«Нас не вучылі кіраваць фінансамі ці спраўляцца са стрэсам…» Гутарка з заснавальніцай анлайн-курсаў «Нацыя лідараў»

Адукацыйная платформа «Нацыя лідараў» паўстала ў 2021 годзе. На той момант 80% навучэнцаў яшчэ фізічна былі ў Беларусі. Але — адразу быў абраны кірунак на анлайн. І гэта… спрацавала! Анлайн-фармат сёння дазваляе быць па-над межамі і звязваць беларусаў, дзе б яны ні жылі.

Каб разабрацца, што да чаго, мы пагутарылі з заснавальніцай і валантэркай праекта — Таццянай.

«Назва паўстала вельмі эмацыйна, на хвалі ўздыму 2020 года. Мы ўсе лідары, кожны з нас! Трэба браць на сябе адказнасць і пашыраць яе: на сям’ю, двор, горад, краіну. Час паказаў, што найперш трэба асэнсаваць сябе — мы шукаем новыя сэнсы і шляхі. Чаго мы хочам? Што нам патрэбна? Куды далей? Мы шукаем, значыць — вучымся».

Чытаць артыкул цалкам у крыніцы