Бясплатны анлайн-курс
Прававы самапамочнік на кожны дзень
Ахова здароўя | ЖКГ | Экалогія | Адукацыя | Працоўнае права | Права спажыўцаПалепшыце сваё жыццё і навакольнае асяроддзе, дзякуючы навыкам па абароне сваіх правоў
Уявіце, што вы і вашы блізкія дабіліся:- бясплатнага якаснага лячэння ва ўважлівых дактароў
- пражывання ў экалагічна чыстым горадзе з захаваннем свайго здароўя, без хвалявання пра шкодныя выкіды
- пражывання ў цёплай кватэры, у якую без перабояў падаецца чыстая вада, а аплата ЖК-паслуг раўназначная іх аб’ёму і якасці
- атрымання школьнікамі якаснай бясплатнай адукацыі і камфортных умоў у інтэрнаце для студэнтаў
- бяспечных і камфортных умоў працы, без прымусовых перапрацовак, з рэальнай магчымасцю карыстацца сацыяльнымі гарантыямі
- магчымасці вяртаць сродкі за тавары і паслугі, якія не адпавядаюць апісанню на сайце
Курс для вас, калі:
- вы ўжо сутыкнуліся з парушэннем вашых правоў
- вы не чакаеце, пакуль вашы правы будуць парушаныя, а хочаце загадзя ведаць, як дзейнічаць
- вы не гатовыя марнаваць час, сілы і сродкі на пошук рашэння сярод велізарнай колькасці прававой інфармацыі, складанай для разумення
- вы бачыце несправядлівасць у адносінах да сябе і сваіх блізкіх і гатовыя дзейнічаць, але не ведаеце як
На курсе вы даведаецеся:
- што канкрэтна рабіць у выпадку парушэння вашых правоў
- алгарытмы дзеянняў для самых распаўсюджаных парушэнняў правоў грамадзян Беларусі
- у якія органы па якіх пытаннях звяртацца
- як правільна напісаць зварот, каб пытанне было вырашана
- якія прававыя дакументы дапамогуць вырашыць вашу праблему
- з дапамогай якіх механізмаў можна атрымаць станоўчае вырашэнне пытання ў выпадку першапачатковай адмовы
Кожны занятак — 20% тэорыі і 80% практыкі:
- кароткая відэалекцыя і канспект ад выкладчыка курса
- простыя заданні для самастойнага выканання
- вэбiнары — групавыя заняткі з выкладчыкам з разборамi тэм, заданняў курса
Модуль 1. Ахова здароўя
Вы даведаецеся:
- Пытанні, з якімі можна сутыкнуцца падчас звароту ва ўстановы аховы здароўя
- Як хутка і эфектыўна іх вырашыць з дапамогаю законаў
- Як скласці пазыўную заяву на імя арганізацыі (установы)
Модуль 2. Экалогія
Вы даведаецеся:
- Асноўныя артыкулы экалагічнага заканадаўства (коратка)
- Парадак дзеянняў пры парушэнні экалагічнага заканадаўства
- Як абараніць сваё здароўе і здароўе родных праз абарону навакольнага асяроддзя
Модуль 3. ЖКГ
Вы даведаецеся:
- Асноўныя законы па абароне правоў спажыўца жыллёва-камунальных паслуг (коратка)
- Парадак і правілы зваротаў у службы ЖКГ
- Як працуе служба “115.бел”
- Як скласці скаргу на неправамерныя дзеянні абслуговай арганізацыі: пераразлік паслуг, кампенсацыя, упарадкаванне тэрыторыі
Модуль 4. Адукацыя
Вы даведаецеся:
- Як вырашаць найбольш частыя праблемы, якія датычацца абавязковай адпрацоўкі альбо забеспячэння студэнта жыллём
- Куды звяртацца пры парушэнні правоў студэнта
- Як вырашаць праблемы, звязаныя з парушэннем правоў дзіцяці, якія ўзнікаюць у працэсе навучання ў школе
Модуль 5. Працоўнае права
Вы даведаецеся:
- Якія існуюць нарматыўна-прававыя акты ў сферы працы
- Якія базавыя (асноўныя) правы працаўніка
- Што рабіць, калі кіраўнік парушае закон і не рэагуе на патрабаванні працаўнікоў
Модуль 6. Правы спажыўца
Вы даведаецеся:
- Хто такі спажывец
- Якія правы дае закон “Аб абароне правоў спажыўцоў”
- Хто можа займацца абаронай правоў спажыўца
- Кейсы па абароне правоў спажыўцоў уласнымі сіламі
- Якія дзяржаўныя або грамадскія арганізацыі дапамогуць адстаяць выкананне закона “Аб абароне правоў спажыўцоў”
Актыўных удзельнікаў курса чакае бонус!
Пасля завяршэння навучання вас запросяць у агульны чат выпускнікоў курса “Правы грамадзяніна Беларусі”, дзе вы заўсёды зможаце задаць пытанне па сітуацыі, якая вас хвалюе, і атрымаць адказ ад спецыяліста
03.10, чацвер, 20:00-21:30
10.10, чацвер, 20:00-21:30
17.10, чацвер, 20:00-21:30
24.10, чацвер, 20:00-21:30
31.10, чацвер, 20:00-21:30
Аўтар курса:
Андрэй Бодзілеў
праваабаронца
Адукацыя:
- Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А. Куляшова
Спецыялізацыя “Гісторыя і грамадска-палітычныя дысцыпліны, выкладчык”
Прафесійны досвед:
- Праваабаронца з досведам практычнай дапамогі людзям, пацярпелым ад дзеянняў, якія парушаюць канстытуцыйныя правы грамадзян і міжнародныя пакты
- Дасведчаны валанцёр Беларускага Хельсінскага Камітэта па абароне правоў чалавека
- Заснавальнік і каардынатар экалагічнай ініцыятывы “За здаровы Магілёў”, арганізатар кампаній па абароне правоў чалавека ў сферы медыцыны і экалогіі
Курс распрацаваны і праводзіцца камандай псіхолагаў Нацыі Лідэраў
- Прафесіяналы з вышэйшай базавай псіхалагічнай адукацыяй у розных спецыялізацыях: кансультаванне, гештальт
- Досвед працы кожнага псіхолага больш за 7 гадоў, у тым ліку больш за 2 гады выкладання на псіхалагічных курсах ад Нацыі Лідэраў: «Ступені», «Унутраная сіла», «Разам»
- Нашы псіхолагі рэгулярна павышаюць кваліфікацыю: праходзяць навучанне па актуальных праблемах, бяруць удзел у семінарах, трэнінгах і сустрэчах, абменьваюцца досведам і падтрымліваюць адно аднаго
Усе курсы:
Menu
Не, мы не робім запісаў вэбінараў гэтага курсу. Вэбінар — гэта адпрацоўка практыкі, іх каштоўнасць у тым, каб прысутнічаць і працаваць у групе
Так, для ўдзельнікаў, якія пройдуць усе модулі і тэсты
Матэрыялы будуць адкрытыя на працягу тыдня пасля заканчэння курса