Бясплатны анлайн-курс
Суполка NEXT
Ад супольнасці да арганізаванасці – крокі да ўстойлівасці
Суполка — гэта група людзей, аб’яднаных агульнымі інтарэсамі, мэтамі, каштоўнасцямі, ладам жыцця ці прыналежнасцю да пэўнага месца ці культуры. Запрашаем Вас навучыцца аб’ядноўваць людзей і ўмацоўваць патэнцыял, павялічваць устойлівасць суполак як самых трывалых элементаў грамадства, здольных змяняць яго да лепшага!
Курс для вас, калі:
- хочаце аб’ядноўваць ці ўжо аб’ядноўваеце людзей для супольнага развіцця, узаемападтрымкі і рэалізацыі ідэй
- імкняцеся развіваць лідарскія якасці і эмацыйны інтэлект, навыкі эфектыўнай камунікацыі і кіравання камандай, здольнасць натхняць іншых
- у вас ёсць суполка, згуртаванасць і эфектыўнасць якой вы хочаце павялічыць
- вы з камандай аднадумцаў хочаце граматна і сістэмна дасягаць агульных мэт
- хочаце ўмець пераадольваць крызісы і вырашаць канфлікты ў сваёй супольнасці без яе распаду
Мы дапаможам вам навучыцца эфектыўна развіваць сваю суполку:
- прыцягваць блізкіх па духу і інтарэсах людзей да сумеснай дзейнасці ў суполцы
- вызначаць мэты і задачы суполкі
- фарміраваць культуру, місію, каштоўнасці і прынцыпы суполкі
- кіраваць суполкай і размяркоўваць ролі ў ёй
- сістэмна дзейнічаць разам
- ацэньваць і павялічваць эфектыўнасць суполкі
- падтрымліваць атмасферу даверу і ўзаемадапамогі
- вырашаць канфлікты і пераадольваць рознагалоссі ў суполцы
- складаць праграму развіцця суполкі і кіраваць зменамі ў ёй
Курс доўжыцца 6 тыдняў і складаецца з 10 модуляў
Кожны модуль – гэта:
- відэалекцыі працягласцю 10-30 хвілін + канспект ад выкладчыка (на платформе)
- заданне для самастойнага выканання са зваротнай сувяззю (на платформе)
групавы вэбiнар з выкладчыкам працягласцю 1,5 гадзіны: абмеркаванне і практыкаванні (у тэлеграм-чаце)
Модуль 1. Навошта вам суполка?
Вы даведаецеся:
- Што такое суполка
- Чым суполка адрозніваецца ад іншых груп, ініцыятыў, камандаў і арганізацый
- Пра структуру курса і навошта ў ім удзельнічаць
Модуль 2. Алгарытм станаўлення суполкі
Вы даведаецеся:
- Пра перадумовы станаўлення суполкі
- Пра неабходныя для станаўлення суполкі ўмовы
- Пра тое, што такое ядро, або ініцыятыўная група
- Пра крокі і этапы складвання і станаўлення суполкі
- На што важна звярнуць увагу ў працэсе станаўлення суполкі
Модуль 3. Псіхалагічнае асяроддзе супольнасці
Вы даведаецеся:
- Што такое псіхалагічнай асяроддзе
- Як стварыць бяспечнае псіхалагічнае асяроддзе
- Давер у суполцы: што гэта такое, якія яго функцыі і як яго падтрымліваць
- Пра асаблівасці працы са “складанымі” ўдзельнікамі
Модуль 4. Культура і ідэнтычнасць суполкі. Каштоўнасці, прынцыпы і правілы
Вы даведаецеся:
- Як фарміруецца культура суполкі: унутраная і знешняя камунікацыя, узаемаадносіны ўнутры суполкі, рытуалы і звычаі
- Якая роля ідэнтычнасці ў станаўленні і развіцці суполкі
- Пра ўласцівасці моцных суполак
- Як вызначыць індывідуальныя і групавыя каштоўнасці
- Якія ёсць рызыкі пры выяўленні каштоўнасцяў
- Пра фарміраванне прынцыпаў і правілаў
Модуль 5. Актыўнасць і віды дзейнасці суполкі
Вы даведаецеся:
- Што такое актыўнасць суполкі
- Якія існуюць формы актыўнасці суполкі
- З чаго складаецца дзейнасць
- У чым адрозненне рэакцыйных дзеянняў ад сістэмнай дзейнасці
- Якая структура сістэмнай дзейнасці
- Якімі відамі дзейнасці можа займацца суполка
Модуль 6. Што такое стратэгія суполкі і калі яна ёй патрэбная?
