Што такое гендаргэп і як барацьба з гендарнымі стэрэатыпамі дапамагае мужчынам
— Давайце пагаворым пра такі незвычайны курс як “Гендар з нуля”, тым больш што да 26 кастрычніка на яго ідзе набор.
— Па шчырасці, гэта адзін з вельмі складаных нашых курсаў. Часам здаецца: “Ну якое гэта мае дачыненне да майго штодзённага жыцця? Усе гэтыя гендарныя праблемы не дапамагаюць складваць сямейны бюджэт, не дазваляюць сябе псіхалагічна падтрымаць…” і г.д.
Але калі мы паглядзім на глабальную сітуацыю, у якой жывём, то наш раскол — ён шмат у чым каштоўнасны, ён засяроджаны на так званых “традыцыйных” і “нетрадыцыйных” каштоўнасцях, “скрэпах”, супрацьстаянні усходняй і заходняй цывілізацый.
Гэтая тэма насамрэч вельмі трыгерная, якая заўжды прыцягвае ўвагу вельмі рознаполюсную.
Ёсць людзі, якія думаюць, што ўсё гэта — бздура, ўсе гэтыя вашыя фемінітывы ці “дзясяткі гендараў”…
З іншага боку ёсць людзі досыць радыкальныя ў змаганні за роўнасць. І нам здаецца, што ва ўсіх гэтых спрэчках і дыскусіях часта не хапае ведання прадмету.
