Адчуваеце ў сабе сілы і жаданне дапамагчы нам у асвеце беларусаў?
Ужо займаецеся гэтым і ў вас ёсць ідэі супольных праектаў?

Давайце разам развіваць беларускае грамадства для дасягнення вынікаў, якіх прагнем!

Валанцёрства і стажыроўкі

Служба суправаджэння выпускнікоў Нацыі Лідараў рыхтуецца да свайго запуску. Праз яе можна будзе стаць валанцёрам або стажорам у Нацыі Лідараў. Сачыце за нашымі анонсамі ў сацсетках

Для аўтараў, экспертаў, вядучых

Калі ў Вас ёсць ідэя адукацыйнага курса і экспертнасць, запрашаем запоўніць анкету для аўтараў.
Калі Вы хочаце правесці майстар-клас ці рэалізаваць сумесны адукацыйны праект, напішыце нам на contact@nationofleaders.pl

Партнёрства з арганізацыямі і суполкамі

Мы запрашаем арганізацыі, некамерцыйныя і камерцыйныя, беларускія і міжнародныя, адукацыйныя і не толькі, да супрацы. Напішыце нам на contact@nationofleaders.pl

У 2025 годзе мы будзем запрашаць удзельнікаў, экспертаў, ментараў, кансультантаў, партнёраў
да супрацы ў рамках:

  • Інкубатара праектаў выпускнікоў, накіраваных на рост грамадзянскай актыўнасці і сацыяльных змен
  • Акселератара правайдараў грамадзянскай адукацыі дарослых
  • Калі Вам цікавыя гэтыя напрамкі, напішыце нам на contact@nationofleaders.pl

Напішыце нам






    * палі, абавязковыя для запаўнення