Модуль 1. Генеалагічнае дрэва
Вы даведаецеся:
- Пра тэхналогію рэканструявання асноўных паняццяў (пакаленні, галіны)
- Як скласці план дзеянняў
- Якія існуюць прынцыпы ўпарадкавання матэрыялаў
Модуль 2. Вывучэнне сямейнага архіва
Вы пазнаёміцеся з:
- Зместам сямейнага архіва: дакументы, фатаграфіі, лісты, прадметы
- Якія існуюць прынцыпы працы з дакументамі
Модуль 3. Праца са сваякамі
Вы даведаецеся:
- Як падрыхтавацца да працы: складанне спіса родных, анкеты і сцэнара працы са сваякамі
- Правілы правядзення інтэрв’ю і як сістэматызаваць адказы
- Як сфарміраваць пачатковы варыянт дрэва
Модуль 4. Будуем лінію руху сваякоў у часе і прасторы
Вы даведаецеся:
- Як вывучыць гісторыю і міфы краіны, мясцовасці і сям’і, як накласці на карту гісторыю роду і як шукаць сувязі
- Як скарыстаць карту для прасочвання гісторыі роду
Модуль 5. Выходзім з дому (палявыя даследаванні)
Вы даведаецеся:
- Як правесці палявое даследаванне: могілкі, музеі, фотастудыі
- Якія існуюць прынцыпы збору матэрыялу і працы з ім
- Як правесці інтэрв’ю з атачэннем сваякоў (суседзі, калегі, сябры)
- Як даследаваць месцы, апісаныя сваякамі (месцы іх жыцця, працы і іншай актыўнасці)
Модуль 6. Інтэрнэт як крыніца пошукаў
Вы даведаецеся:
- Якія ёсць карысныя сайты
- Пра прынцыпы працы з імі
- Пра архіваванне дадзеных
Модуль 7. Архівы
Вы даведаецеся:
- Што можна шукаць і знайсці ў архівах
- Якія існуюць спосабы працы: самастойны пошук інфармацыі, запыты, ліставанне з архівамі
- Пра архівы Беларусі, Расіі, Літвы, Латвіі, Эстоніі, Польшчы і інш.
- Пра іншыя крыніцы інфармацыі (ЗАГСЫ, вайсковыя часткі, дзяржарганізацыі)
Модуль 8. Вынікі працы
Вы даведаецеся, як стварыць радаводную кнігу