Вы даведаецеся:
- Што такое стратэгія
- Як сфармуляваць бачанне і місію
- Як фарміруюцца стратэгічныя мэты ў суполцы
Модуль 7. Структура суполкі: важныя элементы
Вы даведаецеся:
- Што такое структура суполкі і з чаго яна складаецца
- Якія існуюць формы суполак, якія іх плюсы і мінусы
- Як вызначыць ролі, неабходныя для эфектыўнай дзейнасці суполкі
- Як сфарміраваць структуру і размеркаваць ролі ў суполцы
- Як аналізаваць эфектыўнасць дзейнасці суполкі
Модуль 8. Сістэмы кіравання суполкай
Вы даведаецеся:
- Якія ёсць тыпы сістэм кіравання суполкай
- Як выбудаваць працэс прыняцця рашэнняў
- Як аналізаваць эфектыўнасць
Модуль 9. Развіццё суполкі: прыцягненне, далучэнне і выхад удзельнікаў
Вы даведаецеся:
- Як прыцягваць людзей у суполку праз задавальненне іх патрэб
- Як арганізаваць уваход і выхад удзельнікаў
- Як перадаваць веды і досвед у суполцы
Модуль 10. Трансфармацыя суполкі
Вы даведаецеся:
- Якія існуюць этапы трансфармацыі суполкі
- Як падрыхтавацца да трансфармацыі: метады і інструменты
- Як адбываецца падзел, развіццё, спыненне існавання суполкі
- Як адбываецца трансфармацыя ў арганізацыю
- Як скласці праграму развіцця суполкі і кіраваць зменамі ў ёй
Актыўных удзельнікаў курса чакае бонус!
Падрабязней можна даведацца пасля рэгістрацыі.
Аўтар курса:
Іван Амелян
эксперт, трэнер і ментар па інстытуцыйным развіцці супольнасцяў, арганізацый і кааліцый
Прафесійны досвед:
З 2017 па 2020 год працаваў у камандзе Рэанімацыйнага пакета рэформаў і займаўся развіццём кааліцый грамадскіх арганізацый і ініцыятыў ва Украіне, якія прасоўвалі рэформы на рэгіянальным узроўні. З 2020 года займаецца падтрымкай суполак і ініцыятыў, якія ставяць за мэту сістэмнае развіццё
Каманда экспертаў, ментараў і кам’юніці-менеджараў
больш за 4 гады спецыялізуецца на сістэмным і праграмным развіцці суполак, грамадскіх ініцыятыў, НКА
Курс распрацаваны і праводзіцца камандай псіхолагаў Нацыі Лідэраў
- Прафесіяналы з вышэйшай базавай псіхалагічнай адукацыяй у розных спецыялізацыях: кансультаванне, гештальт
- Досвед працы кожнага псіхолага больш за 7 гадоў, у тым ліку больш за 2 гады выкладання на псіхалагічных курсах ад Нацыі Лідэраў: «Ступені», «Унутраная сіла», «Разам»
- Нашы псіхолагі рэгулярна павышаюць кваліфікацыю: праходзяць навучанне па актуальных праблемах, бяруць удзел у семінарах, трэнінгах і сустрэчах, абменьваюцца досведам і падтрымліваюць адно аднаго