Бясплатны анлайн-курс
Сейбіт Прамовы
Эфектыўны публічны выступ
Кожны з нас рэгулярна ўзаемадзейнічае з іншымі людзьмі, прадстаўляючы ім свае думкі, ідэі, а часам нават спрабуючы ў гэтых ідэях пераканаць. На вынік уплывае не толькі сутнасць нашых слоў, але і тое, ЯК мы іх прамаўляем. Калі вы хочаце больш упэўнена прэзентаваць сябе і свае ідэі, запрашаем вас даведацца пра асновы прамоўніцкага майстэрства, акцёрскія сакрэты і папрактыкаваць іх на нашым курсе!
Падчас курса вы пазнаёміцеся з тэарэтычнымі асновамі прамоўніцкага майстэрства, рыторыкі і майстэрства зносін + з сакрэтамі акцёрскіх практык ад дасведчанага выкладчыка Андрэя Саўчанкі:
- структура прамовы
- віды прамоў і агульныя мэты
- што рабіць з хваляваннем
- як трымаць увагу
- тры тыпы дыхання
- гукавымаўленне і рэгістры
Мы дапаможам вам навучыцца:
- саманастройвацца, псіхалагічна рыхтавацца да перамоў, прэзентацыі, выступу
- складаць план прамовы і расстаўляць акцэнты
- праводзіць псіхафізічную наладу арганізма і здымаць заціскі ў целе
- выбіраць адпаведнае для сябе месца ў прасторы
- прамаўляць упэўнена і пераканаўча, утрымліваць увагу
- выкарыстоўваць невербальныя сродкі да месца
- не баяцца экспромта
Удзельнічаць можна на беларускай і рускай мовах!
Курс доўжыцца 3 тыдні і складаецца з 5 модуляў
Кожны модуль – гэта:- відэалекцыі працягласцю 10-30 хвілін + канспект ад выкладчыка (на платформе)
- заданне для самастойнага выканання са зваротнай сувяззю (на платформе)
- групавы вэбiнар з выкладчыкам працягласцю 2 гадзіны: абмеркаванне і практыкаванні (у тэлеграм-чаце)
Модуль 1. Гендар і гендарная роўнасць: што гэта такое і навошта патрэбна беларускаму грамадству?
Вы даведаецеся:
- Паняцце гендару як спецыфічнага віду сацыяльных адносін. Адрозненні паміж біялагічным і сацыяльным полам.
- Гендарная ідэнтычнасць: бінарныя і небінарныя персоны. Жанчыны і мужчыны як дзве вялікія сацыяльныя групы, іх інтарэсы і правы. Цысгендарныя і трансгендарныя персоны, трансгендарны пераход і карэкцыя полу.
- Сексуальная ідэнтычнасць: гетэрасексуальныя і гомасексуальныя персоны. Чаму гомасексуальнасць немагчыма “прапагандаваць”.
- Гендарная роўнасць як роўнасць не толькі правоў, але і магчымасцей мужчын і жанчын рэалізаваць свой асабісты патэнцыял.
- Гендарная роўнасць і фемінізм: агульнае і асаблівае.
Модуль 2. Як гендарная роўнасць дапаможа мужчынам?
Вы даведаецеся:
- Становішча сучасных мужчын: міжнародная і нацыянальная статыстычная інфармацыя.
- Асноўныя сферы ўшчамлення правоў і магчымасцей мужчын.
- “Беражыце мужчын!”: асноўныя фактары рызыкі мужчынскай сацыялізацыі.
- Гендарная роўнасць як спосаб зрабіць жыццё мужчын больш здаровым, працяглым, гарманічным і шчаслівым.
Модуль 3. Гендарная палітыка Беларусі: міфы і рэальнасць
Вы даведаецеся:
- Паказчыкі Беларусі ў міжнародных гендарных рэйтынгах.
- Гендарная палітыка ў Рэспубліцы Беларусь.
- Супярэчлівасць гендарнай палітыкі Беларусі: “дасягненне гендарнай роўнасці” vs “абарона традыцыйных каштоўнасцяў”.
