Бясплатны анлайн-курс
Публічная палітыка для пачаткоўцаў
Якой можа быць ваша роля ў развіцці дзяржавы і як вы можаце эфектыўна паўплываць на гэты працэс
Публічная палітыка разумеецца як узаемадзеянне паміж грамадствам і дзяржаўнымі інстытутамі для вырашэння істотных праблем грамадства.
Толькі калі грамадзяне разумеюць і ўдзельнічаюць у палітычных працэсах, яны могуць паўплываць на развіццё дзяржавы і паляпшэнне ўмоў жыцця.
Запрашаем вас пазнаёміцца з асновамі публічнай палітыкі і з тым, што непасрэдна кожны з нас можа зрабіць для развіцця Беларусі!
Курс прызначаны для вас, калі вы:
- неабыякавыя да палітычнай сітуацыі ў Беларусі
- хочаце разумець тое, што адбываецца ў сферах публічнай палітыкі
- хочаце знайсці сваё месца ў грамадска-палітычнай дзейнасці
- прагнеце квітнеючай будучыні сваёй краіны
- хочаце развіцця і паляпшэння розных сфер грамадскага жыцця
На курсе вы атрымаеце веды, якія дапамогуць вам:
- зразумець працэсы і змест публічнай палітыкі ў Беларусі і іншых дзяржавах
- зразумець дзеянні ўлад і іншых суб’ектаў палітычнай дзейнасці
- прааналізаваць прычыны і наступствы гэтых дзеянняў
- вызначыць сваю ролю і як вы можаце эфектыўна браць палітычны ўдзел у развіцці Беларусі
Кожны занятак — гэта:
- кароткая відэалекцыя і падрабязны канспект
- тэсты для разумення матэрыялу
- вэбінары ў вячэрні час у тэлеграм-чаце
Модуль 1. Публічная палітыка – разуменне
Вы даведаецеся:
- Што такое публічная палітыка
- Якія механізмы фарміруюць ПП
- Што ўваходзіць у сферу ПП
- Хто такія стэйкхолдары, палітычныя актары і якія функцыі ў ПП яны выконваюць
- Групы інтарэсаў: паняцце, функцыі і класіфікацыя
- Як і якія сферы ПП уплываюць на грамадства Беларусі
Модуль 2. Палітычнае кіраванне дзяржавай
Вы даведаецеся:
- Хто такі палітык і якая яго роля ў кіраванні дзяржавай
- Якія асноўныя прынцыпы падзелу ўлады
- Функцыі заканадаўчай, выканаўчай, судовай улады
- У чым сутнасць механізма працы “стрыманняў і проціваг” у кіраванні дзяржавай
- Ад чаго залежыць эфектыўнасць сістэмы з падзеленай уладай
- Якія функцыі СМІ як чацвёртай улады
Модуль 3. Рэалізацыя публічнай палітыкі
Вы даведаецеся:
- Як адбываецца працэс прыняцця палітычных рашэнняў
- Што такое грамадска важная праблема
- Якія існуюць цыклы і мадэлі ПП
- Што такое акно магчымасцяў, акно Авертона
- Як працуе акно магчымасцяў у ПП у Беларусі
Модуль 4. Грамадзянская супольнасць і публічная палітыка
Вы даведаецеся:
- Што такое ГС, яе прыкметы, характэрныя рысы і структура
- Як адбываецца грамадзянскі ўдзел у працэсе прыняцця палітычных рашэнняў
- Якія існуюць прынцыпы, прылады, механізмы і этапы грамадзянскага ўдзелу
Модуль 5. Сацыяльная дзяржава
Вы даведаецеся:
- Што такое сацыяльная дзяржава, яе прынцыпы
- Якія існуюць мадэлі сацыяльнай адказнасці дзяржавы і бізнесу
- Асноўныя прынцыпы і комплексны падыход да дзяржаўнага кіравання, заснаванага на правах чалавека
Модуль 6. Мясцовае кіраванне і самакіраванне
Вы даведаецеся:
- Што такое мясцовае кіраванне і самакіраванне, яго органы, функцыі, мадэлі
- Што ўваходзіць у сістэму мясцовага самакіравання ў Беларусі
- Якія існуюць формы ўдзелу грамадзян у мясцовым самакіраванні
- Як фарміруецца мясцовы бюджэт
Модуль 7. Бюракратыя
Вы даведаецеся:
- Што такое дзяржаўная бюракратыя
- Якія характарыстыкі “ідэальнага тыпу бюракрата”
