Бясплатны анлайн-курс
Вырашэнне канфліктаў: навыкі для жыцця
Бясплатны анлайн-курс, які дапаможа больш спакойна рэагаваць на спрэчкі і выходзіць з канфліктаў з карысцю для адносін
Старт 5 патоку: 15.09.2025
Рэгістрацыя: 08.09 – 14.09.2025

Для каго і навошта:
Канфлікты непазбежныя: дома, на працы, з сябрамі. Пытанне ў тым, што з імі рабіць.
На курсе вы навучыцеся:
● разумець, чаму ўзнікае канфлікт і як яго не пагаршаць,
● слухаць і знаходзіць агульную мову нават у вострых сітуацыях,
● кіраваць эмоцыямі і стрэсам,
● знаходзіць кампраміс і будаваць супрацоўніцтва замест барацьбы,
● захоўваць прадукцыйнасць і давер у адносінах.
Як праходзіць курс:
- 7 тыдняў анлайн / 6 модуляў
- кароткія відэалекцыі (10–30 хвілін) + канспекты
- заданні са зваротнай сувяззю ад выкладчыка
- групавыя вэбінары ў чаце для практыкі і абмеркаванняў
Зручны фармат: тэорыю разбіраеце ў сваім тэмпе, практыку абмяркоўваеце разам.
Праграма курса
Модуль 1. Паняцце і сутнасць канфлікту
Вы даведаецеся:
- Паняцце і прыметы канфлікту
- Дэструктыўны і канструктыўны сцэнар канфлікту
- Структура канфлікту
- Суб’екты канфлікту
- Пазіцыі, інтарэсы, матывы і патрэбы ў канфлікце
- Паняцце інцыдэнту і канфліктнай сітуацыі
- Формула канфлікту
- Характарыстыка канфліктагенаў
- Правілы абыходжання з канфліктагенамі
Модуль 2. Віды і дынаміка канфліктаў
Вы даведаецеся:
- Віды канфліктаў (па аб’ёме, працягласці, крыніцы ўзнікнення, сферах жыццядзейнасці)
- Прычыны і ўзроўні канфліктаў
- Дынаміка канфлікту, лесвіца дэструктыўнага развіцця канфлікту
- Канструктыўныя і дэструктыўныя наступствы канфліктаў
Модуль 3. Стылі паводзін у канфлікце. Прынцыпы і алгарытмы супрацы
Вы даведаецеся:
- Стылі паводзін у канфліктнай сітуацыі: канкурэнцыя, ухіленне, прыстасаванне, кампраміс, супраца (прыклады сітуацый, рэакцый, выкарыстання)
- Прынцыпы супрацы
- Алгарытм дасягнення супрацы (рэкамендацыі для ўдзельніка канфлікту)
Модуль 4. Ролі ў канфлікце
Вы даведаецеся:
- Трансактавы аналіз камунікавання
- Ролі (“Дарослы”, “Бацька”, “Дзіця”) і іх праявы ў канфлікце
- Віды трансактаў у канфліктах
- Фарміраванне пазіцыі “Дарослага” ў развязанні канфліктнага ўзаемадзеяння
Модуль 5. Эмацыйны стан у канфлікце
Вы даведаецеся:
- Эмацыйны інтэлект як фактар вырашэння канфліктаў
- Камунікатыўная мадэль “Чатыры вухі” і яе выкарыстанне ў вырашэнні канфліктаў
- Прынцыпы і прыёмы негвалтоўнага камунікавання
- Тэхнікі рэгулявання эмацыйнага стану ў канфлікце
Модуль 6. Канструктыўнае вырашэнне канфліктаў
Вы даведаецеся:
- Канфлікт як імкненне да змен
- Інтарэсы і патрэбы як грунт для пошуку ўзаемавыгадных рашэнняў, пошук агульнага ў мэтах і інтарэсах
- Тактыкі супрацы ў канфлікце
- Выбар аптымальнай стратэгіі вырашэння канфлікту
- Умовы рэалізацыі стратэгіі супрацы
- Алгарытмы канструктыўнага вырашэння канфліктаў
Расклад вэбiнараў
17.09, серада, 20:00–21:30 па Мінску (19:00–20:30 па Варшаве, 21:00–22:30 па Тбілісі)
24.09, серада, 20:00–21:30 па Мінску (19:00–20:30 па Варшаве, 21:00–22:30 па Тбілісі)
01.10, серада, 20:00–21:30 па Мінску (19:00–20:30 па Варшаве, 21:00–22:30 па Тбілісі)
08.10, серада, 20:00–21:30 па Мінску (19:00–20:30 па Варшаве, 21:00–22:30 па Тбілісі)
15.10, серада, 20:00–21:30 па Мінску (19:00–20:30 па Варшаве, 21:00–22:30 па Тбілісі)
22.10, серада, 20:00–21:30 па Мінску (19:00–20:30 па Варшаве, 21:00–22:30 па Тбілісі)
Выкладчык
Станіслаў Ботвін
медыятар, трэнер медыятараў

- Цэнтр “Медыяцыя і права”, медыятар
- Інстытут павышэння кваліфікацыі пры Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А.С. Пушкіна, праграма “Антыкрызіснае кіраванне”, антыкрызісны кіраўнік катэгорыі “У”
- Інстытут павышэння кваліфікацыі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці “Антыкрызіснае кіраванне”, антыкрызісны кіраўнік катэгорыі “З”
Канфлікты не абавязкова павінны разбураць.
Гэты курс — пра тое, як ператварыць сутыкненні ў рэсурс: для росту, даверу і больш моцных адносін.
FAQs
Ці будзе запiс вэбінараў?
Так, будзе. Але вэбiнары — гэта адпрацоўка практыкі, іх каштоўнасць у тым, каб прысутнічаць і працаваць у групе
Ці можна атрымаць сертыфікат пасля заканчэння курса?
Так, для ўдзельнікаў, якія пройдуць усе модулі і тэсты
Колькі будзе адкрыты доступ да матэрыялаў на платформе пасля заканчэння курса?
Матэрыялы будуць адкрытыя на працягу тыдня пасля заканчэння курса
Усе курсы:
- Ад выгарання да рэсурсу
- Вырашэнне канфліктаў
- Гендар з нуля
- Камунікацыя
- Майстэрства зносін
- Мэта. План. Вынік.
- Прававы самапамочнік на кожны дзень
- Публічная палітыка для пачаткоўцаў
- Радавод
- Разам
- Свядомае бацькоўства
- Сейбіт Прамовы
- Суполка NEXT
- Сямейныя фінансы пад кантролем
- Унутраная сіла
- Экашлях
- Экстраная псіхалагічная дапамога
- Ад выгарання да рэсурсу
- Вырашэнне канфліктаў
- Гендар з нуля
- Камунікацыя
- Майстэрства зносін
- Мэта. План. Вынік.
- Прававы самапамочнік на кожны дзень
- Публічная палітыка для пачаткоўцаў
- Радавод
- Разам
- Свядомае бацькоўства
- Сейбіт Прамовы
- Суполка NEXT
- Сямейныя фінансы пад кантролем
- Унутраная сіла
- Экашлях
- Экстраная псіхалагічная дапамога