Модуль 4. Як гендарныя стэрэатыпы перашкаджаюць дасягненню гендарнай роўнасці
Вы даведаецеся:
- Чаму гендарныя стэрэатыпы аказваюць моцны ўплыў на наша жыццё.
- Як утвараюцца гендарныя стэрэатыпы ў працэсе нашага жыцця.
- Як пераадольваць гендарныя стэрэатыпы.
Модуль 5. Мова і гендар: як мова можа дапамагаць (альбо перашкаджаць) розным групам стаць бачнымі
Вы даведаецеся:
- Як мова, на якой мы гаворым, чытаем, пішам, уплывае на наш светапогляд: гіпотэза лінгвістычнай адноснасці Сэпіра-Уорфа.
- Мова як не толькі лінгвістічны, але перш за ўсё сацыяльны феномен.
- Фенітывы: навошта патрэбны, як іх ужываць, ці гатовая да фемінітываў аўдыторыя.
- Як гаварыць і пісаць гендарна-карэктна.
- Як гаварыць і пісаць інклюзіўна.
Модуль 6. Гендар у сям’і: “традыцыйная” VS “нетрадыцыйная” сям’я?
Вы даведаецеся:
- Што такое “традыцыйная сям’я” і якім умовам яна адпавядае.
- Як захаваць сям’ю? Мадэль партнёрскіх адносін у сям’і.
- Эфектыўнае размеркаванне абавязкаў у пары.
- ЛГБТ+шлюбы – аргументы “супраць” і “за”.
Модуль 7. Гендар у арганізацыях: навошта патрэбна карпаратыўная гендарная палітыка?
Вы даведаецеся:
- Гендарныя ролі жанчын і мужчын і іх прафесійная кар’ера: магчымасці ці абмежаванні?
- Гендарны разрыў у заработнай плаце, спіс забароненых для жанчын прафесій, гендарны аспект пенсійнай сістэмы.
- Што такое «карпаратыўная гендарная палітыка» і чаму любая арганізацыя свядома ці несвядома, але праводзіць карпаратыўную гендарную палітыку.
Модуль 8. Гендар і сучасная культура: як медыя і культурная індустрыя дапамагаюць стаць гендарна-адчувальнымі і інклюзіўнымі?
Вы даведаецеся:
- Роля медыя і культурных індустрый у пераадольванні гендарнай няроўнасці.
- Прадстаўленасць гендарнай праблематыкі ў медыя і масавай культуры. Розніца паміж прадстаўленасцю і прапагандай.
- Роля рэальных і мастацкіх ролевых мадэлей для пераходу да інклюзіўнасці і гендарнай роўнасці.
- Роля рэкламы: замацаванне гендарных стэрэатыпаў vs прасоўванне гендарнай роўнасці
Актыўных удзельнікаў курса чакае бонус!
Падрабязней можна даведацца пасля рэгістрацыі.
Аўтар курса:
Андрэй Саўчанка
акцёр і рэжысёр тэатра
Адукацыя:
Беларуская акадэмія мастацтваў
Прафесійны досвед:
Андрэй мае вялікі акцёрскі, рэжысёрскі вопыт. Ён працаваў выкладчыкам у Беларускай акадэміі мастацтваў, кіраваў тэатрамі, праводзіў майстар-класы і прыватныя курсы акцёрскай прафесіі
Курс распрацаваны і праводзіцца камандай псіхолагаў Нацыі Лідэраў
- Прафесіяналы з вышэйшай базавай псіхалагічнай адукацыяй у розных спецыялізацыях: кансультаванне, гештальт
- Досвед працы кожнага псіхолага больш за 7 гадоў, у тым ліку больш за 2 гады выкладання на псіхалагічных курсах ад Нацыі Лідэраў: «Ступені», «Унутраная сіла», «Разам»
- Нашы псіхолагі рэгулярна павышаюць кваліфікацыю: праходзяць навучанне па актуальных праблемах, бяруць удзел у семінарах, трэнінгах і сустрэчах, абменьваюцца досведам і падтрымліваюць адно аднаго