Навучанне на працягу ўсяго жыцця: чаму гэта неабходна для сучаснага беларуса?

Навучанне на працягу ўсяго жыцця: чаму гэта неабходна для сучаснага беларуса?

Свет вакол змяняецца вельмі імкліва, і зараз, як казаў той Трус у кнізе Люіса Кэрала «Аліса ў краіне цудаў», «Трэба бегчы з усіх ног, каб толькі заставацца на месцы, а каб кудысьці трапіць, трэба бегчы як мінімум удвая хутчэй». Учора мы здзіўляліся інтэрнэту, сёння нейрасеткі робяць за нас палову працы. Што будзе заўтра — хто ведае? Змены сталі нашым жыццём, і іх трэба прымаць, і іх трэба перапрацоўваць сабе на карысць. У тым ліку і з усведамленнем гэтага развіваецца адукацыйны хаб «Нацыя Лідараў»

Актывісты, якія стваралі «Нацыю лідараў» у 2021 годзе, спрабавалі зразумець, што ў беларускай рэвалюцыі 2020-га пайшло не так, чаму яна вылілася ў фрустрацыю, у расчараванне і што з гэтым трэба рабіць. Яны зразумелі простую рэч: калі мы хочам нейкіх устойлівых змен у краіне, трэба пачынаць са зменаў у свядомасці людзей, мяняць тое, як грамадства думае, якія мае каштоўнасці і як умее кааперавацца.

Чытаць артыкул цалкам у крыніцы