Выкарыстоўвайце VPN і рэжым “Інкогніта”.
Медыярэсурсы Нацыі Лідараў уключаныя ў спіс арганізацый, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці

Паляпшай сваё жыццё ўжо зараз!

Мы распрацоўваем і падтрымліваем адукацыйныя і даследчыя праекты і ініцыятывы, накіраваныя на развіццё моцнай грамадзянскай супольнасці Беларусі

Мы дапамагаем беларусам працягваць развіццё ў актуальных для іх сферах, павышаць узровень ведаў і навыкаў, неабходных для пабудовы свайго жыцця і сваёй дзяржавы

Наша Місія

Садзейнічаць станаўленню актыўных удзельнікаў грамадзянскай супольнасці Беларусі

Нашы каштоўнасці

Агульныя для ўсяго чалавецтва:

  • свабода (слова, выбару, волевыяўлення, фізічная)
  • чалавечае жыццё і годнасць
  • права, законнасць, справядлівасць

Інкубацыйная праграма «Пясочніца»

Што такое «Пясочніца»?
«Пясочніца» — гэта кароткатэрміновая праграма падтрымкі для людзей з ідэямі праектаў, скіраваных на сацыяльныя і грамадзянскія змены ў Беларусі

Тэрміны правядзення: 24.03.2025 — 30.04.2025

Што дае ўдзел у праграме?
– Кансультацыйная падтрымка экспертаў (не менш за 3 анлайн-сустрэчы працягласцю 1–1,5 гадзіны)
– Разавая стыпендыя ў памеры 300 еўра
– Дапамога ў прасоўванні праекта праз магчымасці хаба «Нацыя Лідараў»,
(па жаданні)

Я магу прыняць удзел?
Так, калі табе больш за 18 гадоў, ты выпускнік(ца) як мінімум адной адукацыйнай праграмы хаба
і ў цябе ёсць ідэя праекта ці ініцыятывы для сацыяльных і грамадзянскіх змен у Беларусі

Як патрапіць у «Пясочніцу»?
Падаць заяўку з 05.03.2025 па 16.03.2025
– Прайсці конкурсны адбор з 17.03.2025 па 23.03.2025 (заяўкі ацэньвае журы)
– Стать адным з 9 удзельнікаў праграмы

Як ацэньваюцца ідэі?
– Адпаведнасць ідэі тэматыцы сацыяльных і грамадзянскіх змен у Беларусі
– Якасць апісання і ўзровень прапрацоўкі праекта
– Рэалістычнасць і магчымасць рэалізацыі ідэі
– Патэнцыйны ўплыў праекта на беларускае грамадства
– Інавацыйнасць і арыгінальнасць прапанаваных рашэнняў

Навошта ўдзельнічаць?
«Пясочніца» — гэта магчымасць дапрацаваць сваю ідэю, атрымаць экспертную, фінансавую падтрымку і рэсурсы для таго, каб рэалізацаваць свой праект

Важныя даты:
Прыём заявак: 05.03.2025 — 16.03.2025
Адбор удзельнікаў: 17.03.2025 — 23.03.2025
Правядзенне інкубацыйнай праграмы: 24.03.2025 — 30.04.2025

Па ўсіх пытаннях пішыце на contact@nationofleaders.pl або ў сацыяльныя сеткі хаба Instagram, Telegram, YouTube, Facebook

Наш калектыў складаецца з аўтараў і выкладчыкаў курсаў, а таксама камандаў, якія падтрымліваюць адукацыйную экасістэму Нацыі Лідараў:

  • Прадзюсарскі цэнтр
  • Навукова-метадычны цэнтр
  • Анлайн-платформа
  • Маркетынгавая служба
  • Фандрайзінгавая служба
  • Адміністрацыя
BEL