Бясплатны анлайн-курс

Антыпрапаганда

вучымся працаваць з фактамі і выкрываць міфы

Старт 6 патоку: 13.03.2023

Рэгістрацыя: 06.03-10.03.2023

Падпішыцеся на абвестку пра старт рэгістрацыі
на наступны паток па спасылцы
 

Прапаганда – гэта не толькі навіны ў дзяржаўных СМІ ў аўтакратычных рэжымах.

Адны вераць вядомым тэлевядоўцам і газетам, іншыя – папулярным тэлеграм- і ютуб-каналам. Шмат людзей не заўважаюць, як “пэўныя” крыніцы перагортваюць факты і трансфармуюць праўду, каб сфармаваць у чытача неабходную думку

Навучыцеся адрозніваць прапаганду, развіўшы крытычнае мысленне на курсе «Антыпрапаганда»

Курс для вас, калі:

  • хочаце зразумець, чаму людзі вераць прапагандзе і як гэта працуе
  • хочаце павысіць медыяграматнасць і процідзейнічаць прапагандзе
  • вам цяжка мець зносіны з людзьмі, якія вераць прапагандзе
  • імкнецеся развіць дар пераканання і адукоўваць людзей вакол сябе
  • хочаце развіць крытычнае мысленне

Пасля праходжання курса, вы зможаце:

  • хутка адрозніваць журналістыку ад прапаганды
  • ажыццяўляць факт-чэкінг (праверку фактаў)
  • накіроўваць размову ў патрэбнае рэчышча, разумеючы псіхалогію апанента
  • граматна даносіць факты і аргументы да тых, хто адмаўляецца ў іх верыць
  • з лёгкасцю самастойна вызначаць, якім СМІ можна давяраць
  • праводзіць контрпрапаганду сярод тых, хто не асвоіў навыкі крытычнага мыслення

Праграма курса:

Тэма 1. Адрозненне журналістыкі ад прапаганды

Вы навучыцеся:

  • вылічаць у навінах прыёмы, характэрныя толькі для прапаганды
  • па вывучаных прыкметах адрозніваць: журналістыка ці прапаганда?
Тэма 2. Факт-чэкінг

Вы навучыцеся:

  • з дапамогай рэкамендаваныхх крокаў хутка вызначаць: факт ці хлусня?
  • адрозніваць надзейную крыніцу ад “фэйкамёта”
Тэма 3. Псіхалогія апанента — як накіраваць размову ў патрэбнае рэчышча

Вы навучыцеся:

  • настройвацца на размову і настройваць суразмоўцу
  • стрымана весці дыялог, даносячы свае думкі і слухаючы апанента
  • вызначаць, калі і як варта завяршыць абмеркаванне
Тэма 4. Псіхалогія апанента — выкарыстанне фактаў і аргументаў

Вы навучыцеся:

  • вызначаць, калі можаце паўплываць на стаўленне апанента
  • падбіраць аргументы і крыніцы, важныя для суразмоўцы
  • эфектыўна прыводзіць аргументы ў дыялогу
  • дапамагаць зразумець суразмоўцу, што яго крыніца інфармацыі ненадзейная
Тэма 5. Саветы псіхолага — як размаўляць з людзьмі, пацярпелымі ад прапаганды

Вы навучыцеся:

  • вызначаць, калі не варта ўступаць у дыялог з чалавекам
  • будаваць дыялог, выкарыстоўваючы прасунутыя прыёмы вядзення дыскусіі ад прафесіяналаў

Кожны занятак будуецца па наступнай схеме:

  • кароткая відэалекцыя і канспект ад выкладчыка курса
  • прыклад прапаганды (відэа ці артыкул)
  • дадатковыя карысныя матэрыялы
  • цікавы тэст для замацавання засвоенага матэрыялу
  • вэбінар з выкладчыкам: разбор прыкладаў, пытанні-адказы, трэніроўка навыкаў зносін з апанентам

Расклад вэбінараў (час мінскі):

11.10 Аўторак  19:00 – 19:40
13.10 Чацвер 19:00 – 19:40
18.10 Аўторак 19:00 – 19:40
20.10 Чацвер 19:00 – 19:40
Дадатковы вэбінар з псіхолагам:
25.10 Аўторак 19:00 – 19:40

Бонус! Пасля праходжання навучання вас запросяць у агульны чат выпускнікоў курсу «АНТЫПРАПАГАНДА», дзе заўсёды зможаце задаць пытанне па цікавай сітуацыі і атрымаць адказ ад спецыяліста

Аўтар курса

Менеджэр па перамовах

Адукацыя:
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт,
факультэт міжнародных адносін,
спецыялізацыя: міжнародныя адносіны
Досвед:

Больш за 10 гадоў правядзення складаных перамоваў з кліентамі і партнёрамі, вырашэння спрэчак, фасілітацыі абмеркаванняў у камандзе

Заснавальнік і галоўны рэдактар сайта і тэлеграм-канала antipropaganda.io

Аўтар 5-ай тэмы Кансультуючы псіхолаг

Адукацыя:

Маскоўскі Гештальт Інстытут

Досвед:

7 гадоў практыкі па вырашэнні канфліктаў, вядзенні перамоў, медыяцыі ў двух кампаніях, у тым ліку міжнароднай

Адказы на частыя пытаннi:

ЦІ БУДЗЕ ЗАПIС ВЭБІНАРА

Не, мы не робім запісаў вэбінараў гэтага курсу. Вэбінар — гэта адпрацоўка практыкі, іх каштоўнасць у тым, каб прысутнічаць і працаваць у групе

ЦІ МОЖНА АТРЫМАЦЬ СЕРТЫФІКАТ ПАСЛЯ СКАНЧЭННЯ КУРСА

Так, для ўдзельнікаў, якія пройдуць усе модулі і тэсты

КОЛЬКІ БУДЗЕ АДКРЫТЫ ДОСТУП ДА МАТЭРЫЯЛАЎ НА ПЛАТФОРМЕ ПАСЛЯ ЗАКАНЧЭННЯ КУРСА

Матэрыялы будуць адкрытыя прыкладна на працягу тыдня пасля апошняга вэбінара