- Што такое бюракратызм
- Што такое дэбюракратызацыя
- Што ўваходзіць у Кодэкс гонару бюракрата (службоўца)
Модуль 8. Карупцыя
Вы даведаецеся:
- Што такое карупцыя, яе прыкметы і формы
- Якія існуюць віды карупцыі
- Якія існуюць метады змагання з карупцыяй
На курсе вы даведаецеся:
- што канкрэтна рабіць у выпадку парушэння вашых правоў
- які алгарытм вырашэнняў найбольш алгарытмы дзеянняў для самых распаўсюджаных парушэнняў правоў грамадзян Беларусі
- у якія органы па якіх пытаннях звяртацца
- як правільна напісаць зварот, каб пытанне было вырашана
- якія прававыя дакументы дапамогуць вырашыць вашу праблему
- з дапамогай якіх механізмаў магчыма атрымаць станоўчае вырашэнне патыння ў выпадку першапачатковай адмовы
Тэма 1. Ахова здароўя
Вы даведаецеся:
- пытанні, з якімі можна сутыкнуцца падчас звароту ва установы па ахове здароўя
- як хутка і эфектыўна іх вырашыць з дапамогаю законаў
- як скласці пазыўную заяву на імя арганізацыі (установы)
Тэма 2. Экалогія
Вы даведаецеся:
- асноўныя артыкулы экалагічнага законадаўства (коратка)
- парадак дзеянняў пры парушэнні экалагічнага законадаўства
- як абараніць сваё здароўе і здароўе родных праз абарону навакольнага асяродзя
Тэма 3. ЖКГ
Вы даведаецеся:
- асноўныя законы па абароне правоў спажыўца жыллёва-камуныльных паслуг (коратка)
- парадак і правілы зваротаў у службы ЖКГ
- як працуе служба “115 бел”
- як скласці скаргу на неправамерныя дзеянні арганізацыі, якая абслугоўвае: пераразлік паслуг, кампенсацыя, упарадкаванне тэрыторыі
Тэма 4. Адукацыя
Вы даведаецеся:
- як вырашаць найбольш частыя праблемы, якія датычацца абавязковай адпрацоўкі альбо забеспячэння студэнта жыллём
- куды звяртацца пры парушэнні правоў студэнта
- як вырашаць праблемы, звязаныя з парушэннем правоў дзіцяці, якія ўзнікаюць у працэсе навучання ў школе
Тэма 5. Працоўнае права
Вы даведаецеся:
- якія існуюць нарматыўна-прававыя акты ў сферы працы
- якія базавыя (асноўныя) правы працаўніка
- што рабіць, калі кіраўнік парушае закон і не рэагуе на патрабаванні працаўнікоў
Тэма 6. Правы спажыўца
Вы даведаецеся:
- хто такі спажывец
- якія правы дае закон “аб абароне правоў спажыўцоў”
- хто можа займацца абаронай правоў спажыўца
- кейсы па абароне правоў спажыўцоў ўласнымі сіламі
- якія дзяржаўныя або грамадскія арганізацыі дапамогуць адстаяць захаванне закона “аб абароне правоў спажыўцоў”
24.09, аўторак, 19:00-20:30
01.10, аўторак, 19:00-20:30
08.10, аўторак, 19:00-20:30
Актыўных удзельнікаў курса чакае бонус!
Аўтар курса:
Павел Усаў
палітолаг, гісторык
Адукацыя:
- Гістарычны факультэт Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта
- Магістратура Варшаўскага ўніверсітэта
Прафесійны досвед:
- Доктар палітычных навук. Палітычны аналітык і аглядальнік. Кіраўнік Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу (Варшава)
- Выкладаў паліталогію ў МаДУ. Дысертацыйнае даследаванне на тэму “Фарміраванне і кансалідацыя неааўтарытарнага рэжыму ў Рэспубліцы Беларусь у 1994-2010 гадах”
- Чытаў лекцыі па сітуацыі ў Беларусі і іншых постсавецкіх краінах ва ўніверсітэтах і акадэмічных цэнтрах Польшчы і Славакіі
- Займаецца вывучэннем спецыфікі фарміравання, функцыянавання і трансфармацыі аўтарытарных рэжымаў, беларускага рэжыму ў прыватнасці, геапалітычнымі працэсамі на постсавецкай прасторы