Бясплатны анлайн-курс
Вырашэнне канфліктаў: навыкі для жыцця
Канструктыўна вырашаем канфлікты з карысцю для ўзаемаадносін
Жыццё без канфліктаў немагчымае. Імкненне да поўнай неканфліктнасці і жаданне засцерагчы сябе ад любых сутыкненняў уяўляе сабою небяспечную ілюзію. Аднак для таго, каб мінімізаваць іх разбуральныя наступствы, патрэбныя адмысловыя веды. Навучыцеся здабываць з канфліктаў максімальную карысць і пазітыўна з іх выходзіць на нашым курсе “Вырашэнне канфліктаў: навыкі для жыцця”!
Курс для тых, хто хоча:
- пераадольваць канфлікты ў розных сферах жыцця, захоўваючы асабістую прадуктыўнасць
- экалагічна рэагаваць на рознасць думак і знаходзіць кампраміс
- развіваць культуру супрацы, паразумення і ўзаемапавагі ўнутры калектыву
- ствараць і захоўваць устойлівую і гарманічную атмасферу, якая спрыяе доўгатэрміноваму развіццю супольнасці
Мы дапаможам вам навучыцца ўжываць прылады канструктыўнага вырашэння канфліктаў і ўрэгулявання спрэчных сітуацый:
- умець слухаць, знаходзіць паразуменне
- разумець патрэбы апанента праз інтарэсы
- выяўляць канфліктагены і прычыны канфлікту
- своечасова і дакладна арыентавацца ў канфліктных сітуацыях
- ужываць метады правядзення эфектыўных перамоў
- аднаўляць камунікацыю паміж бакамі канфлікту
- прымаць узаемавыгадныя рашэнні, знаходзіць кампрамісы
- кіраваць эмоцыямі і працаваць са стрэсам у канфліктных сітуацыях
- адрозніваць канфлікт, інцыдэнт, канфліктную сітуацыю
- вызначаць від і этап канфлікту
- аналізаваць канфліктныя сітуацыі па розных схемах
- абіраць свой стыль паводзін у канфлікце
- займаць пазіцыю “Дарослага” ў вырашэнні канфлікту
Па выніках курса вы будзеце ведаць, як выходзіць з сітуацыі нязгоды з пачуццём задавальнення і без шкоды для адносін!
Курс доўжыцца 8 тыдняў і складаецца з 6 модуляў
Кожны модуль – гэта:
- відэалекцыі працягласцю 10-30 хвілін + канспект ад выкладчыка (на платформе)
- заданне для самастойнага выканання са зваротнай сувяззю (на платформе)
- групавы вэбінар з выкладчыкам: абмеркаванне і практыкаванні (у тэлеграм-чаце)
Модуль 1. Паняцце і сутнасць канфлікту
Вы даведаецеся:
- Паняцце і прыметы канфлікту
- Дэструктыўны і канструктыўны сцэнар канфлікту
- Структура канфлікту
- Суб’екты канфлікту
- Пазіцыі, інтарэсы, матывы і патрэбы ў канфлікце
- Паняцце інцыдэнту і канфліктнай сітуацыі
- Формула канфлікту
- Характарыстыка канфліктагенаў
- Правілы абыходжання з канфліктагенамі
Модуль 2. Віды і дынаміка канфліктаў
Вы даведаецеся:
- Віды канфліктаў (па аб’ёме, працягласці, крыніцы ўзнікнення, сферах жыццядзейнасці)
- Прычыны і ўзроўні канфліктаў
- Дынаміка канфлікту, лесвіца дэструктыўнага развіцця канфлікту
- Канструктыўныя і дэструктыўныя наступствы канфліктаў
Модуль 3. Стылі паводзін у канфлікце. Прынцыпы і алгарытмы супрацы
Вы даведаецеся:
- Стылі паводзін у канфліктнай сітуацыі: канкурэнцыя, ухіленне, прыстасаванне, кампраміс, супраца (прыклады сітуацый, рэакцый, выкарыстання)
- Прынцыпы супрацы
- Алгарытм дасягнення супрацы (рэкамендацыі для ўдзельніка канфлікту)
Модуль 4. Ролі ў канфлікце
Вы даведаецеся:
- Трансактавы аналіз камунікавання
- Ролі (“Дарослы”, “Бацька”, “Дзіця”) і іх праявы ў канфлікце
- Віды трансактаў у канфліктах
- Фарміраванне пазіцыі “Дарослага” ў развязанні канфліктнага ўзаемадзеяння
Модуль 5. Эмацыйны стан у канфлікце
Вы даведаецеся:
- Эмацыйны інтэлект як фактар вырашэння канфліктаў
- Камунікатыўная мадэль “Чатыры вухі” і яе выкарыстанне ў вырашэнні канфліктаў
- Прынцыпы і прыёмы негвалтоўнага камунікавання
- Тэхнікі рэгулявання эмацыйнага стану ў канфлікце
Модуль 6. Канструктыўнае вырашэнне канфліктаў
Вы даведаецеся:
- Канфлікт як імкненне да змен
- Інтарэсы і патрэбы як грунт для пошуку ўзаемавыгадных рашэнняў, пошук агульнага ў мэтах і інтарэсах
- Тактыкі супрацы ў канфлікце
- Выбар аптымальнай стратэгіі вырашэння канфлікту
- Умовы рэалізацыі стратэгіі супрацы
- Алгарытмы канструктыўнага вырашэння канфліктаў
24.10, чацвер, 20:00-21:30
31.10, чацвер, 20:00-21:30
07.11, чацвер, 20:00-21:30
14.11, чацвер, 20:00-21:30
21.11, чацвер, 20:00-21:30
28.11, чацвер, 20:00-21:30
Актыўных удзельнікаў курса чакае бонус!
Падрабязней можна даведацца пасля рэгістрацыі.
Выкладчык курса:
Станіслаў Ботвін
медыятар, трэнер медыятараў
Адукацыя:
- Цэнтр “Медыяцыя і права”, медыятар
- Інстытут павышэння кваліфікацыі пры Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А.С. Пушкіна, праграма “Антыкрызіснае кіраванне”, антыкрызісны кіраўнік катэгорыі “У”
- Інстытут павышэння кваліфікацыі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці “Антыкрызіснае кіраванне”, антыкрызісны кіраўнік катэгорыі “З”
Прафесійны досвед:
Практыкуючы медыятар, правёў больш за 100 медыяцый, выкарыстоўвае навыкі медыяцыі як у арганізацыі бізнес-працэсаў, гэтак і ў перамовах
Курс распрацаваны і праводзіцца камандай псіхолагаў Нацыі Лідэраў
- Прафесіяналы з вышэйшай базавай псіхалагічнай адукацыяй у розных спецыялізацыях: кансультаванне, гештальт
- Досвед працы кожнага псіхолага больш за 7 гадоў, у тым ліку больш за 2 гады выкладання на псіхалагічных курсах ад Нацыі Лідэраў: «Ступені», «Унутраная сіла», «Разам»
- Нашы псіхолагі рэгулярна павышаюць кваліфікацыю: праходзяць навучанне па актуальных праблемах, бяруць удзел у семінарах, трэнінгах і сустрэчах, абменьваюцца досведам і падтрымліваюць адно аднаго