамозе
- Вызначаць умовы, у якіх можа быць аказаная экстранная дапамога
- Выкарыстоўваць прафесійныя тэхнічныя рэкамендацыі для працы ў месцах масавага збору пацярпелых
Модуль 2. ПАТРАБАВАННІ ДА ВАЛАНЦЁРСКАЙ ДЗЕЙНАСЦІ
У выніку навучання вы зможаце:
- Вывучыць асаблівасці ўласнай гатоўнасці да валанцёрскай дзейнасці з пацярпелымі
- Акрэсліваць і выкарыстоўваць індывідуальныя “межы” валанцёрскай дапамогі
- Ажыццяўляць прафілактыку негатыўных уздзеянняў у выніку валанцёрскай дзейнасці на свой псіхалагічны стан
Модуль 3. ВОСТРЫЯ СТРЭСАВЫЯ РЭАКЦЫІ
У выніку навучання вы зможаце:
- Вызначаць тып вострай стрэсавай рэакцыі
- Адрозніваць вострую стрэсавую рэакцыю ад праявы пэўных асобасных рэакцый на траўматычныя падзеi
- Вылучаць групу цяжкасці вострых стрэсавых рэакцый з мэтай аказання неабходнай медыцынскай дапамогі пацярпелым
- Выяўляць пацярпелых з вострымі псіхатычнымі рэакцыямі
- Выкарыстоўваць алгарытм дапамогі пацярпелым з вострымі псіхатычнымі рэакцыямі
Модулі 4-6. ЭКСТРАННАЯ ПСІХАЛАГІЧНАЯ ДАПАМОГА
У выніку навучання вы зможаце:
- Дыферэнцыраваць дадзеныя вострыя стрэсавыя рэакцыі
- Прафесійна аказваць экстранную псіхалагічную дапамогу дарослым, зыходзячы з тыпу вострай стрэсавай рэакцыі
- Аказваць экстранную псіхалагічную дапамогу дзецям з наяўнасцю гэтых відаў рэакцый, зыходзячы з іх узроставых асаблівасцяў
Актыўных удзельнікаў курса чакае бонус!
Падрабязней можна даведацца пасля рэгістрацыі.

Аўтар курса:
Алена Грыбанава
дыпламаваны псіхолаг-кансультант, крызісны псіхолаг, спецыяліст па працы з траўмай
Адукацыя:
Вышэйшая адукацыя
Курсы спецыялізацыі па крызіснай псіхатэрапіі, клінічнай псіхалогіі, розных напрамках псіхатэрапіі (КПТ, NLP, Эрыксонаўская тэрапія, АРТ-тэрапія і інш.)
Прафесійны досвед:
20 гадоў
Курс распрацаваны і праводзіцца камандай псіхолагаў Нацыі Лідэраў
- Прафесіяналы з вышэйшай базавай псіхалагічнай адукацыяй у розных спецыялізацыях: кансультаванне, гештальт
- Досвед працы кожнага псіхолага больш за 7 гадоў, у тым ліку больш за 2 гады выкладання на псіхалагічных курсах ад Нацыі Лідэраў: «Ступені», «Унутраная сіла», «Разам»
- Нашы псіхолагі рэгулярна павышаюць кваліфікацыю: праходзяць навучанне па актуальных праблемах, бяруць удзел у семінарах, трэнінгах і сустрэчах, абменьваюцца досведам і падтрымліваюць адно аднаго
Усе курсы:
- Ад выгарання да рэсурсу
- Вырашэнне канфліктаў
- Гендар з нуля
- Камунікацыя
- Майстэрства зносін
- Мэта. План. Вынік.
- Прававы самапамочнік на кожны дзень
- Публічная палітыка для пачаткоўцаў
- Радавод
- Разам
- Свядомае бацькоўства
- Сейбіт Прамовы
- Суполка NEXT
- Сямейныя фінансы пад кантролем
- Унутраная сіла
- Экашлях
- Экстраная псіхалагічная дапамога
- Ад выгарання да рэсурсу
- Вырашэнне канфліктаў
- Гендар з нуля
- Камунікацыя
- Майстэрства зносін
- Мэта. План. Вынік.
- Прававы самапамочнік на кожны дзень
- Публічная палітыка для пачаткоўцаў
- Радавод
- Разам
- Свядомае бацькоўства
- Сейбіт Прамовы
- Суполка NEXT
- Сямейныя фінансы пад кантролем
- Унутраная сіла
- Экашлях
- Экстраная псіхалагічная дапамога