
Кантрабанда ведаў і лек ад самоты. Як ператварыць цяжкасці ў лідарскія амбіцыі
Некалі гісторыкі дадуць вызначэнне 20-м гадам XXI стагоддзя. Мы іх пражываем “тут і цяпер”. Новыя абставіны, новыя выклікі. І яшчэ — новыя веды. Менавіта яны дапамагаюць не згубіцца ў віры падзей, а калі гэта раптам здарылася — знайсці сябе.
Знайсці сябе дзякуючы новым магчымасцям камунікацыі са знешнім светам і здзівіцца таму, як гэта дапамагае атрымаць новыя веды, пабудаваць новы фундамент, дзе б вы ні знаходзіліся.
Ініцыятары мультыадукацыйнага праекта “Нацыя Лідараў” з 2021 года ў практычнай плашчыні адказваюць на пытанні, якія хвалююць многіх: як стаць часткай актыўнай адукацыйнай і грамадзянскай супольнасці, якія ёсць цяжкасці на гэтым шляху, як не замкнуцца ў сабе і — бадай, галоўнае — не страціць пачуцця апоры.