Суполка NEXT: ад супольнасці да арганізаванасці — крокі да ўстойлівасці
Бясплатны анлайн-курс, які дапаможа навучыцца ствараць моцную суполку: ад першых крокаў да сістэмнай працы ў атмасферы даверу.
Старт 3 патоку: 06.10.2025
Рэгістрацыя: 29.09-05.10.2025

Курс для тых, хто:
- аб’ядноўвае або хоча аб’ядноўваць людзей дзеля ідэй і праектаў
- імкнецца развіваць лідарства, камунікацыю і навыкі кіравання камандай
- хоча зрабіць сваю суполку больш згуртаванай і эфектыўнай
- шукае спосабаў пераадольваць канфлікты і крызісы без страт
На курсе вы навучыцеся:
- прыцягваць і далучаць удзельнікаў
- фармуляваць каштоўнасці і правілы
- фарміраваць культуру суполкі
- выбудоўваць структуру і ролі
- сістэмна дасягаць мэтаў разам
- падтрымліваць давер і вырашаць рознагалоссі
- выбудоўваць стратэгію развіцця і кіраваць зменамі
Як праходзіць курс:
- відэалекцыі (10–30 хвілін) + канспекты
- практычныя заданні са зваротнай сувяззю
- штотыднёвыя вэбінары (1,5 гадзіны) з практыкаваннямі і жывой дыскусіяй
Праграма курса
Модуль 1. Навошта вам суполка?
Вы даведаецеся:
- Што такое суполка
- Чым суполка адрозніваецца ад іншых груп, ініцыятыў, камандаў і арганізацый
- Пра структуру курса і навошта ў ім удзельнічаць
Модуль 2. Алгарытм станаўлення суполкі
Вы даведаецеся:
- Пра перадумовы станаўлення суполкі
- Пра неабходныя для станаўлення суполкі ўмовы
- Пра тое, што такое ядро, або ініцыятыўная група
- Пра крокі і этапы складвання і станаўлення суполкі
- На што важна звярнуць увагу ў працэсе станаўлення суполкі
Модуль 3. Псіхалагічнае асяроддзе супольнасці
Вы даведаецеся:
- Што такое псіхалагічнай асяроддзе
- Як стварыць бяспечнае псіхалагічнае асяроддзе
- Давер у суполцы: што гэта такое, якія яго функцыі і як яго падтрымліваць
- Пра асаблівасці працы са “складанымі” ўдзельнікамі
Модуль 4. Культура і ідэнтычнасць суполкі. Каштоўнасці, прынцыпы і правілы
Вы даведаецеся:
- Як фарміруецца культура суполкі: унутраная і знешняя камунікацыя, узаемаадносіны ўнутры суполкі, рытуалы і звычаі
- Якая роля ідэнтычнасці ў станаўленні і развіцці суполкі
- Пра ўласцівасці моцных суполак
- Як вызначыць індывідуальныя і групавыя каштоўнасці
- Якія ёсць рызыкі пры выяўленні каштоўнасцяў
- Пра фарміраванне прынцыпаў і правілаў
Модуль 5. Актыўнасць і віды дзейнасці суполкі
Вы даведаецеся:
- Што такое актыўнасць суполкі
- Якія існуюць формы актыўнасці суполкі
- З чаго складаецца дзейнасць
- У чым адрозненне рэакцыйных дзеянняў ад сістэмнай дзейнасці
- Якая структура сістэмнай дзейнасці
- Якімі відамі дзейнасці можа займацца суполка
Модуль 6. Што такое стратэгія суполкі і калі яна ёй патрэбная?
Вы даведаецеся:
- Што такое стратэгія
- Як сфармуляваць бачанне і місію
- Як фарміруюцца стратэгічныя мэты ў суполцы
Модуль 7. Структура суполкі: важныя элементы
Вы даведаецеся:
- Што такое структура суполкі і з чаго яна складаецца
- Якія існуюць формы суполак, якія іх плюсы і мінусы
- Як вызначыць ролі, неабходныя для эфектыўнай дзейнасці суполкі
- Як сфарміраваць структуру і размеркаваць ролі ў суполцы
- Як аналізаваць эфектыўнасць дзейнасці суполкі
Модуль 8. Сістэмы кіравання суполкай
Вы даведаецеся:
- Якія ёсць тыпы сістэм кіравання суполкай
- Як выбудаваць працэс прыняцця рашэнняў
- Як аналізаваць эфектыўнасць
Модуль 9. Развіццё суполкі: прыцягненне, далучэнне і выхад удзельнікаў
Вы даведаецеся:
- Як прыцягваць людзей у суполку праз задавальненне іх патрэб
- Як арганізаваць уваход і выхад удзельнікаў
- Як перадаваць веды і досвед у суполцы
Модуль 10. Трансфармацыя суполкі
Вы даведаецеся:
- Якія існуюць этапы трансфармацыі суполкі
- Як падрыхтавацца да трансфармацыі: метады і інструменты
- Як адбываецца падзел, развіццё, спыненне існавання суполкі
- Як адбываецца трансфармацыя ў арганізацыю
- Як скласці праграму развіцця суполкі і кіраваць зменамі ў ёй
Расклад вэбiнараў (па мінскім часе)
08.10, серада, 19:00–20:30
15.10, серада, 19:00–20:30
22.10, серада, 19:00–20:30
29.10, серада, 19:00–20:30
05.11, серада, 19:00–20:30
12.11, серада, 19:00–20:30
Аўтары і аўтаркі, вядучыя
Каманда экспертаў, ментараў і кам’юніці-менеджараў больш за 4 гады спецыялізуецца на сістэмным і праграмным развіцці суполак, грамадскіх ініцыятыў, НКА
Моцныя суполкі змяняюць жыццё і людзей, і краіны.
«Супольнасць NEXT» дапаможа вам ператварыць групу аднадумцаў ва ўстойлівую каманду, якая ўмее расці і дзейнічаць разам.
FAQs
Ці будзе запiс вэбінараў?
Так, будзе. Але вэбiнары — гэта адпрацоўка практыкі, іх каштоўнасць у тым, каб прысутнічаць і працаваць у групе
Ці можна атрымаць сертыфікат пасля заканчэння курса?
Так, для ўдзельнікаў, якія пройдуць усе модулі і тэсты
Колькі будзе адкрыты доступ да матэрыялаў на платформе пасля заканчэння курса?
Матэрыялы будуць адкрытыя на працягу тыдня пасля заканчэння курса
Усе курсы:
- Ад выгарання да рэсурсу
- Вырашэнне канфліктаў
- Гендар з нуля
- Камунікацыя
- Майстэрства зносін
- Мэта. План. Вынік.
- Прававы самапамочнік на кожны дзень
- Публічная палітыка для пачаткоўцаў
- Радавод
- Разам
- Свядомае бацькоўства
- Сейбіт Прамовы
- Суполка NEXT
- Сямейныя фінансы пад кантролем
- Унутраная сіла
- Экашлях
- Экстраная псіхалагічная дапамога
- Ад выгарання да рэсурсу
- Вырашэнне канфліктаў
- Гендар з нуля
- Камунікацыя
- Майстэрства зносін
- Мэта. План. Вынік.
- Прававы самапамочнік на кожны дзень
- Публічная палітыка для пачаткоўцаў
- Радавод
- Разам
- Свядомае бацькоўства
- Сейбіт Прамовы
- Суполка NEXT
- Сямейныя фінансы пад кантролем
- Унутраная сіла
- Экашлях
- Экстраная псіхалагічная дапамога